З 1 студзеня 2026 году ў краіне зьменіцца памер базавай велічыні. Цяпер ён складае 42 рублі, а з новага году складзе 45 рублёў.
Такім чынам, адбудзецца падвышэньне памеру базавай велічыні на 7%.
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністар краіны Аляксандар Турчын.
Папярэдні памер базавай велічыні ўлады ўстанавілі ў 2025 годзе.
Зьмяненьне базавай велічыні паўплывае на павелічэньне памераў шэрагу сацыяльных выплатаў. Напрыклад, гэта дапамогі на дзяцей, стыпэндыі, матэрыяльная дапамога і іншыя.
Таксама базавая велічыня ўплывае на паступленьне асобных плацяжоў у бюджэт. Сярод іх дзяржаўная пошліна, штрафы, іншыя плацяжы.
Форум