У мінулыя выходныя разам зь дзецьмі мы наведалі менскі кніжны кірмаш, каб папоўніць хатнюю бібліятэку. Ветліва расьпіхваючы іншых аматараў чытаньня, мы спрабавалі разам выбраць кнігі і для мяне, і для дзяцей. Каля латкоў зь дзіцячай літаратурай, заваленых разнастайнай каляровай прадукцыяй расійскіх выдавецтваў, тоўпіліся бацькі, бабулі, дзядулі, супакойвалі сваіх дзетак. А дзеткі енчылі і нэндзілі, бо ніхто не даваў ім паглядзець і выбраць тое, што ім падабаецца. І мы таксама некалькі разоў пачуўшы "мальчік, нічего не трогай, это очень дорогіе кнігі", урэшце знайшлі гандлярскую кропку, дзе людзей было менш, і агледзецца можна трохі вальней.
Выбіраючыся па новыя дзіцячыя кнігі, я хацела набыць нешта тоўстае, каб хапіла на працяглае чытаньне, разумнае, і,зразумела, ня вельмі дарагое, бо сёньня нячаста магу дазволіць сабе новую кнігу. Я ўпарта падсоўвала сыну і дачцэ клясычную дзіцячую літаратуру, кнігі пра жывёлаў, космас, дадатковыя заданьні па матэматыцы. Але іх выбар паставіў мяне ў тупік. Яны выбралі сапраўды прыгожую, ня вельмі тоўстую, і абсалютна бессэнсоўную ў маім разуменьні кнігу Джона Топсэла пад назвай "Як вырасьціць і выхаваць цмока" — практычны дапаможнік па гадаваньні цмокаў у хатніх умовах.
Саступіўшы дзіцячым просьбам, я заплаціла за гэтую кнігу 42 тысячы рублёў, але не змагла ўтрымацца, каб ня выказаць, што я ня згодная зь іхным выбарам.
Усю дарогу дахаты дзеці па чарзе несьлі кнігу самі, прыціскаючы да жывата абедзвюма рукамі. Наступныя дні прайшлі ў вывучэньні фізычных асаблівасьцяў цмокаў, складаньня мэню, дасьледаваньня цмокавых хваробаў. Маляваліся пляны кватэры з пазначэньнем месца жыхарства для будучай хатняй жывёлы, складаўся бюджэт, каб хапіла сямейных грошай на цмокаў корм і забаўкі. Я вельмі хутка вымушаная была прызнаць, што памылілася ў сваім меркаваньні і выбачыцца перад дзецьмі. Кніга прынесла ім нямала шчасьлівых дзён.
“— Мы з Усьцяй разам чыталі назву гэтай кнігі.
— Якуб казаў, што яна па вокладцы вельмі незвычайна. Яна вельмі цікавая.
— Мы адразу з Усьцяй пачалі яе разглядаць і чытаць.
— Тут распавядаецца пра многіх цмокаў, якіх можна сабе купіць.
— Тут таксама напісаныя адрасы, па якіх можна іх купіць.
— І спрабавалі вы зьвярнуцца па гэтых адрасах?
— Пакуль што не, але абавязкова зьвернемся.
— А якую кнігу трэба напісаць для дзяцей па-беларуску?
— Трэба перакласьці вось гэтую кніжку "Як прыручыць цмока" на беларускую мову. Тады, я думаю, дзеці пачнуць яе чытаць, толькі ўжо на беларускай мове".
Мне шкада толькі аднаго: мае беларускамоўныя дзеці, як і многія іншыя, ужо наўрад ці змогуць прачытаць такія кніжкі па-беларуску. Што адбываецца зь беларускай дзіцячай літаратурай? Распавядае літаратурны крытык і бацька траіх дзяцей Анатоль Івашчанка:
Калі казаць пра літаратуру сярэдняга і малодшага школьнага ўзросту, то, натуральна, яе катастрафічна бракуе, і добрай, і якаснай, і беларускай і перакладной. Але калі казаць пра літаратуру для такіх дзяцей, якія ў мяне гадуюцца (прым.рэд. старэйшая дачка Анатоля пойдзе ў першую клясу), калі казаць пра канкрэтныя нейкія кніжкі беларускія, то, скажам, у нас у сям'і ёсьць вельмі цудоўная азбука Барадуліна. Адзінае, што яна, канечне, не прадаецца, а Рыгор Іванавіч яе падараваў. Яна 95-га году выданьня, здаецца. Вядома, яе сёньня ў такім выглядзе ніхто не перавыдасьць, бо там і пра Пагоню, і пра сьцяг асобныя ёсьць літаркі. А тады гэта было выдадзена пяцідзесяцітысячным накладам".
Ёсьць аўтары, якія мэтанакіравана спрабуюць закрыць белыя плямы на мапе беларускай дзіцячай літаратуры. Вось што кажа Пятро Васючэнка, літаратурны крытык, пісьменьнік, паэта.
"Фэнтэзі, якое я напісаў, у тым ліку "Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага", у тым ліку экалягічная казка "Каляровая затока", яны прыдаюцца перадусім у беларускамоўных сем'ях. У нейкім сэнсе яны дапамагаюць гэтым сем'ям запоўніць кола чытаньня. Гэтым я вельмі задаволены, таму што сам, калі пісаў свае казкі, імкнуўся стварыць тое, чаго не было раней у беларускай літаратуры. Тое, чаго мы шукалі ў іншаземных літаратурах. А гэта свае героі, свае тыпажы, гэта працягі літаратурныя, сэрыялы казачныя, гэта фэнтэзі. Крышачку нашай літаратуры гэтага не ставала".
Між тым нашыя суайчыньнікі, якія пішуць па-расейску, становяцца пасьпяховымі і прызнанымі пісьменьнікамі ў суседняй краіне. Больш за тое, у адной зь вельмі добрых менскіх кніжных крамаў, дырэктарка імпэтна даказвала мне, што беларускія кнігі нічым ня горшыя за расейскія. Пры гэтым яна выклала зь дзясятак сапраўды прывабных выданьняў, але ўсе яны былі па-расейску. Вось, напрыклад, папулярныя цяпер у дзяцей кнігі "Праўдзівая гісторыя Дзеда Мароза", "Час заўсёды добры", напісаныя мінчанкай Яўгеніяй Пастэрнак. Вось як яна характарызуе сучасную дзіцячую літаратуру.
"Вельмі шмат у гэтых кнігах дабрыні і міласэрнасьці. Напэўна, гэта тое, чаго катастрафічна не хапае цяпер вакол нас, і пра што ўжо крыкам крычаць усе людзі, якія пішуць для падлеткаў. Дабрыня, міласэрнасьць, цярплівасьць, уменьне бачыць добрае нават у няпростых жыцьцёвых сытуацыях і выходзіць зь іх без агрэсіі".
Мне падаецца, што дастукацца да дзіцячых сэрцаў беларускай кнізе цяжка ня толькі таму, што ў выдавецтваў няма грошай, каб зрабіць яе прыгожай і добра прарэклямаваць. Галоўная праблема для мяне ў тым, што мы дагэтуль лічым, што асноўная задача дзіцячай літаратуры — навучаць.
Напрыклад, дырэктарка цудоўнай менскай кнігарні “Кніжны сьвет” Соф'я Жыбулеўская так характарызуе асартымэнт дзіцячай літаратуры ў сваёй краме:
"Усе кнігі беларускія, што выдаюцца ў нашых беларускіх выдавецтвах, мы абавязкова маем. І яны выдаюцца някепска, нават вельмі цудоўна — і па зьмесьце, і па малюнках, мастацкім аздабленьні. Ну, і глядзім па сэнсе, канечне, каб не было якой-небудзь магіі там ці нечага такога. Больш кнігі бярэм, якія для разьвіцьця чалавека, каб было і кропельку псыхалёгіі. Каб ужо маленькі чалавек задумаўся: а што яму чытаюць, ці ён сам чытае. Каб гэтыя кнігі нешта несьлі — духоўнае, пазнавальнае. Вось такога кшталту".
Кніга для дзяцей — гэта такі своеасаблівы муляж літаратуры дарослай. Толькі маленькі. Магчыма, таму беларускія дзеткі сярод сваіх любімых кніг называюць гістарычныя. У Анатоля Бутэвіча, аўтара гістарычнай сэрыі для дзяцей “Сем цудаў Беларусі” я запыталася, якой мусіць быць дзіцячая кніга?
"Так, літаратура імкнецца адпавядаць таму, што хочуць чытаць дзеці. Але ж вы разумееце сытуацыю зь сёньняшнім чытаньнем у дзяцей. Яны больш сядзяць у кампутэры, чым чытаюць. Гэта адно. А другое — сытуацыя зь беларускамоўнай літаратурай вымагае іншага вырашэньня гэтай праблемы. Бо праблема чытаньня на беларускай мове існуе рэальна таксама. І таму суаднесьці тое, што хацелі б дзеці, з тым, што пішуць пісьменьнікі, было б складана. Але тым ня менш разуменьне гэтай тэмы з боку чытачоў і з боку пісьменьнікаў напэўна ёсьць. Таму што ёсьць запатрабаванасьць у чытачоў беларускай гістарычнай тэматыкай найперш. Ёсьць запатрабаванасьць у пісьменьнікаў гістарычнай тэматыкі пісаць для дзяцей так, каб для іх гэта было зразумела. Бо беларуская гісторыя ня ўчора пачалася і не з 1917, і не з 1919 году. Але калі мы хочам, каб дзеці гэта зразумелі, мы, пісьменьнікі, павінныя пісаць і даходліва, і зразумела, і на матэрыяле, які не з падручнікаў узяты. А на тым матэрыяле, які больш шырокі, больш глыбокі, і больш арыгінальны, калі хочаце. Я ў свой час казаў дзецям, можа меў рацыю, а можа і не, што нам трэба нашую гісторыю “легендазаваць”. Як рабіў гэта Ўладзімер Караткевіч. Яна для падручнікаў настолькі засушаная".
Пятро Васючэнка мае сваё меркаваньне пра дыдактычнасьць дзіцячай літаратуры
Васючэнка: "Мне думаецца, што дзіцячая літаратура і літаратура для дзяцей павінная навучыць базавым каштоўнасьцям. А гэта сям'я, бацькі, любоў, любоў да ўсяго жывога, да сям'і, да радзімы, да мовы, да гісторыі. Што вельмі важна сёньня — гэта экалягічнае выхаваньне. Вось гэтыя базавыя каштоўнасьці павінныя быць закладзеныя ў літаратуру".
А вось у невялікай Швэцыі летась выйшла 1800 новых кніг для дзяцей. Швэдзкія дзіцячыя пісьменьнікі — адны з самых любімых ва ўсім сьвеце, ня толькі ў Беларусі. Крытыкі ў гэтай краіне ўсур'ёз сьцьвярджаюць, што менавіта дзякуючы Астрыд Ліндгрэн і яе вобразу Піпідоўгаяпанчоха — свабоднаму, адкрытаму, самастойнаму, яны патрапілі выхаваць пакаленьні адказных грамадзянаў, скептычных да любой улады. Пра швэдзкую літаратуру распавядае доктар філялёгіі, спэцыяліст па дзіцячай літаратуры, перакладчыца з расейскай мовы Яніна Арлоў.
"Навучаць, гэта такое… Трэба сказаць, што ў нас гэтага ўжо даўно няма. Але гэта, канечне, залежыць ад гісторыі кожнай краіны. У нас ёсьць такі Нестар дзіцячай літаратуры, можна сказаць, што гэта такі Карней Чукоўскі швэдзкай літаратуры для дзяцей, Ленарт Хэльсінг. Яму ўжо 93 гады. І ён калісьці казаў, што так званая "пэдагагічная" кніга для дзяцей ня значыць, што гэта добрая кніжка. Але добрая дзіцячая кніжка заўжды пэдагагічная. Таму ўжо не галоўнае, каб кніга чамусьці вучыла. У нас важная і эстэтыка, і кніга мусіць быць захапляльнай, і каб яна разьвівала фантазію ў дзіця. Але Швэцыя зусім асобная справа, бо Швэцыя мела шчасьце дзьвесьце гадоў разьвівацца без вайны. Увогуле, трэба гаварыць пра погляд на дзіця, увогуле пра стаўленьне да дзіця. У Швэцыі ўжо больш за трыццаць гадоў заканадаўча нельга караць дзяцей фізычна".
Выбіраючыся па новыя дзіцячыя кнігі, я хацела набыць нешта тоўстае, каб хапіла на працяглае чытаньне, разумнае, і,зразумела, ня вельмі дарагое, бо сёньня нячаста магу дазволіць сабе новую кнігу. Я ўпарта падсоўвала сыну і дачцэ клясычную дзіцячую літаратуру, кнігі пра жывёлаў, космас, дадатковыя заданьні па матэматыцы. Але іх выбар паставіў мяне ў тупік. Яны выбралі сапраўды прыгожую, ня вельмі тоўстую, і абсалютна бессэнсоўную ў маім разуменьні кнігу Джона Топсэла пад назвай "Як вырасьціць і выхаваць цмока" — практычны дапаможнік па гадаваньні цмокаў у хатніх умовах.
Саступіўшы дзіцячым просьбам, я заплаціла за гэтую кнігу 42 тысячы рублёў, але не змагла ўтрымацца, каб ня выказаць, што я ня згодная зь іхным выбарам.
Усю дарогу дахаты дзеці па чарзе несьлі кнігу самі, прыціскаючы да жывата абедзвюма рукамі. Наступныя дні прайшлі ў вывучэньні фізычных асаблівасьцяў цмокаў, складаньня мэню, дасьледаваньня цмокавых хваробаў. Маляваліся пляны кватэры з пазначэньнем месца жыхарства для будучай хатняй жывёлы, складаўся бюджэт, каб хапіла сямейных грошай на цмокаў корм і забаўкі. Я вельмі хутка вымушаная была прызнаць, што памылілася ў сваім меркаваньні і выбачыцца перад дзецьмі. Кніга прынесла ім нямала шчасьлівых дзён.
“— Мы з Усьцяй разам чыталі назву гэтай кнігі.
— Якуб казаў, што яна па вокладцы вельмі незвычайна. Яна вельмі цікавая.
— Мы адразу з Усьцяй пачалі яе разглядаць і чытаць.
— Тут распавядаецца пра многіх цмокаў, якіх можна сабе купіць.
— Тут таксама напісаныя адрасы, па якіх можна іх купіць.
— І спрабавалі вы зьвярнуцца па гэтых адрасах?
— Пакуль што не, але абавязкова зьвернемся.
— А якую кнігу трэба напісаць для дзяцей па-беларуску?
— Трэба перакласьці вось гэтую кніжку "Як прыручыць цмока" на беларускую мову. Тады, я думаю, дзеці пачнуць яе чытаць, толькі ўжо на беларускай мове".
Мне шкада толькі аднаго: мае беларускамоўныя дзеці, як і многія іншыя, ужо наўрад ці змогуць прачытаць такія кніжкі па-беларуску. Што адбываецца зь беларускай дзіцячай літаратурай? Распавядае літаратурны крытык і бацька траіх дзяцей Анатоль Івашчанка:
"Калі казаць пра літаратуру сярэдняга і малодшага школьнага ўзросту, то, натуральна, яе катастрафічна бракуе"
...
Калі казаць пра літаратуру сярэдняга і малодшага школьнага ўзросту, то, натуральна, яе катастрафічна бракуе, і добрай, і якаснай, і беларускай і перакладной. Але калі казаць пра літаратуру для такіх дзяцей, якія ў мяне гадуюцца (прым.рэд. старэйшая дачка Анатоля пойдзе ў першую клясу), калі казаць пра канкрэтныя нейкія кніжкі беларускія, то, скажам, у нас у сям'і ёсьць вельмі цудоўная азбука Барадуліна. Адзінае, што яна, канечне, не прадаецца, а Рыгор Іванавіч яе падараваў. Яна 95-га году выданьня, здаецца. Вядома, яе сёньня ў такім выглядзе ніхто не перавыдасьць, бо там і пра Пагоню, і пра сьцяг асобныя ёсьць літаркі. А тады гэта было выдадзена пяцідзесяцітысячным накладам".
