Незалежная камісія па рэформе міжнароднага карпаратыўнага падаткаабкладаньня прапанавала стварыць Глябальны рэестар актываў на фоне санкцый у дачыненьні да алігархаў з Расеі.
Фота флягмана Чарнаморскага флёту Расеі гвардзейскага ракетнага крэйсэра «Масква» зроблена за тры дні да гібелі ад прабоін, атрыманых у выніку дэтанацыі боепрыпасаў, верагодна, з прычыны абстрэлу ўкраінскімі супрацькарабельнымі ракетамі «Нэптун».
Апошні раз украінская і расейская дэлегацыі сустракаліся 29 сакавіка ў турэцкім Стамбуле, яшчэ перад вызваленьнем гораду Буча, дзе пасьля сыходу расейскіх вайскоўцаў было знойдзена мноства целаў забітых мірных жыхароў.
Расейскія школьнікі пачнуць вывучаць гісторыю зь першай клясы, «каб захоўвалася гістарычная памяць». Аб гэтым заявіў міністар асьветы РФ Сяргей Краўцоў на першым усерасейскім школьным гістарычным форуме «Сіла ў праўдзе!».
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі 19 красавіка прыехаў зь візытам у Львоў. Там ён адкрыў модульнае мястэчка для ўкраінцаў, якім прыйшлося пераехаць на захад зь іншых рэгіёнаў краіны.
Такое рашэньне прыняла Камісія ў пытаньнях найменьняў Кіеўскай дзяржаўнай адміністрацыі.
64-я брыгада дысьлякуецца ў Хабараўскам краі. Расейская служба Радыё Свабода піша, што ў вывучаных адкрытых крыніцах ёсьць ускосныя пацьверджаньні таго, што вайскоўцы брыгады сапраўды былі ў Бучы.
Нягледзячы на заклік украінскага лідэра Уладзіміра Зяленскага, прэзыдэнт ЗША пакуль не плянуе візыту ва Ўкраіну, хоць нядаўна заяўляў аб гатоўнасьці паехаць туды.
Жыхар гораду Буча Кіеўскай вобласьці Ільля Навальны, якога знайшлі расстраляным у брацкай магіле сярод сотняў іншых ахвяраў, аказаўся далёкім сваяком расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перадаў кіраўніку прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне запоўненую анкету для атрыманьня Украінай статусу кандыдата на ўступ у Эўразьвяз.
У выніку ракетных абстрэлаў у Львове сем чалавек загінулі, самаму маладому мужчыну — 30 гадоў. 11 чалавек атрымалі раненьні і знаходзяцца ў адной мэдыцынскай установе Львова.
Мэр Бучы Анатоль Федарук у эфіры ўкраінскага тэлебачаньня таксама сказаў, што асабліва цяжкія злачынствы — гэта групавыя згвалтаваньні і забойствы дзяцей. Яны, паводле слоў Федарука, былі як у Бучы, так і ў Ворзелі (Кіеўская вобласьць).
Большасьць заведзеных справаў тычыцца выкарыстаньня літары Z, якая стала сымбалем расейскага нападу, піша Deutsche Welle з спасылкай на газэты групы Redaktionsnetzwerk Deutschland.
Анкета аб далучэньні да Эўразьвязу, якую кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен перадала прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму падчас візыту ў Кіеў, запоўненая цалкам, паведаміў намесьнік кіраўніка адміністрацыі ўкраінскага прэзыдэнта Ігар Жоўква
Шосты пакет санкцыяў Эўразьвязу супраць Расеі, які абмяркоўваецца, закране банкаўскі сэктар, у прыватнасьці Сбербанк, а таксама пастаўкі нафты, паведаміла ў інтэрвію нямецкаму выданьню Bild am Sonntag кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен
Украінскія вайскоўцы раніцай 17 красавіка прыбралі з плошчы бюст савецкага маршала.
З 16 красавіка аднаўляюцца чыгуначныя зносіны з вызваленым ад блякады расейскіх войскаў Чарнігавам і шэрагам паселішчаў Чарнігаўскай вобласьці, раней акупаваных.
