Больш як сорак гадоў Галіна Руднік аддала працы на Радыё Свабода. Сюды, у беларускую рэдакцыю яе рэкамэндаваў прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Працавала яна і для ўкраінскай, і для рускай рэдакцый, адышоўшы на пэнсію у 1995 годзе. Рыхтуючыся да свайго васьмідзесяцігодзьдзя, Галіна Руднік авалодала кампутарам і напісала кнігу свайго жыцьця.
Назва “Птушкі пералётныя” была ўзятая з подпісу на адваротным баку здымка, на якім Галіна – тады яшчэ Ганчарэнка – і яе цётка, Барбара Вержбаловіч, спускаюцца з трапа самалёта, што прывёз іх з Амэрыкі ў нямецкі Мюнхэн, дзе пачынала працу Радыё “Вызваленьне”.
Уласна, гэта было вяртаньне з амэрыканскага выраю, у тую Нямеччыну, дзе Галіна вырастала ў лягерах уцекачоў. А ў Нямеччыну яны ўцякалі з разьбітага вайною Менску, таму што яе цёця, выпускніца кансэрваторыі, падчас вайны і акупацыі сьпявала ў тэатры па-беларуску. А ў цёці ў Менску сямігадовая Галіна апынулася таму, што сталінскія рэпрэсіі пазбавілі яе бацькоў.
Цётка Барбара замяніла Галіне маці, але малая таемна зайздросьціла дачцы Сталіна, бо думала, што ў тае не забяруць маму. Потым праз шмат гадоў дачка Сталіна Сьвятлана Алілуева выбрала Галіну, каб тая чытала ў эфір яе нашумелую кнігу “Двадцать писем к другу”.
Запіс з архіву нашага радыё: на канцэрце ў Мюнхэне Барбара Вержбаловіч пад акампанэмэнт Галіны Ганчарэнка сьпявае народную песьню “Вярба”:
Мне проста цяжка пераказаць усе тыя неверагодна дэтэктыўныя, але нявыдуманыя лініі лёсу Галіны Руднік: трэба паслухаць, чаму яна , нарадзіўшыся ў Бабруйску, мае афіцыйна запісаным як месца нараджэньня Мінск Мазавецкі, або чаму першым у жыцьці яна атрымала амэрыканскі пашпарт. “ Птушкі пералётныя” маюць яшчэ мноства нявыдуманых герояў, зь якімі сплёўся лёс Галіны: у акупаваным Менску ёй налівала суп у сталоўцы самапомачы Яніна Каханоўская, бабка Данчыка, а ў Бэрліне пад бомбамі ўжо Галіна выратавала жыцьцё паэтцы Натальлі Арсеньневай. Кампазытар Мікола Равенскі аднойчы даверыў ёй замест сябе кіраваць царкоўным хорам, а ў Нью Ёрку яна, арганізоўваючы маладую эміграцыю, пазнаёміла бацькоў Данчыка – украінца Паўла і беларуску Юлю.
Данчык прачытаў успаміны Галіны адным зь першых, вось яго сьціслыя ўражаньні:
Данчык верагодна не зьявіўся б на сьвет, калі б не Галіна Руднік. Больш як трыццаць вечароў Галіна Руднік будзе з вамі. Музычнай тэмай яе ўспамінаў будзе вальс, які спэцыяльна для гэтай перадачы напісала кампазытарка Весна Касэрэс, якая жыве ў Празе.
Галіна Руднік і Алена Ціхановіч падчас працы над запісам успамінаў
(відэа: Валер Каліноўскі)