Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы захапілі Севераданецк


Севараданецк, 17 чэрвеня 2022
Севараданецк, 17 чэрвеня 2022

Расейскія войскі акупавалі горад Севераданецк у Луганскай вобласьці, за які ў апошнія тыдні вяліся баі.

Як паведаміў паведаміў мэр гораду Аляксандр Струк, акупанты прызначылі свайго «камэнданта», а зьехаць з гораду цяпер можна толькі ў бок акупаванай тэрыторыі. Ён дадаў, што ўкраінскія войскі адышлі на лепш падрыхтаваныя пазыцыі.

Інфармацыю пра адыход пацьвердзілі і ў Генэральным штабе ўкраінскіх войскаў.

Пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы атрымалі загад адысьці на іншыя пазыцыі, 24 чэрвеня паведамляў кіраўнік адміністрацыі Луганскай вобласьці Сяргей Гайдай. Намесьніца міністра абароны Ганна Маляр у суботу раскрытыкавала тых, хто публічна паведамляў пра хаду баявых дзеяньняў у Севераданецку. Яна заявіла, што афіцыйную інфармацыю могуць даваць толькі вайскоўцы. Паводле яе, заўчаснае агучваньне інфармацыі зашкодзіла ўкраінскім вайскоўцам.

Тым часам паведамляецца пра баі на подступах да Лісічанску — гэта апошні горад у Луганскай вобласці пад кантролем Украіны. Напярэдадні Мінабароны Расеі паведаміла, што горад блякаваны з поўдня. Украінскі бок пацьвярджае прасоўваньне расейскіх войскаў да гораду, аднак сьцьвярджае, што яны былі спыненыя. Горад не акружаны.

За час баёў у Севераданецку і Лісічанску разбурана мноства жылых дамоў. Пакуль няма нават папярэдніх ацэнак ахвяр сярод мірных жыхароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG