Як паведаміла Ўкраінская служба Радыё Свабода, плян таксама прадугледжвае адмову ад інтэграцыі ў NATO, скарачэньне ліку ўласнага войска і правядзеньня выбараў праз 100 дзён пасьля падпісаньня мірнай дамовы з Расеяй.
У той жа час у дакумэнце нічога не згадваецца пра рэпарацыі Расеі. Адзначаецца толькі, што Расея юрыдычна абавязваецца не нападаць на Ўкраіну і Эўропу, а 100 мільярдаў даляраў замарожаных расейскі актываў будуць накіраваныя на рэканструкцыю Ўкраіны. Апроч таго, «мірны плян» ЗША прадугледжвае паступовае скасаваньне санкцый супраць Расеі і яе вяртаньня яе ў G8.
Украінская служба Радыё Свабода апублікавала поўны тэкст праекту дамовы:
1. Бясьпека і палітычны статус Украіны
🔸Пацьвярджэньне сувэрэнітэту Украіны.
🔸Украіна атрымлівае гарантыі бясьпекі ад ЗША, але з умовамі.
🔸Украіна замацоўвае ў сваёй Канстытуцыі адмову ад інтэграцыі ў NATO, а NATO назаўсёды пацьвярджае, што Ўкраіну ня прымуць у арганізацыю.
🔸Абмежаваньне ліку Ўзброеных сіл Украіны.
🔸Украіна застаецца бязьядзернай дзяржавай.
2. Тэрытарыяльнае пытаньне
🔸Крым, Данецк і Луганск прызнаюць de facto расейскімі.
🔸Херсон і Запорожжа «замарожваюцца» на лініі сутыкненьня.
🔸Частка тэрыторый становіцца дэмілітарызаванай буфэрнай зонай пад de facto расейскім кантролем.
🔸Абодва бакі абавязваюцца ня зьменьваць межы сілай.
3. Вайсковыя дамовы
🔸NATO не разгортвае войскі ва Ўкраіне.
🔸Зьнішчальнікі NATO базуюцца ў Польшчы.
🔸Дыялёг у пытаньнях бясьпекі паміж ЗША, NATO і Расеяй, стварэньне амэрыкана-расейскай працоўнай групы.
🔸Расея юрыдычна абавязваецца выконваць палітыку ненападу на Ўкраіну і Эўропу.
4. Эканамічны блёк і рэканструкцыя Ўкраіны
🔸ЗША і Эўропа запускаюць вялікі інвэстыцыйны пакет для рэканструкцыі Ўкраіны.
🔸100 мільярдаў даляраў замарожаных расейскіх актываў для рэканструкцыі Ўкраіны; ЗША атрымліваюць 50% даходу.
🔸Эўропа дадаткова выдзяляе яшчэ 100 мільярдаў даляраў.
🔸Іншыя замарожаныя расейскія актывы пойдуць на супольныя амэрыкана-расейскія праекты.
🔸Стварэньне Фонду разьвіцьця, інвэстыцыі ў інфраструктуру, рэсурсы, тэхналёгіі.
5. Расея ў сыстэме сьвету
🔸Паступовае скасаваньне санкцый.
🔸Вяртаньне ў G8.
🔸Доўгатэрміновая эканамічная супраца паміж ЗША і Расеяй.
Гуманітарныя пытаньні
🔸Абмен «усіх на ўсіх», вяртаньне цывільных і дзяцей.
🔸Гуманітарныя праграмы, узьяднаньне сямей.
🔸Адукацыйныя праграмы ў пытаньнях талерантнасьці.
6. Энэргетыка і спэцыяльныя аб’екты
🔸Запуск Запароскай АЭС пад наглядам МАГАТЭ, электраэнэргія разьмяркоўваецца ў роўных частках паміж Украінай і Расеяй.
🔸ЗША дапамагаюць аднаўляць газавую інфраструктуру Украіны.
7. Унутранапалітычныя працэсы ва Ўкраіне
🔸Выбары праз 100 дзён пасьля падпісаньня дамовы.
🔸Поўная амністыя для ўсіх удзельнікаў вайны.
8. Выкананьне і маніторынг
🔸Дамова мае юрыдычную сілу.
🔸Маніторынг ажыцьцяўляе «Рада міру» пад кіраўніцтвам Дональда Трампа.
🔸Парушэньні прывядуць да санкцый.
🔸Пасьля падпісаньня будзе тэрмінова абвешчана аб спыненьні агню і адвядзеньня войскаў на ўзгодненыя пазыцыі.
Адміністрацыя ЗША патрабуе ад Кіева паскорыць перамоўны працэс і надаць да 27 лістапада ўзгоднены варыянт, пасьля чаго яго перададуць Расеі.
Белы Дом, як паведаміла выданьне Financial Times, імкнецца завяршыць увесь працэс да пачатку сьнежня. У ЗША лічаць гэты час найбольш спрыяльным для запуску палітычнай ініцыятывы, якая здольная паўплываць на далейшую хаду вайны.
Увечары 20 лістапада стала вядома, што прадстаўнікі ЗША афіцыйна перадалі прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму гэты праект.
Форум