Сёньня Беларусь адзначае галоўнае афіцыйнае сьвята — Дзень незалежнасьці і 65-годзьдзе вызваленьня ад нацысцкай акупацыі. У Менску ў савецкім стылі прайшлі вайсковы парад, дэманстрацыя аўтатрактарнай тэхнікі і тавараў народнага спажываньня, якія вырабляюцца ў краіне, шэсьце фізкультурнікаў.
Урачыстасьці ля стэлы “Менск — горад-герой” пачаліся з прыбыцьця картэжу з Драздоў. З прэзыдэнцкага “мэрсэдэсу” ў параднай вайсковай форме выйшлі Аляксандар Лукашэнка і ягоны малодшы сын Мікалай. Абодва па-ваеннаму салютавалі вайскоўцам.
У кароткім выступе перад пачаткам параду Аляксандар Лукашэнка шмат казаў пра подзьвігі беларускага народу ў мінулай вайне, але закрануў і цяперашні час:
“У сьвеце не павінна быць звышдзяржаў, якія самі сябе надзялілі правам дыктаваць умовы, як жыць сувэрэнным і незалежным дзяржавам. Кожны народ мае права на ўласны выбар свайго шляху разьвіцьця”.
Гаворачы пра цяперашнюю беларускую палітыку шматвэктарнасьці, Лукашэнка закрануў і тэму адносін з Расеяй:
“Хачу, каб гэта пачулі перш за ўсё расейцы і кіраўнікі Расеі: Беларусь не гандлюе дружбай з Расеяй. Мы брацкія народы, мы адзін народ”.
Расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў пэрсанальна не пачуў гэтыя словы — ён праігнараваў запрашэньне на ўрачыстасьці ў Менск. З расейскага кіраўніцтва ў сталіцу Беларусі прыехаў віцэ-мэр Масквы Ўладзімер Рэсін. Іншых вядомых замежных гасьцей бачна не было.
У вайсковым парадзе бралі ўдзел 3000 вайскоўцаў і 160 наземных і паветраных машын. Адметнасьцю сёлетняга параду быў праход па горадзе танкаў і іншай цяжкай гусенічнай тэхнікі. Раней на парад выводзілі пераважна колавую тэхніку, каб не псаваць дарожнае пакрыцьцё, — кажа вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін. Што да прадстаўленай на парадзе наземнай і паветранай тэхнікі, то ніякіх навінак спадар Алесін не заўважыў:
“Тое, што прайшло на парадзе, — гэта ў значнай ступені ўчарашні дзень вайсковай тэхнікі. Можна нізка пакланіцца людзям, якія падтрымліваюць боегатоўнасьць гэтай тэхнікі, тое, што яна ўвогуле рухаецца. Але гэта ўчорашні, а па артылерыйскіх сыстэмах — нават пазаўчорашні дзень”.
Сапраўды, на парадзе былі прадстаўленыя ўзоры савецкай тэхнікі пачатку 80-х гадоў, а некаторыя, як танк Т-72 — і 70-х. Яны мала мадэрнізаваныя, за выключэньнем хіба некаторых відаў баявых самалётаў.
Паводле спадара Алесіна, кошт падрыхтоўкі і правядзеньня вайсковага параду такога маштабу складае каля 50 мільёнаў даляраў. У гэтую суму не ўваходзяць сапсаваныя гусеніцамі менскія вуліцы, кошт падрыхтоўкі і правядзеньня спартыўнай і тэатральна-мастацкай часткі сьвяточнай маніфэстацыі і параду аўтатрактарнай тэхнікі.
Чаму ўлада пайшла на такія выдаткі ва ўмовах эканамічнага крызісу? Меркаваньне экс-старшыні Вярхоўнага Савету Мечыслава Грыба:
“Гэта робіцца Аляксандрам Лукашэнкам дзеля свайго самалюбства, каб сябе пацешыць і каб паказаць замежнікам, што мы жывем, мы моцныя, мы самастойныя, з намі трэба лічыцца і даваць нам больш крэдытаў, таму што бачыце, якія мы моцныя. На маю думку, да ўсяго, што тычыцца дзяржавы, трэба ставіцца зь вялікай павагай і асьцярожнасьцю. Таму што можна ўсё прапарадзіць, усё прапусьціць, пусьціць на паказуху, але трэба разьлічваць, дзе танчэй, каб падтрымаць самыя вузкія месцы”.
Мечыслаў Грыб лічыць, што Беларусі трэба адзначаць дзяржаўныя сьвяты сьціплей — так, як гэта робяць у Літве, Латвіі, Польшчы.
Урачыстасьці ля стэлы “Менск — горад-герой” пачаліся з прыбыцьця картэжу з Драздоў. З прэзыдэнцкага “мэрсэдэсу” ў параднай вайсковай форме выйшлі Аляксандар Лукашэнка і ягоны малодшы сын Мікалай. Абодва па-ваеннаму салютавалі вайскоўцам.
У кароткім выступе перад пачаткам параду Аляксандар Лукашэнка шмат казаў пра подзьвігі беларускага народу ў мінулай вайне, але закрануў і цяперашні час:
“У сьвеце не павінна быць звышдзяржаў, якія самі сябе надзялілі правам дыктаваць умовы, як жыць сувэрэнным і незалежным дзяржавам. Кожны народ мае права на ўласны выбар свайго шляху разьвіцьця”.
Гаворачы пра цяперашнюю беларускую палітыку шматвэктарнасьці, Лукашэнка закрануў і тэму адносін з Расеяй:
“Хачу, каб гэта пачулі перш за ўсё расейцы і кіраўнікі Расеі: Беларусь не гандлюе дружбай з Расеяй. Мы брацкія народы, мы адзін народ”.
Расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў пэрсанальна не пачуў гэтыя словы — ён праігнараваў запрашэньне на ўрачыстасьці ў Менск. З расейскага кіраўніцтва ў сталіцу Беларусі прыехаў віцэ-мэр Масквы Ўладзімер Рэсін. Іншых вядомых замежных гасьцей бачна не было.
У вайсковым парадзе бралі ўдзел 3000 вайскоўцаў і 160 наземных і паветраных машын. Адметнасьцю сёлетняга параду быў праход па горадзе танкаў і іншай цяжкай гусенічнай тэхнікі. Раней на парад выводзілі пераважна колавую тэхніку, каб не псаваць дарожнае пакрыцьцё, — кажа вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін. Што да прадстаўленай на парадзе наземнай і паветранай тэхнікі, то ніякіх навінак спадар Алесін не заўважыў:
Тое, што прайшло на парадзе, — гэта ў значнай ступені ўчарашні дзень вайсковай тэхнікі.