Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне раскрылі наркабанду з удзелам грамадзян Беларусі, якія прадавалі наркотыкі вайскоўцам. Яе курыравалі спэцслужбы РФ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Дзяржаўным бюро расьсьледаваньняў (ДБР) Украіны заявілі, што супольна з Кіеўскай гарадзкой пракуратурай спынілі дзейнасьць міжрэгіянальнай этнічнай наркагрупоўкі, якая кантралявала вытворчасьць і збыт наркотыкаў сярод украінскіх вайскоўцаў.

«Дзейнасьць наркагрупоўкі курыравалі спэцслужбы Расейскай Фэдэрацыі. Распаўсюджваньне наркатычных сродкаў сярод вайскоўцаў было падпарадкавана мэце на сталай аснове падрываць баявую гатоўнасьць нашых войскаў», — адзначылі ў прэсавай службе ДБР.

Паводле сьледчых, у склад банды ўваходзілі больш за 40 чалавек, у тым ліку грамадзяне Беларусі. Злачынная арганізацыя мела «дакладную герархічную структуру, лябараторыі, каналы распаўсюджваньня, у тым ліку праз давераных асобаў-«апэратараў» і з пасярэдніцтвам аднаго з паштовых адпраўнікаў.

У ДБР паведамілі, што адзін з кіраўнікоў групоўкі выбудаваў «сталыя незаконныя дачыненьні са службовымі асобамі праваахоўных органаў Украіны, якім сыстэматычна плаціў «даніну» за непрыцягненьне іх да адказнасьці.

Паводле сьледчых, для затрыманьня ўсіх удзельнікаў банды правялі маштабную спэцапэрацыю ў Днепрапятроўскай, Кіеўскай і Жытомірскай абласьцях. У яе межах правялі 27 вобшукаў і сканфіскавалі амаль 2 кіляграмы наркотыкаў, 180 тысяч даляраў і 1 мільён грыўняў гатоўкай, вялікую колькасьць ювэлірных вырабаў, 14 аўтамабіляў, тэлефоны і кампутары.

Затрыманым пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG