Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў міжнароднага кліматычнага зьезду COP30 у Бразыліі эвакуавалі праз пажар у будынку


Пажар у месцы правядзеньня кліматычнага зьезду ў Бразыліі
Пажар у месцы правядзеньня кліматычнага зьезду ў Бразыліі

Буйная міжнародная сустрэча адбываецца ў горадзе Бэлем.

Удзельнікі канфэрэнцыі ААН у пытаньнях клімату COP30 эвакуаваныя з-за пажару ўнутры месца правядзеньня.

Полымя і дым убачылі ў зоне павільёну для сустрэчы. ААН паведаміла, што пажар патушылі праз шэсьць хвілін, і 13 чалавек атрымалі дапамогу пасьля ўдыханьня дыму. Пакуль невядома, што стала прычынай пажару.

Удзельнікі зьезду спрабавалі дамовіцца аб наступных кроках барацьбы супраць зьмяненьня клімату, але пажар парушыў працэс, і ён застаецца незавершаным.

Адмыслоўца ў экстранай мэдыцынскай дапамозе Кімбэрлі Гамфры, якая ў цяперашні час дапамагае пацыентам у мэ’дыцынскім цэнтры COP, паведаміла BBC, што пацярпелыя — «у асноўным людзі, якія ўдыхалі дым, у аднаго — траўма лёгкіх ад дыму».

Шэраг дэлегацый ад розных краінаў былі вымушаныя схавацца на вуліцы пад дахам запраўкі, паведаміў BBC сябра дэлегацыі Вялікай Брытаніі. Ён сказаў, што пажар спыніў перамовы.

ААН, якая праводзіць сустрэчы COP у пытаньнях зьмены клімату, заявіла, што пажарная служба правярае месца правядзеньня зьезду, каб ацаніць бясьпеку. Арганізацыйныя пытаньні часова перадалі бразыльскім уладам.

Тысячы людзей прысутнічаюць на перамовах ААН у пытаньнях клімату, у тым ліку сябры дэлегацый з усяго сьвету. Амаль 200 краін спрабуюць дамовіцца аб тым, як дасягнуць прагрэсу ў барацьбе са зьмяненьнем клімату.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG