Пра гэта сьведчыць аналіз апэратыўных зьвестак іх памежных службаў, зроблены інфармацыйным агенцтвам «Позірк».
Латвія паведаміла аб 16 спробах, Польшча заявіла, што на яе мяжы з Беларусьсю іх было «больш за 10». Падляскае аддзяленьне Памежнай службы Польшчы зафіксавала 4 спробы пранікненьня зь беларускай тэрыторыі. Заўважыўшы польскія патрулі, парушальнікі мяжы адышлі «ўглыб Беларусі».
Польшча не фіксавала спроб пераходу на сваю тэрыторыю тры дні (17—19 лістапада), Латвія — два (18 і 19 лістапада).
Па-ранейшаму спакойна толькі на беларуска-літоўскім участку граніцы, дзе актыўнасьць мігрантаў не назіраецца з 1 лістапада. За 20 дзён лістапада мінулага году Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 103 спробы незаконнага пранікненьня на сваю тэрыторыю.
У 2025 годзе спакойна на ўсёй мяжы ЭЗ з Беларусьсю было восем дзён — 10, 13, 17, 22, 23 студзеня, 4 сакавіка, 18 і 19 лістапада.
З пачатку месяца суседнія краіны ЭЗ зафіксавалі каля 800 спроб незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі, за аналягічны леташні пэрыяд — больш за 900, два гады таму за гэты час — больш за 2300.
Форум