Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што Ўкраіна да наступнага чацьвярга павінная пагадзіцца з амэрыканскім плянам спыненьня вайны


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пацьвердзіў сёньня, што яго адміністрацыя ўстанавіла тэрмін да наступнага чацьвярга для Ўкраіны, каб Кіеў пагадзіўся з плянам ЗША па спыненьні вайны Расеі супраць Украіны.

«У мяне было шмат тэрмінаў, але калі ўсё ідзе добра, тэрміны, як правіла, падаўжаюцца. Але чацьвер — гэта тое, што трэба», — сказаў Трамп у радыёінтэрвію Fox News, перадае CNN.

Плян адміністрацыі ЗША па спыненьні вайны прадугледжвае перадачу Ўкраінай тэрыторыяў Расеі, а таксама прызнаньне Злучанымі Штатамі Крыму і шэрагу іншых тэрыторыяў дэ-факта расейскімі.

Калі прэзыдэнта ЗША таксама спыталі ў Fox News, ці плянуе ён адмяніць санкцыі, якія яго адміністрацыя ўвяла супраць Расеі, ён адказаў, што не плянуе.

«Я не раблю нічога агульнага з адменай санкцый», — дадаў прэзыдэнт.

Ён сказаў, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін «не шукае далейшай вайны» і «нясе пакараньне».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG