У спальным раёне Кіева Абалонь адбываецца страляніна. Ідуць баі паміж украінскімі абаронцамі і расейскімі захопнікамі.
Міністэрства абароны Ўкраіны пацьвердзіла пранікненьне варожай дывэрсійна-выведніцкай групы ў спальны раён Кіева Абалонь.
У густанаселеным «Менскім масіве» чуваць стрэлы.
Акрамя таго, дэсантна-штурмавыя войскі Ўзброеных сіл Украіны вядуць баі ў раёнах населеных пунктаў Дымэр і Іванкаў — на поўнач ад Кіева. Таксама ўкраінскія сілы паведамілі аб зьнішчэньні расейскіх дывэрсантаў, якія захапілі ўкраінскую тэхніку і рухаліся па Кіеве, пераапрануўшыся ва ўкраінскую форму.