Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне забаранілі 10 з 17 прарасейскіх палітычных партый. «Партыю палітыкі Пуціна» ня могуць зьліквідаваць год


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ва Ўкраіне на падставе судовых рашэньняў забаранілі дзейнасьць 10 з 17 палітычных партый, якія, на думку аўтараў пазоваў, ажыцьцяўлялі прарасейскую палітыку.

«Ужо забаранілі дзейнасьць 10 прарасейскіх партый. Адначасова суд ухваліў рашэньне аб канфіскацыі ўсёй маёмасьці гэтых партый у даход дзяржавы», — паведаміла намесьніца міністра юстыцыі Ўкраіны Валерыя Каламіец 21 чэрвеня на брыфінгу ў Кіеве.

Паводле яе, Міністэрства юстыцыі накіравала ў суды 17 позваў аб забароне палітычных партый на падставе адпаведных рашэньняў Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны і інфармацыі Службы бясьпекі Ўкраіны аб датычнасьці арганізацый да злачыннай дзейнасьці і аб дапамозе акупантам.

«Адна зь іх — партыя „Русь адзіная“, назвы тэрытарыяльных падразьдзяленьняў якой гучаць як „Партыя палітыкі Пуціна“. І фактычна ўжо год мы якраз разглядаем гэтую справу», — дадала намесьніца міністра юстыцыі.

Валерыя Каламіец дадала, што парлямэнт мусіць ухваліць закон, які дазволіць пазьбегнуць паралічу мясцовых радаў праз забарону палітычных партый, прадстаўнікі якіх выбіраліся ў мясцовыя органы кіраваньня. Такія дэпутаты, паводле яе, атрымаюць магчымасьць працаваць у складзе дэпутацкіх груп, але фракцыі будуць скасаваныя.

«Партыя палітыкі Пуціна» афіцыйна ўдзельнічала ў парлямэнцкіх выбарах у 2006 годзе, але не змагла пераадолець неабходны прахадны бар’ер. Пазьней яна была перааформлена ў партыю «Русь адзіная», але яе рэгіянальныя арганізацыі працягваюць дзейнічаць пад ранейшай назвай.

Цяпер рэгіянальныя падразьдзяленьні «Партыі палітыкі Пуціна» ёсьць у Мікалаеўскай вобласьці, у Кіеве, Адэсе, Данецку, Палтаве, Харкаве, Херсоне і Хмяльніцкім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG