«Атакі на памежныя падразьдзяленьні, памежныя нарады і пункты пропуску з выкарыстаньнем артылерыі, цяжкай тэхнікі і агнявой зброі. Гэта адбываецца ў межах Луганскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай і Жытомірскай абласьцей. Апроч таго, атака адбываецца з часова акупаванага Крыму».
CNN паведамляе:
Калёны вайсковай тэхнікі ўехалі ва Ўкраіну праз памежны пераход зь Беларусьсю. Пра гэта выданьне паведамляе са спасылкай на жывую відэатрансьляцыю памежнай службы Ўкраіны з пункту пропуску. Месца дзеяньня на відэа — беларуска-ўкраінскі памежны пераход Сянькоўка — Весялоўка, 6:48 па мясцовым часе.
Пуцін папярэдзіў Лукашэнку пра вайну
Прыкладна ў 5 раніцы сёньня адбылася тэлефонная размова Пуціна і Лукашэнкі, паведаміў ТГ-канал «Пул первого»:
«Пуцін праінфармаваў беларускага калегу аб сытуацыі на мяжы з Украінай і на Данбасе».