Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ракетнага абстрэлу і авіянападу на Кіеў гарыць жылы дом. ФОТА і ВІДЭА


Пажар жылога дому пасьля ракетнай атакі ў Кіеве. 25 лютага
Пажар жылога дому пасьля ракетнай атакі ў Кіеве. 25 лютага

25 лютага прадоўжыліся ракетныя напады на аб'екты ва Ўкраіне.

Раніцай у пятніцу каля 4:22 у Кіеве прагучала некалькі выбухаў у розных раёнах Кіева. У прыватнасці, выбухі прагучалі ў Пячэрскім і Галасееўскім раёнах сталіцы, у Пазняках. У Траешчынскім раёне Кіева ўжо каля 6 выбухаў.

«Толькі што працягнуліся ўдары па Кіеве крылатымі або балістычнымі ракетамі. Я пачуў два магутныя выбухі», – напісаў дарадца МУС Антон Герашчанка ў сваім Telegram-канале.

Дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка таксама паведамляе, што «самалёт праціўніка быў зьбіты сіламі супрацьпаветранай абароны Украіны і разьбіўся ў Дарніцкім раёне.

Пашкоджаны авіяатакай дом у Кіеве
Пашкоджаны авіяатакай дом у Кіеве

Учора расейская авіяцыя скінула ракеты на цэнтар Кіева, непадалёк ад гістарычнага Падольскага раёну. Як было відаць на відэазапісе, імаверна пад удар трапіў будынак, у якім разьмяшчаецца Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.

Самалёт зьбіты ў Кіеве
Самалёт зьбіты ў Кіеве

Таксама пад абстрэлы расейскіх акупантаў трапіў Кіеўскі авіязавод імя Антонава.

У Расеі абяцаюць, што ня будуць страляць па мірных жыхарах

Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў паведаміў журналістам падчас прэс-брыфінгу:

«Асабліва хачу падкрэсьліць: Узброеныя сілы Расеі не наносяць удараў па гарадах Украіны. Мірнаму насельніцтву нічога не пагражае», – сказаў Канашэнкаў.

Штаб Апэрацыі аб’яднаных сіл Украіны паведаміў пра тое, што сілы супрацьпаветранай абароны дзяржавы зьбілі сёмы ад пачатку баявых дзеяньняў самалёт агрэсараў. «Акупанты працягваюць несьці страты», — дадалі ў штабе ААС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG