На неакрэсьлены тэрмін прыпынены шэраг праектаў ўзьвядзеньня ў Менску новых гатэляў і бізнэс-цэнтраў у гістарычнай ахоўнай зоне. Аднак пакуль у чаканьні грошай стаяць будаўнічыя краны, па-ранейшаму фіксуюцца выпадкі так званай “бульдозэрнай рэстаўрацыі”.
У Менску не засталося гістарычных раёнаў, дзе архітэктурныя помнікі пазьбеглі б лёсу частковага ці поўнага зьнішчэньня. Сярод самых пацярпелых -- асобныя дамы і цэлыя комплексы забудовы на вуліцах Рэвалюцыйнай, Камсамольскай, Гандлёвай, Кірыла і Мятоды, на стыку Гарадзкога Валу і вуліцы Інтэрнацыянальнай, на плошчы Свабоды. Па ўсіх дакумэнтах гэтая тэрыторыя адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасьці 1-й катэгорыі, а аб’екты ўнесеныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. І калі пад навабуды без шкадаваньня руйнуюцца помнікі з шэрагу “недатыкальных”, то пра што казаць у выпадку са старымі дамамі без ахоўнага статусу? Пра выпадак зьнішчэньня дому на вуліцы Энгельса, які не апынуўся ў сьпісе гарадзкіх каштоўнасьцяў, расказаў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі:
“Грохнулі” гістарычны дом ХІХ стагодзьдзя на вуліцы Энгельса. Неказісты нібыта звонку дамок, але дом сапраўды царскіх часоў, двухпавярховая камянічка з балькончыкам. Дык вось узялі, і без усялякай дай прычыны, зруйнавалі. Тым часам “завісла” справа з кляштарам бэрнардынаў. У той палове тэрыторыі яго, якая бліжэй да вуліцы Гандлёвай, ужо вядуцца буйнамаштабныя работы. Падазраю, што нас чарговым разам падманулі, і ўсё ж там нешта будзе. Гандлёвая інтэнсіўна забудоўваецца. Там ужо некалькі аб’ектаў збудавалі пад нешта а-ля гістарычнае”.
Разам з тым Сяргей Харэўскі ўсьцешаны, што сусьветны фінансавы крызіс наўпрост паўплываў на маштабныя пляны гарадзкіх уладаў пераўтварыць цэнтар сталіцы ў суцэльную офісную тэрыторыю. На невядомую пэрспэктыву адкладзеная рэалізацыя буйных праектаў будаўніцтва хмарачосаў у раёне вуліцы Кальварыйская і на праспэкце Пераможцаў, а таксама ўзьвядзеньня некалькіх пяцізоркавых гатэляў:
“Можна пацешыцца хіба з таго, што грымнуў крызіс і сталі ўсе будоўлі. Усе гэтыя хмарачосы, якія так “бурапенна” рэклямавалі, ніхто нічога зараз не будуе. Гэта тычыцца перадусім будоўлі на вуліцы Танка. Я вось зараз праходжу побач з колішняй “Рэчанькай”, там таксама ўсё закапана, ніякага руху, усё замерла, усе гэтыя праекты. Таму можна пацешыцца, што хоць так тармазьнецца зьнішчэньне гістарычнай часткі горада. А паколькі невядома, калі крызіс скончыцца, то падазраю, як у Менску нічога не было пабудавана вартага, дык яно ўсё і загразьне. З таго, што яшчэ цешуся, што пакуль “завісла”, дык гэта праект будаўніцтва гатэлю “Кемпіньскі” на Кастрычніцкай плошчы. Там яны нават закуплялі ўжо вэнтыляцыйнае абсталяваньне, але відаць, што ў агляднай пэрспэктыве зьнесьці музэй Вялікай айчыннай вайны, пабудаваць новы, а на вызваленым месцы ўзьвесьці “Кемпіньскі” – справа ніяк не бліжэйшага часу”.
А вось архітэктар Міхаіл Пірагоў, адзін з аўтараў Палацу рэспублікі, да непазнавальнасьці зьмяніўшага аблічча Старога горада, лічыць, што новыя праекты ніяк не пашкодзяць Менску. Ён перакананы, што горадабудаўнічая палітыка павінна рухацца ў напрамку “асучасьненьня”:
“Канечне, ёсьць эўрапейскія гарады, да прыкладу, нямецкія, дзе склалася ўжо не за адно стагодзьдзе забудова. І яе зносіць, натуральнашто, абсурдна. А тут што захоўваць? Дзе была тая ж кавярня “Рэчанька”, яшчэ раней разглядаўся праект нядаўна памерлай Вольгі Ладыгінай. Ні я, ні іншыя ні пры якіх абставінах ня могуць назваць “Рэчаньку” вельмі добрай пабудовай, таму лічу, што там цалкам магчымая новая забудова і спадзяюся, што яна будзе і нічога гэта не зашкодзіць абліччу горада, ніколькі. Дарэчы, там жа на праспэкце Пераможцаў стаяць вось гэтыя офісныя будынкі і чацьвёртае гатэль “Юбілейны”. Яны хоць і пабудаваныя адносна нядаўна, але паміж імі заціснуўся інтэрнат ад унівэрсытэту – такое барахло стаіць, якое сапраўды трэба прыбіраць. І былі ўжо некалькі гадоў таму пляны наконт рэканструкцыі гэтага інтэрнату, але яны так і не рэалізаваныя”.
Тым часам, з упартай рэгулярнасьцю старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч “бамбардуе” дзяржаўныя ўстановы з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у зьнішчэньні гістарычных помнікаў ня толькі ў Менску, але і па ўсёй краіне. Практычна ўсе земляныя работы ў гістарычным цэнтры сталіцы, зазначае Антон Астаповіч у адным з апошніх лістоў на імя Генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча, плянамернае зьнішчэньне культурнага пласта разам з прыкладамі ўнікальнай матэрыяльнай культуры; зьнішчэньне парэшткаў недасьледаванай гарадзкой забудовы, якія павінны зьяўляцца “гістарычнай матрыцай” для правядзеньня навукова-абгрунтаванай, а не хаатычнай рэканструкцыі”. Паводле словаў Антона Астаповіча, 2008 год будзе адзначаны тым, што дэструктыўны працэс у гістарычным цэнтры Менску набраў абароты, ня бачаныя за ўсю папярэднюю яго гісторыю.
У Менску не засталося гістарычных раёнаў, дзе архітэктурныя помнікі пазьбеглі б лёсу частковага ці поўнага зьнішчэньня. Сярод самых пацярпелых -- асобныя дамы і цэлыя комплексы забудовы на вуліцах Рэвалюцыйнай, Камсамольскай, Гандлёвай, Кірыла і Мятоды, на стыку Гарадзкога Валу і вуліцы Інтэрнацыянальнай, на плошчы Свабоды. Па ўсіх дакумэнтах гэтая тэрыторыя адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасьці 1-й катэгорыі, а аб’екты ўнесеныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. І калі пад навабуды без шкадаваньня руйнуюцца помнікі з шэрагу “недатыкальных”, то пра што казаць у выпадку са старымі дамамі без ахоўнага статусу? Пра выпадак зьнішчэньня дому на вуліцы Энгельса, які не апынуўся ў сьпісе гарадзкіх каштоўнасьцяў, расказаў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі:
Гандлёвая інтэнсіўна забудоўваецца. Там ужо некалькі аб’ектаў збудавалі пад нешта а-ля гістарычнае
Разам з тым Сяргей Харэўскі ўсьцешаны, што сусьветны фінансавы крызіс наўпрост паўплываў на маштабныя пляны гарадзкіх уладаў пераўтварыць цэнтар сталіцы ў суцэльную офісную тэрыторыю. На невядомую пэрспэктыву адкладзеная рэалізацыя буйных праектаў будаўніцтва хмарачосаў у раёне вуліцы Кальварыйская і на праспэкце Пераможцаў, а таксама ўзьвядзеньня некалькіх пяцізоркавых гатэляў:
цешуся, што пакуль “завісла”, дык гэта праект будаўніцтва гатэлю “Кемпіньскі” на Кастрычніцкай плошчы
А вось архітэктар Міхаіл Пірагоў, адзін з аўтараў Палацу рэспублікі, да непазнавальнасьці зьмяніўшага аблічча Старога горада, лічыць, што новыя праекты ніяк не пашкодзяць Менску. Ён перакананы, што горадабудаўнічая палітыка павінна рухацца ў напрамку “асучасьненьня”:
“Канечне, ёсьць эўрапейскія гарады, да прыкладу, нямецкія, дзе склалася ўжо не за адно стагодзьдзе забудова. І яе зносіць, натуральна
ёсьць эўрапейскія гарады, да прыкладу, нямецкія, дзе склалася ўжо не за адно стагодзьдзе забудова. І яе зносіць, натуральна што, абсурдна. А тут што захоўваць?