7 красавіка прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў у інтэрвію Sky News прызнаў, што расейскія войскі панесьлі «значныя страты» ва Ўкраіне. Але лічбы не назваў.
Гарадзкая рада Марыюпаля са спасылкай на мясцовых жыхароў 15 красавіка паведаміла, што расейскія вайскоўцы ў кожным двары паставілі свайго наглядчыка, які не дае магчымасьці людзям пахаваць сваіх памерлых родных або знаёмых.
14 красавіка ў Расеі заявілі аб абстрэле Клімаўскага раёну Бранскай вобласьці. Кіраўнік вобласьці Аляксандар Багамаз бяз доказаў абвінаваціў у абстрэле Узброеныя сілы Ўкраіны.
Гэта быў першы візыт амэрыканскіх афіцыйных асоб ва Украіну пасьля пачатку расейскага ўварваньня, пішуць Голас Амэрыкі і тэлеграм-канал «Киев.Главное» са спасылкай на The New York Times.
Чаму Лукашэнка захацеў стаць гарантам бясьпекі Ўкраіны, будучы саўдзельнікам агрэсіі? Гэта інтрыга Расеі ці ўнутрыбеларускія раскладкі? Якімі могуць быць дачыненьні Беларусі і Ўкраіны пасьля вайны? Пра гэта і пра іншае разважае дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі, палітоляг Андрэй Ягораў.
Да пачатку шырокамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны парлямэнцкая фракцыя складалася з 44 народных дэпутатаў.
Па словах дырэктаркі дзяржаўнага агенцтва БелТА Ірыны Акуловіч, колькі б доказаў ні публікавалася аб тым, «хто і як» забіў мірных жыхароў, «мы будзем разумець, што гэта фэйк».
Паводле слоў украінскага палітыка, лідэра крымскататарскага народа Мустафы Джамілева, расейскі алігарх Раман Абрамовіч падчас сваёй паездкі ў Кіеў адчуў сябе дрэнна менавіта праз хімічнае атручэньне.
Суд у Львове арыштаваў яшчэ 154 аб’екты рухомай і нерухомай маёмасьці народнага дэпутата Ўкраіны Віктара Медзьведчука і ягонай жонкі Аксаны Марчанкі.
У апошнія тыдні сталіцу Ўкраіны ўжо наведалі старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, прэмʼер-міністар Славакіі Эдуард Гегер, а таксама прэзыдэнты Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы.
Сацыялягічная група «Рэйтынг» з пачатку вайны правяла ўжо 8 хваляў агульнанацыянальных апытаньняў. Падчас іх высьвятляліся самыя розныя аспэкты стаўленьня ўкраінскай грамадзкай думкі да новай сытуацыі
На думку кіраўніка Падліковай палаты РФ, эканоміцы РФ на першым этапе спатрэбяцца мінімум два гады на адаптацыю, а далей «давядзецца перабудоўвацца на працягу многіх гадоў» — з улікам імпартазамяшчэньня.
Прэм’ер-міністар Фінляндыі Санна Марын заявіла пасьля сустрэчы з кіраўніком ураду Швэцыі ў Стакгольме, што яе краіна можа прыняць рашэньне аб уступленьні ў NATO да сярэдзіны лета.
Кіеўская рада разгледзіць пытаньне перайменаваньня шэрагу аб’ектаў у сталіцы, у тым ліку станцыі мэтро «Мінская», на найбліжэйшым пасяджэньні, паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў, што ў рамках візыту ва Ўкраіну наведаў Барадзянку, і заявіў, што жорсткія ваенныя злачынствы, учыненыя расейскімі вайскоўцамі, не застануцца бяскарнымі.
Расейскага вайскоўца звольнілі пасьля таго, як ён адмовіўся ад камандзіроўкі на вайну ва Ўкраіне. У яго ўлікова-паслужной картцы быў пастаўлены штамп «Схільны да здрады, хлусьні і падману; Адмовіўся ад удзелу ў спэцыяльнай ваеннай апэрацыі на тэрыторыі ЛНР, ДНР і Ўкраіны».
Да 24 лютага Марыюпаль быў адным з найважнейшых цэнтраў украінскай мэталюргіі, буйным марскім портам і адным з самых камфортных для пражываньня ва Ўкраіне гарадоў.
Украінскія ўлады кажуць, што прадухілілі спробу вывесьці з ладу абʼекты энэргетычнай інфраструктуры, якія зазналі кібэратаку з боку расейскіх хакераў.
Ва Ўкраіне падчас спэцапэрацыі СБУ затрымалі кума Пуціна Віктара Медзьведчука. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт краіны Ўладзімір Зяленскі. У канцы лютага прарасейскі палітык уцёк з-пад хатняга арышту.
У Міністэрстве абароны Ўкраіны заявілі, што Расея трымае вайсковыя сілы на тэрыторыі Беларусі для дэманстрацыі вайсковай прысутнасьці і ўтрыманьня на гэтым кірунку ўкраінскіх войскаў.
Мы параўналі цэны на некалькі спажывецкіх і харчовых тавараў у Менску, Вільні, Бэрліне і Варшаве.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны паведаміла, што ўкраінскія кампаніі перавялі на рахункі партнэраў у Беларусі 76 мільярдаў грыўняў (больш за 2,5 мільёна даляраў у эквіваленце) за пастаўку падсанкцыйных расейскіх тавараў.
Эўразьвяз унёс 21 расейскую авіякампанію ў сьпіс небясьпечных для палётаў, забараніўшы ім выконваць рэйсы над тэрыторыяй і ў аэрапорты краін, якія ўваходзяць у зьвяз. Рашэньне патлумачылі тым, што за тэхнічны стан іх флёту не адказваюць уладальнікі і вытворцы самалётаў.
Міністры замежных спраў краін ЭЗ у Брусэлі абмяркоўваюць сёньня новыя меры падтрымкі Ўкраіны, у тым ліку магчымы чарговы — шосты — пакет санкцый супраць Расеі ў сувязі зь яе нападам на Ўкраіну.
Тыдзень, які надыходзіць, будзе вельмі напружаным з прычыны маштабных ваенных дзеяньняў расейскай арміі на ўсходзе Ўкраіны, перасьцярог Уладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце, зробленым у ноч на панядзелак, 11 красавіка.
Прэзыдэнт Украіны патрабуе ўвесьці эмбарга на імпарт газу і нафты з РФ.
Канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр у панядзелак прыедзе ў Маскву і сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Папа рымскі Францішак падчас нядзельнай пропаведзі перад пачаткам велікоднага тыдня заклікаў да перамір’я ва Ўкраіне.
Кіраўніцтва Злучаных Штатаў не чакае зьмен у тактыцы і стратэгіі расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне пасьля зьмены асобы, адказнай за сілы ўварваньня.
Вайсковец з гораду Луга Ленінградзкай вобласьці 20-гадовы Мікіта Аўроў загінуў 27 сакавіка 2022 году ва Ўкраіне. Анастасія Аўрова, маці загіблага салдата, лічыць, што «калі б гэтая вайна была не патрэбная, то яе б і не было», а яе сын быў бы жывы.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба 10 красавіка заклікаў навукоўцаў усяго сьвету вывучаць, што прывяло да ваенных злачынстваў расейскіх войскаў у Кіеўскай вобласьці.
Украінскія афіцыйныя асобы заявілі, што ў вёсцы Бузавая, у Кіеўскай вобласьці, знойдзена брацкая магіла зь целамі дзясяткаў цыільных асоб. Гэта апошняе з масавых пахаваньняў, пра якія стала вядома пасьля адыходу расейскіх войскаў з тэрыторый на поўнач ад Кіева.
Пасол Украіны ў Менску Ігар Кізім ня бачыць карысьці, якую можа прынесьці расейска-ўкраінскім перамовам магчымы ўдзел у іх Беларусі. Сваім меркаваньнем аб гэтым ён падзяліўся ў Facebook.
Загрузіць яшчэ