Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкае радыё: “Закрыцьцё беларускіх праграм не зьвязанае з палітыкай”


На Швэдзкім міжнародным радыё ня згодныя з аўтарамі надрукаванага ў газэце Sydsvenskan адкрытага ліста 16-ці. Пад гэтым зваротам да швэдзкай грамадзкасьці падпісаліся вядомыя дзеячы літаратуры і культуры Швэцыі. Яны выказваюць сваю крытыку і пратэст у сувязі з закрыцьцём беларускіх праграм Sveriges Radio (SR) ад 1 верасьня.

Як гаворыцца ў лісьце 16-ці, беларускія праграмы SR “маюць вялікае значэньне для дэмакратычнага руху Беларусі, цягам свайго існаваньня яны шмат у чым паспрыялі выхаду беларусаў з той ізаляцыі, у якой апынулася іх краіна ў выніку палітыкі прэзыдэнта Лукашэнкі.

Рашэньне SR закрыць вяшчаньне на беларускай мове, каб пашырыць коштам яго вяшчаньне па-расейску, магчыма, і можна тлумачыць недасьведчанасьцю, аднак у любым выпадку гэты крок будзе працаваць на рэжым Лукашэнкі і будзе мець прыкрыя наступствы для дэмакратычнага разьвіцьця краіны”.

У сувязі з гэтым прадстаўніца кіраўніцтва SR Нідыя Хагстром заявіла выданьню Sydsvenskan:

“Рашэньне ня мае нічога супольнага з палітыкай. Гэта не азначае, што для Швэцыі расейскія прыярытэты больш важныя за беларускія. Усе нашы праблемы — у фінансаваньні”.

Паводле спадарыні Хагстром, пры адкрыцьці вяшчаньня на беларускай мове ў 2004 перад праграмамі былі пастаўленыя пэўныя задачы, якія, аднак, насуперак усім спадзяваньням, не ўдалося выканаць. Перадусім яны тычыліся слухацкай аўдыторыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG