Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі аштрафавалі ўкраінку за размову аб забойствах мірных жыхароў расейскімі вайскоўцамі


Цела мірнага жыхара, забітага пры ваенным уварваньні Расеі ва Ўкраіну, ляжыць на вуліцы каля мэталургічнага камбінату ў Марыюпалі, 15 красавіка 2022
Цела мірнага жыхара, забітага пры ваенным уварваньні Расеі ва Ўкраіну, ляжыць на вуліцы каля мэталургічнага камбінату ў Марыюпалі, 15 красавіка 2022

Грамадзянку Ўкраіны Тацяну Скамарыду прызналі вінаватай паводле артыкулу аб «дыскрэдытацыі» расейскай арміі.

Пра гэта паведамілі ў аб’яднанай прэс-службе гарадзкіх судоў са спасылкай на рашэньне Яфрэмаўскага міжраённага суду Тульскай вобласьці РФ.

Паведамляецца, што справа разглядалася 20 чэрвеня. А размова, якая стала падставай для складаньня адміністрацыйнага пратакола, адбылася 19 чэрвеня. У той дзень грамадзянка Украіны Тацяна Скамарыда ў фае гасьцініцы для ўцекачоў з Марыюпаля ў горадзе Яфрэмаў Тульскай вобласьці гаварыла аб забойствах мірных жыхароў Украіны расейскімі вайскоўцамі. Сваімі дзеяньнямі, паводле суду, яна выказала «нэгатыўнае стаўленьне да Ўзброеных сіл Расеі, якія праводзяць спэцыяльную ваенную апэрацыю на тэрыторыі Данецкай і Луганскай народных рэспублік».

Суд вырашыў, што Тацьцяна Скамарыда «наўмысна падарвала аўтарытэт, імідж і давер» арміі Расеі.

Украінку прызналі вінаватай па пратаколе аб «дыскрэдытацыі» расейскай арміі (частка 1 артыкула 20.3.3 КаАП РФ). Таксама, згодна з карткай на сайце суду, ёй прызначылі адміністрацыйнае пакараньне паводле артыкулу аб непадпарадкаваньні сілавіку (частка 1, артыкулы 19.3 КаАП РФ). У выніку жанчыну аштрафавалі на 30 тысяч расейскіх рублёў (каля 550 даляраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG