Як служыць цяпер шараговец Жалезьнічэнка?
“Я да яго паехала. Усе сядзяць, напрыклад з бацькамі, спакойна. А яму загадана
У яго зусім няма тэлефона. Яму гэта забараняюць.
Са словаў Алы Жалезьнічэнкі, камандзір вайсковай часткі ў Жлобіне падпалкоўнік Войшаль загадаў, каб Зьміцер увогуле ня меў мабільніка:
“Цяпер у яго зусім няма тэлефона. Яму гэта забараняюць. Аніякага няма”.
Далей пра службу Зьмітра Жалезьнічэнкі гутарым з палкоўнікам Вячаславам Раменьчыкам зь Міністэрства абароны. Афіцэр кажа:
Служыць у адпаведнасьці з законам
“Ён служыць у адпаведнасьці з законам аб вайсковым абавязку і вайсковай службе”.
На пытаньне: “Як доўга Зьміцер можа заставацца ў войску, калі ён так настойліва і пераканана адмаўляецца прыняць прысягу?” — палкоўнік Раменьчык тлумачыць наступнае:
“Гэта ўносіць пэўныя абмежаваньні ў выкананьні ім службовых абавязкаў. Вось і ўсё. Такое цяпер рэглямэнтуецца законам аб вайсковай службе”.
На думку палкоўніка Раменьчыка, Зьміцер Жалезьнічэнка застанецца ў войску на ўвесь тэрмін, нават калі так і ня прыме прысягі.
Над сытуацыяй разважае падпалкоўнік запасу, палітык Мікалай Статкевіч:
“Беларускае войска не ўпершыню выкарыстоўваецца, каб перашкодзіць дэмакратычным актывістам займацца грамадзкай дзейнасьцю. Я магу прывесьці прыклад, як Іван Салановіч, наш магілёўскі калега, па просьбе КДБ (была такая інфармацыя) служыў у Гародні паўтара гады. І ўвесь гэты час ён быў выключаны цалкам з грамадзкага жыцьця”.
10 красавіка Гомельскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу Зьмітра Жалезьнічэнкі на яго адлічэньне з Гомельскага ўнівэрсытэту. Раней суд Цэнтральнага раёну Гомеля адхіліў такую скаргу, матывуючы сваё рашэньне тым, што кіраўніцтва ўнівэрсытэту дзейнічала ў адпаведнасьці з унутранымі правіламі.
Зьміцер Жалезьнічэнка — сябра партыі БНФ. Да сьнежня мінулага году ён вучыўся на матэматычным факультэце. 25 студзеня юнака тэрмінова прызвалі ў войска. На знак пратэсту ён адмовіўся прыняць прысягу.