Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі – ва ўсіх 24 абласьцях і Кіеве, яна будзе праводзіцца на працягу 90 дзён.
Польшча адкрыла свае памежныя пераходы для ўкраінцаў, абсталявала пункты прыёму ўцекачоў.
Акцыі пратэсту праходзяць па ўсім сьвеце: у Вільні, Варшаве, Бэрліне і іншых гарадах.
Інфармацыя аб захопе Чарнобыльскай АЭС пацьвердзілася, заявіў у камэнтары выданьню «Українська правда» дарадца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.
У сярэдзіне дня ўкраінскія службоўцы паведамлялі пра больш як 40 загінулых вайскоўцаў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Расея сваёй агрэсіяй супраць Украіны пачынае працэс зьнішчэньня сваёй дзяржавы, і заклікаў сьвет дапамагчы спыніць вайну ва Ўкраіне.
Мы падсумавалі, што вядома на гэты момант
Разьведвальны ўзвод 74 мотастралковай брыгады здаўся ў палон украінскім вайскоўцам пад Чарнігавам.
Польшча адкрыла каля мяжы 8 пунктаў прыёму ўкраінцаў. Таксама пункт прыёму ўкраінцаў арганізаваны каля чыгуначнага вакзалу ў Перамышлі.
Эўрапейская Рада, якая зьяўляецца вышэйшым палітычным органам Эўразьвязу, прыняла заяву, у якой асудзіла «нічым не справакаваную і неапраўданую» ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны і папярэдзіла Расею, што тая будзе несьці поўную адказнасьць за агрэсію і гібель людзей, спрычынены ёй.
На поўначы Крыму, у Армянску і Краснаперакопску, заўважылі шмат расейскай вайсковай тэхнікі з пазнакай «Z», якую Расея перакідвае на мацерыковую частку Ўкраіны. Відэа і фота руху тэхнікі публікуе агенцтва Reuters.
Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Ануфрый заклікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна неадкладна спыніць «братазабойчую вайну» і выказаў падтрымку ўкраінскім вайскоўцам.
Нацгвардыя, якая ахоўвае сховішча небяспечных радыеактыўных адходаў, аказвае супраціўленне.
У Пецярбургу паліцыя затрымала ўдзельнікаў адзіночных пікетаў.
Чэхія аб’явіла аб закрыцьці расейскіх кансулятаў у краіне, сваіх прадстаўніцтваў у Расеі і спыненьні выдачы візаў грамадзянам РФ.
Журналісты тэлеканалу «Настоящее время» запыталі жыхароў расейскага Растова, што яны думаюць пра напад расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны.
Да пачатку ваеннай апэрацыі на Данбасе на мяжу з Украінай перакінулі расейскіх салдатаў тэрміновай службы. Пра гэта паведамляе выданьне «Агенцтва» з спасылкай на Камітэт салдацкіх маці.
Офіс прэзыдэнта Ўкраіны не выключае магчымасьці нападу расейскіх сілаў на Ўрадавы квартал у Кіеве, заявіў на брыфінгу 24 лютага дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны ў антыкрызісных пытаньнях Міхаіл Падаляк.
На памежных пераходах на ўкраінска-польскай мяжы зьявіліся першыя ўцекачы, многія зь дзецьмі.
24 лютага Расея пачала вайну супраць Украіны. Лукашэнка адмаўляе ўдзел Беларусі ў гэтым канфлікце.
Ролю Беларусі ў расейскім нападзе на Ўкраіну пракамэнтаваў Свабодзе дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс.
Вядомыя расейцы адрэагавалі пачатак вайны Расеі супраць Украіны.
У выніку ракетных удараў Расеі загінулі больш за 40 вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны, некалькі дзясяткаў параненыя. Пра гэта паведаміў дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч на брыфінгу для СМІ, піша «Голас Амэрыкі».
Украінскія памежнікі разам з вайскоўцамі прынялі бой.
Міністэрства абароны Ўкраіны апублікавала фота першых расейскіх палонных салдатаў.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман выступіў з экстраным зваротам да грамадзян краіны ў сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну.
Як беларускія гараджане ставяцца да вайны паміж Расеяй і Ўкраінай? У канцы студзеня – на пачатку лютага брытанскі дасьледчы цэнтар Chatham House правёў чарговае онлайн-апытаньне гарадзкога насельніцтва Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў пра гэта на брыфінгу ў чацьвер, 24 лютага.
Ігар Кізім лічыць, што любая прысутнасьць расейскіх войскаў дзе-кольвек вядзе да вайны. У Беларусі іх сканцэнтравана вельмі шмат.
А 5-ай гадзіне раніцы 24 лютага кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР».
Большасьць беларусаў выказалася за тое, каб Менск заняў нэўтральную пазыцыю ў вайне.
Пра неспакойныя настроі перадаюць чытачы Свабоды з розных раёнаў Гомельскай вобласьці.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў пра фармаваньне «антыпуцінскай кааліцыі».
Публікуем лякалізаваную мапу баявых дзеяньняў расейскіх агрэсараў супраць Украіны.
Грамадзяне Ўкраіны пачалі дзяліцца заклікам, зь якім да беларусаў зьвярнуўся ўкраінскі палітоляг і тэлевядоўца Тарас Беразавец.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка паведаміў аб першых ахвярах.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла, што расейскія войскі атакавалі мяжу Ўкраіны з Расеяй і Беларусьсю.
«У гэтыя змрочныя гадзіны нашы думкі з Украінай і нявіннымі жанчынамі, мужчынамі і дзецьмі, якія сутыкаюцца з нічым не справакаваным нападам і баяцца за сваё жыцьцё. Мы прыцягнем Крэмль да адказнасьці»
У адказ на напад Расеі раніцай 24 лютага прэзыдэнт Украіны ўвёў ваеннае становішча на тэрыторыі сваёй дзяржавы.
Паміж цяперашнім рэфэрэндумам аб зьменах у Канстытуцыю Беларусі і рэфэрэндумам 2014 году, які стаў інструмэнтам анэксіі Крыму Расеяй, відаць шэраг падабенстваў. Вось пяць зь іх. А таксама адно цікавае адрозьненьне.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен робіць тэрміновую заяву ў сувязі з абвяшчэньнем Расеяй спэцапэрацыі на Данбасе. Блінкен заявіў, што ЗША ўводзяць жорсткія санкцыі супраць Расеі.
У 5 гадзін раніцы 24 лютага прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР».
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з экстраным зваротам у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.
Кіраўнік Расеі заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выступіў з чарговым зваротам у ноч на 24 лютага. Значная ягоная частка была адрасаваная грамадзянам Расеі — па-расейску.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што кіраўнікі так званых «ДНР» і «ЛНР» зьвярнуліся да Ўладзіміра Пуціна з просьбай «аказаць дапамогу ў адбіцьці агрэсіі з боку ўзброеных сіл Украіны»
Новалуганскае Данецкай вобласьці амаль кожны дзень абстрэльваецца. Пасьля так званага «прызнаньня незалежнасьці» Расеяй «ДНР» і «ЛНР» сытуацыя яшчэ больш ўскладнілася.
Вярхоўная Рада падтрымала ініцыятыву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага аб увядзеньні на ўсёй тэрыторыі краіны надзвычайнага становішча на 30 дзён з 00.00 24 лютага.
Адна рэч, калі б той сьвет існаваў толькі ў хваравітых уяўленьнях і трызьненьнях аматара імпэрскай гісторыі. Зусім іншая — калі ён рэальна мае магчымасьць паспрабаваць перакроіць сваімі нажніцамі гэты сьвет і калі пад гэтыя нажніцы могуць трапіць лёсы тысяч і мільёнаў людзей.
Загрузіць яшчэ