А 5-ай гадзіне раніцы 24 лютага кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР».
Расейскія снарады ўпалі на Краматорск, Харкаў, Кіеў, Івана-Франкоўск і іншыя ўкраінскія гарады, а таксама на вайсковыя базы і штабы.
Міністэрства ўнутраных спраў Украіны прадставіла сьпіс лякальных выбухаў у рэгіёнах і дадзеныя аб пацярпелых:
- Луцк — інфармацыя пра выбухі
- Адэса — выбух лякатара каля аэрапорту
- Запарожжа — выбух каля аэрапорту
- Вёска Мікалаеўка Чарнігаўскай вобласьці — паведамляецца аб руху тэхнікі з Расеі
- Вёска Бацяцічы Львоўскай вобласьці — выбухі
- Міргарад Палтаўскай вобласьці — выбух дзьвюх ракет
- Каланчак Херсонскай вобласьці — абстрэлы памежнікаў
- Знамянка Кіраваградскай вобласьці — абстрэл вайсковай часткі
- Броды Львоўскай вобласьці — тры выбухі на двух агрэгатах
- Аэрапорт УДСНС Чарнігаўскай вобласьці — наезд на лякатар (ёсьць пацярпелыя);
- Генічэск Херсонскай вобласьці — расейская ваенная тэхніка рухаецца ў бок Мелітопаля;
- Бахонікі Вінніцкай вобласьці — абстрэлы в/ч;
- Старакастанцінаў Хмяльніцкай вобласьці — абстрэл ваеннага аэрапорта;
- Падольск Адэскай вобласьці — з Прыднястроўя прыляцелі 2 самалёты, абстрэл ВПС;
- Азёрнае Жытомірскай вобласьці — ракетны абстрэл, зьнішчаны адзін самалёт;
- Тульчын і Цяплік Вінніцкай вобласьці — выбухі ў вайсковай часьці;
- Івана-Франкоўская вобласьць — абстрэлы в/ч;
- Марыупаль Данецкай вобласьці — параненае дзіця і трое мірных жыхароў;
- Харкаў — абстрэл (зэнітная частка);
- Запарожжа — на ўскраіне абстрэлу в/ч:
- Кіеўская вобласьць (Васількаўскі, Барыспальскі, Броварскі, Паліскі раёны) інфармацыя пра выбухі
- Вёска Новы Калінаў Львоўскай вобласьці — абстрэл гаруча-змазачнай базы;
- Роўне, Кіеўская вобласьць — абстрэлы в/ч;
- Чонгар і Каланчак Херсонскай вобласьці — абстрэлы в/ч.
Нямецкі журналіст Юліян Рэпке апублікаваў сваю мапу расейскай агрэсіі супраць Украіны, якая, зь ягоных словаў, грунтуецца на геалякацыі баёў і перамяшчэньня войскаў, а таксама на справаздачах украінскай арміі.