Эўракамісія можа зрабіць выключэньне з эмбарга на пастаўкі нафты з Расеі для Вугоршчыны і Славаччыны, улічваючы залежнасьць гэтых дзьвюх краінаў ад паставак расейскіх энэрганосьбітаў.
У Ізраілі абураныя словамі міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова, які ў нядзелю параўнаў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага зь фюрэрам нацысцкай Нямеччыны Адольфам Гітлерам, выказаўшы здагадку, што ў Гітлера была «габрэйская кроў» .
Як паведаміў сьпікер Службы бясьпекі Ўкраіны Арцём Дзехцярэнка, «ва ўкраінскай спэцслужбы ёсьць уся інфармацыя на акупантаў, а таксама доказы іх зьверстваў».
Першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн наведае з 5 па 9 траўня Румынію і Славаччыну, дзе сустрэнецца з амэрыканскімі вайскоўцамі, пэрсаналам амбасады ЗША, украінскімі ўцекачамі.
Раніцай у панядзелак, 2 траўня праходзіць эвакуацыя мірных жыхароў з Марыюпалю. Пра гэта паведаміў дарадца мэра гораду Пётар Андрушчанка.
У апошнія тыдні вялікую папулярнасьць у сацсетках набыў адзін з самых незвычайных удзельнікаў вайны ва Ўкраіне — сабака-сапэр Патрон.
Расейскі бізнэсовец Алег Цінькоў расказаў у інтэрвію газэце New York Times, што прадаў сваю долю ў Tinkoff Bank пад ціскам расейскіх уладаў.
Раней украінскія аграрыі паведамлялі пра частыя крадзяжы тэхнікі і збожжа на акупаваных тэрыторыях поўдня.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый пацьвердзіла, што зараз ідзе апэрацыя па эвакуацыі грамадзянскіх людзей з «Азоўсталі».
Мэр Бучы Анатоль Федарук паведаміў, што на 85-м годзе жыцьця памерла вядомая ва Ўкраіне мастачка-шасьцідзясятніца Любоў Панчанка.
Паводле стану на вечар суботы са сховішчаў на тэрыторыі заводу «Азоўсталь» у Марыюпалі для эвакуацыі перададзена 20 жанчын і дзяцей.
У суботу быў нанесены ракетны ўдар па адэскім аэрапорце, пацьвердзіў кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Максім Марчанка і дадаў, што гэта адбылося з тэрыторыі акупаванага Расеяй Крыму.
Амэрыканскія войскі ў Нямеччыне пачалі навучаньне ўкраінскіх вайскоўцаў на ключавых сыстэмах, якія выкарыстоўваюцца для абароны Ўкраіны ад буйнамаштабнага расейскага ўварваньня, паведаміў на брыфінгу 29 красавіка прадстаўнік Пэнтагону Джон Кэрбі.
Паліцыя Кіеўскай вобласьці паведаміла, што выявіла новае пахаваньне паблізу Бучы — у лесе каля вёскі Міроцкае. У брацкай магіле былі целы трох мужчын са зьвязанымі рукамі і павязкамі на вачах.
Пячэрскі раённы суд Кіева на падставе хадайніцтва Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў (ДБР) Украіны арыштаваў 51 беларускую чыгуначную цыстэрну з дызэльным палівам, паведамляе прэс-служба ДБР.
Таксама ва Ўкраіну Польшча адправіла некалькі дзясяткаў БМП, самаходныя гаўбіцы 2С1 «Гвоздика», РСЗО «Град», ракеты «паветра — паветра» для самалётаў МіГ-29 и Су-27.
19 красавіка адзін з найбуйнейшых вытворцаў бытавой хіміі, касмэтычных і будаўнічых тавараў Henkel заявіў аб сыходзе з Расеі. Прычына — уварваньне Расеі ва Ўкраіну.
Што адбываецца з Расеяй і расейскім народам? Як доўга на чале Расеі будзе Пуцін і што адбудзецца пасьля яго? Як і калі скончыцца вайна ва Ўкраіне? Пра гэта разважае расейскі гісторык, доктар гістарычных навук, прафэсар Андрэй Зубаў.
Паводле Генэральнай пракуратуры Ўкраіны за час вайны тысячы мірных украінцаў былі захопленыя ў палон расейскімі войскамі і сілком вывезеныя на тэрыторыю Расеі.
Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў садзейнічала перадачы Ўзброеным сілам Украіны маёмасьці беларускіх бізнэсоўцаў амаль на 2 мільёны грыўняў (каля 66 тысяч даляраў).
Украінцы змагаюцца з расейскай агрэсіяй 64-ы дзень. Замест таго, каб упадаць у роспач, шмат хто перажывае гэты трагічны пэрыяд крэатыўна. Паглядзелі, як у вайну ратуе мастацтва.
У горадзе перайменавалі 79 вуліц, у тым ліку памянялі дзьве беларускія назвы.
Раней нямецкія ўлады неаднаразова крытыкавалі за прамаруджваньне ФРГ з пастаўкамі зброі ва Ўкраіну.
Пра разбурэньне стэрэатыпаў аб Украіне, прычыны маштабнай падтрымкі палякамі ўкраінскіх уцекачоў і гістарычную аснову расейскага ўварваньня ва Украіну, «Голас Амэрыкі» пагутарыў з амэрыканскай журналісткай, ляўрэаткай Пулітцэраўскай прэміі Энн Эплбаўм.
Адпаведная заява разьмешчана на сайце Эўракамісіі.
Свабода пісала пра беларускую палітычную эмігрантку Карыну Пацёмкіну. Яна ўцякла ад рэпрэсій на радзіме ва Ўкраіну. Трапіла пад расейскую акупацыю ў Бучы, адкуль зь цяжкасьцю вырвалася. Валянтэрыла ў Львове. Цяпер Карына вярнулася ў Бучу, каб працягваць дапамагаць украінцам.
25 красавіка Фрэнсіс Фукуяма даў прагноз, якія наступствы прынясе Расеі яе ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну. Ранейшы прагноз падзей у вайне Расеі супраць Украіны Фукуяма апублікаваў 10 сакавіка; аўтар лічыць, што тады ён меў рацыю, і прапанаваў цяпер новыя тэзісы.
Тэлеканал CNN вэрыфікаваў новыя відэазапісы за 12 і 13 сакавіка з дрона ў горадзе Буча, на якіх відаць прысутнасьць расейскай вайсковай тэхнікі побач зь целамі забітых мірных грамадзян Украіны.
Інвэстары нафтавых кампаній ня хочуць росту ўнутранай вытворчасьці, баючыся, што гэта паскорыць канец высокіх цэнаў на нафту.
У Кіеве зьбіраюцца перайменаваць 279 гарадзкіх абʼектаў (вуліц, завулкаў, алеяў, праспэктаў, станцыяў мэтро і г. д.), назвы якіх зьвязаныя з Расеяй ці Беларусьсю.
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Руслан Стэфанчук заявіў, што з Канстытуцыі краіны ня будуць выключацца палажэньні аб імкненьні Ўкраіны ўступіць у Эўразьвяз і NATO, нават калі на перамовах з Расеяй і іншымі краінамі будуць дасягнутыя дамоўленасьці аб пасьляваенных гарантыях бясьпекі для Ўкраіны.
Расея ўтрымлівае ўкраінскіх ваеннапалонных у калёніях агульнага рэжыму, паведаміла ў тэлеграм-канале ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава.
Прэзыдэнт Турэччыны абяцаў аказаць Украіне ўсю магчымую дапамогу.
Міністэрства замежных спраў Украіны асудзіла выказваньні кіраўніка дыпляматыі Аўстрыі аб непажаданасьці ўступленьні Ўкраіны ў Эўразьвяз. Пра гэта гаворыцца ў камэнтарыі сьпікера ведамства Алега Нікаленкі для Радыё Свабода.
Губэрнатар штату Заходняя Вірджынія Джым Джасьціс абвясьціў, што Нацыянальная гвардыя Заходняй Вірджыніі накіруе Ўкраіне бронетранспартэры.
Рашэньне прынятае па ініцыятыве ўкраінскага боку, паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі Беларусі.
На сёньняшні дзень каля сямі батальённых тактычных груп Беларусі знаходзяцца каля меж з Украінай і Польшчай, сказаў прадстаўнік галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі ў эфіры нацыянальнага ўкраінскага тэлемаратону.
Спэцыяльная прадстаўніца ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр правяла размову з журналістамі, дзе закранула пытаньне ўдзелу Беларусі ў вайне Расеі з Украінай, а таксама расказала, што трэба зрабіць афіцыйнаму Менску, каб пачаць дыялёг з Захадам.
Намесьнік камандуючага Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі Рустам Міннекаеў назваў дзьве мэты, якія расейскія войскі плянуюць дасягнуць у часе другога этапу вайны супраць Украіны.
Як паведамілі 22 красавіка ў Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны, зьвесткі не канчатковыя.
Адпаведныя заявы дзяржавы прынялі сёньня.
Расея стварыла вакол заблякаванага ёю Марыюпалю чатыры фільтрацыйныя лягеры для мужчын, якія знаходзяцца ў горадзе. Пра гэта ў эфіры агульнанацыянальнага маратону паведаміў 21 красавіка мэр Вадзім Бойчанка.
Тысячы расейцаў прыехалі ўзімку ў Беларусь на «вучэньні». Сярод іх былі зафіксаваныя і вайскоўцы з часткі № 69647 ў Кяхце ( Буратыя). Яны ў ліку іншых удзельнічалі ў вайне ва Ўкраіне. Многія вярнуліся адтуль мёртвымі ці параненымі.
Пра гэта паведаміў амбасадар Украіны ў ААН Сяргей Кісьліца.
Віцэ-прэм’ер Украіны Ірына Верашчук заявіла, што першыя чатыры эвакуацыйныя аўтобусы 20 красавіка ўсё ж выехалі з Марыюпалю.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн склікаў у сераду вайсковых кіраўнікоў на штогадовую нараду ў Белым доме, якая набыла асаблівае значэньне, бо вайна ва Ўкраіне перайшла ў новую фазу, а Вашынгтон плянуе павялічыць аб’ём вайсковай дапамогі Кіеву.
Журналіст Беларускай службы Радыё Свабода, гісторык і літаратар Сяргей Абламейка зьвярнуўся з адкрытым лістом да расейскага пісьменьніка Барыса Акуніна.
Мінабароны Беларусі і Расеі пакуль ніяк не камэнтавалі публікацыю. Вайсковыя экспэрты і палітолягі ўспрынялі яе крытычна.
Марка з расейскім крэйсэрам «Москва» выйшла 12 красавіка тыражом у адзін мільён штук, зафіксаваўшы пасланьне, якое стала сымбалем украінскага супраціву агрэсіі Расеі. Аднак асаблівую актуальнасьць яна набыла 14 красавіка, калі расейскі карабель быў падбіты і пайшоў на дно.
З гэтай мэтай былы дыплямат Валер Кавалеўскі з камандай паехаў ва Ўкраіну, паведаміў тэлеграм-канал «Кабінэт прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай».
Загрузіць яшчэ