Ёсьць аўтары, якія мэтанакіравана спрабуюць закрыць белыя плямы на мапе беларускай дзіцячай літаратуры. Вось што кажа Пятро Васючэнка, літаратурны крытык, пісьменьнік, паэта.
"Фэнтэзі, якое я напісаў, у тым ліку "Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага", у тым ліку экалягічная казка "Каляровая затока", яны прыдаюцца перадусім у беларускамоўных сем'ях. У нейкім сэнсе яны дапамагаюць гэтым сем'ям запоўніць кола чытаньня. Гэтым я вельмі задаволены, таму што сам, калі пісаў свае казкі, імкнуўся стварыць тое, чаго не было раней у беларускай літаратуры. Тое, чаго мы шукалі ў іншаземных літаратурах. А гэта свае героі, свае тыпажы, гэта працягі літаратурныя, сэрыялы казачныя, гэта фэнтэзі. Крышачку нашай літаратуры гэтага не ставала".
Між тым нашыя суайчыньнікі, якія пішуць па-расейску, становяцца пасьпяховымі і прызнанымі пісьменьнікамі ў суседняй краіне. Больш за тое, у адной зь вельмі добрых менскіх кніжных крамаў, дырэктарка імпэтна даказвала мне, што беларускія кнігі нічым ня горшыя за расейскія. Пры гэтым яна выклала зь дзясятак сапраўды прывабных выданьняў, але ўсе яны былі па-расейску. Вось, напрыклад, папулярныя цяпер у дзяцей кнігі "Праўдзівая гісторыя Дзеда Мароза", "Час заўсёды добры", напісаныя мінчанкай Яўгеніяй Пастэрнак. Вось як яна характарызуе сучасную дзіцячую літаратуру.
"Вельмі шмат у гэтых кнігах дабрыні і міласэрнасьці. Напэўна, гэта тое, чаго катастрафічна не хапае цяпер вакол нас, і пра што ўжо крыкам крычаць усе людзі, якія пішуць для падлеткаў. Дабрыня, міласэрнасьць, цярплівасьць, уменьне бачыць добрае нават у няпростых жыцьцёвых сытуацыях і выходзіць зь іх без агрэсіі".
Мне падаецца, што дастукацца да дзіцячых сэрцаў беларускай кнізе цяжка ня толькі таму, што ў выдавецтваў няма грошай, каб зрабіць яе прыгожай і добра прарэклямаваць. Галоўная праблема для мяне ў тым, што мы дагэтуль лічым, што асноўная задача дзіцячай літаратуры — навучаць.
Напрыклад, дырэктарка цудоўнай менскай кнігарні “Кніжны сьвет” Соф'я Жыбулеўская так характарызуе асартымэнт дзіцячай літаратуры ў сваёй краме:
"…глядзім па сэнсе, канечне, каб не было якой-небудзь магіі там ці нечага такога. Больш кнігі бярэм, якія для разьвіцьця чалавека, каб было і кропельку псыхалёгіі. Каб ужо маленькі чалавек задумаўся”....
"Усе кнігі беларускія, што выдаюцца ў нашых беларускіх выдавецтвах, мы абавязкова маем. І яны выдаюцца някепска, нават вельмі цудоўна — і па зьмесьце, і па малюнках, мастацкім аздабленьні. Ну, і глядзім па сэнсе, канечне, каб не было якой-небудзь магіі там ці нечага такога. Больш кнігі бярэм, якія для разьвіцьця чалавека, каб было і кропельку псыхалёгіі. Каб ужо маленькі чалавек задумаўся: а што яму чытаюць, ці ён сам чытае. Каб гэтыя кнігі нешта несьлі — духоўнае, пазнавальнае. Вось такога кшталту".
Кніга для дзяцей — гэта такі своеасаблівы муляж літаратуры дарослай. Толькі маленькі. Магчыма, таму беларускія дзеткі сярод сваіх любімых кніг называюць гістарычныя. У Анатоля Бутэвіча, аўтара гістарычнай сэрыі для дзяцей “Сем цудаў Беларусі” я запыталася, якой мусіць быць дзіцячая кніга?
"Яны больш сядзяць у кампутэры, чым чытаюць ...
Пятро Васючэнка мае сваё меркаваньне пра дыдактычнасьць дзіцячай літаратуры
" Мне думаецца, што дзіцячая літаратура і літаратура для дзяцей павінная навучыць базавым каштоўнасьцям ...
Васючэнка: "Мне думаецца, што дзіцячая літаратура і літаратура для дзяцей павінная навучыць базавым каштоўнасьцям. А гэта сям'я, бацькі, любоў, любоў да ўсяго жывога, да сям'і, да радзімы, да мовы, да гісторыі. Што вельмі важна сёньня — гэта экалягічнае выхаваньне. Вось гэтыя базавыя каштоўнасьці павінныя быць закладзеныя ў літаратуру".
А вось у невялікай Швэцыі летась выйшла 1800 новых кніг для дзяцей. Швэдзкія дзіцячыя пісьменьнікі — адны з самых любімых ва ўсім сьвеце, ня толькі ў Беларусі. Крытыкі ў гэтай краіне ўсур'ёз сьцьвярджаюць, што менавіта дзякуючы Астрыд Ліндгрэн і яе вобразу Піпідоўгаяпанчоха — свабоднаму, адкрытаму, самастойнаму, яны патрапілі выхаваць пакаленьні адказных грамадзянаў, скептычных да любой улады. Пра швэдзкую літаратуру распавядае доктар філялёгіі, спэцыяліст па дзіцячай літаратуры, перакладчыца з расейскай мовы Яніна Арлоў.
"Не галоўнае, каб кніга чамусьці вучыла. У нас важная і эстэтыка, і кніга мусіць быць захапляльнай, і каб яна разьвівала фантазію ў дзіця"...
"Навучаць, гэта такое… Трэба сказаць, што ў нас гэтага ўжо даўно няма. Але гэта, канечне, залежыць ад гісторыі кожнай краіны. У нас ёсьць такі Нестар дзіцячай літаратуры, можна сказаць, што гэта такі Карней Чукоўскі швэдзкай літаратуры для дзяцей, Ленарт Хэльсінг. Яму ўжо 93 гады. І ён калісьці казаў, што так званая "пэдагагічная" кніга для дзяцей ня значыць, што гэта добрая кніжка. Але добрая дзіцячая кніжка заўжды пэдагагічная. Таму ўжо не галоўнае, каб кніга чамусьці вучыла. У нас важная і эстэтыка, і кніга мусіць быць захапляльнай, і каб яна разьвівала фантазію ў дзіця. Але Швэцыя зусім асобная справа, бо Швэцыя мела шчасьце дзьвесьце гадоў разьвівацца без вайны. Увогуле, трэба гаварыць пра погляд на дзіця, увогуле пра стаўленьне да дзіця. У Швэцыі ўжо больш за трыццаць гадоў заканадаўча нельга караць дзяцей фізычна".
Так выглядае "Чукоўскі" швэдзкай літаратуры Ленарт Хэльсінг. Ён напісаў больш за сотню кніг для дзяцей. У 60-я крытыкі хацелі адарваць яму галаву за дзіцячы вершык пра пекара Бенгстана, у фінале якога:
"Пекар Бенгтсан — у труне,
Пагарэў на бохане.
Вось ляжыць ён, пахаваны ў буханцы" (пер. са шв. Дзмітрыя Плакса).
Але дзецям спадабалася. Ці трэба казаць, што цяпер гэта клясыка і гонар швэдзкай дзіцячай літаратуры?
Мае дзеці сёньня пераканалі мяне, што мы ўжо можам мець дома сабаку. І яны самі будуць за ёю даглядаць. " Мы ўжо добра натрэніраваліся на цмоках, — кажуць яны.