Эўразьвяз ня бачыць пацьвярджэньняў з боку Беларусі таго, што пагроза Пуціна разьмясьціць на яе тэрыторыі ядзерную зброю стаіць на парадку дня, аднак «гатовы да любога сцэнару», сказаў афіцыйны прадстаўнік дыпляматычнага ведамства ЭЗ.
З пачатку лета беларусы з дазволам на жыхарства ў Польшчы змогуць аформіць польскі праязны дакумэнт іншаземца бясплатна, паведамляе агенцтва PAP з спасылкай на намесьніка дзяржаўнага сакратара Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Бартоша Градзецкага.
Ксёндз Анджэй Бульчак расказвае, чаму захацеў служыць беларусам, што адбылося летась у сакавіку і як выглядалі ягоныя зборы перад ад’ездам.
«Чарговая спроба пагрозы двух непрадказальных дыктатарскіх рэжымаў».
Пры гэтым дзяржсакратар ЗША ня змог сказаць, ці павінны ЗША затрымаць расейскага прэзыдэнта ў падобнай сытуацыі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Каардынацыйная рада Беларусі апублікавала заяву ў сувязі з законам «Аб абмежавальных захадах у дачыненьні да ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне», прынятым Сэймам Літвы ў першым чытаньні.
Днём раней такіх выпадкаў было 124.
Украіне перадалі тыя зьнішчальнікі, якія Славаччына ня можа абслугоўваць ва ўмовах санкцый супраць Расеі.
Міністар унутраных спраў Польшчы выступіў з заявай наконт тэрмінаў адкрыцьця памежнага пераходу «Баброўнікі» на мяжы зь Беларусьсю.
У заяве падкрэсьліваецца, што МКС увасабляе калектыўны абавязак «змагацца зь беспакаранасьцю за найцяжэйшыя міжнародныя злачынствы».
У дэмсілах адзначылі, што яны працуюць з заканадаўчай і выканаўчай уладай Літвы, каб забясьпечыць законныя правы беларусаў пры прыняцьці законапраекту Соймам Літвы.
Такі законапраект у першым чытаньні прыняў Сойм Літвы. Калі ён будзе прыняты ў другім чытаньні, зьмены набудуць моц.
Беларусь і Расея працягваюць праводзіць «гібрыдную апэрацыю» з выкарыстаньнем мігрантаў, накіраваную на «дэстабілізацыю Эўропы», лічыць дзяржаўны сакратар канцылярыі прэмʼер-міністра Польшчы Станіслаў Жарын.
Улады Эўразьвязу падтрымліваюць рашэньне Міжнароднага крымінальнага суда выдаць ордэры на арышт прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанага прэзыдэнта РФ па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, гаворыцца ў заяве Высокага прадстаўніка ЭЗ.
Паразмаўлялі з сузаснавальніцай фундацыі Вольгай Стрыжнёвай. Даведаліся, як прыйшла ідэя, якія праекты робіць фундацыя і чаму гэта важна.
Урад Славаччыны ўхваліў рашэньне аднагалосна.
Пэўна, гаворка пра зьнішчальнікі, атрыманыя Варшавай ад Чэхіі ў 1995 годзе ў абмен на верталёты польскай вытворчасьці.
Сьледзтва ў крымінальнай справе працягвалася 3 гады.
Сям’я расейскага тэлевядучага Ўладзіміра Салаўёва валодае яшчэ адным домам у Італіі, паведамляюць «Важные истории».
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі (АУБ) Польшчы затрымалі шасьцярых замежных грамадзян па падазрэньні ў працы на расейскія спэцслужбы і падрыхтоўцы да дывэрсійных дзеяньняў у краіне, піша Gazeta Wyborcza.
Абстаноўка на мяжы зь Беларусьсю паступова стабілізуецца, расказаў Свабодзе начальнік аддзелу арганізацыі мытнага кантролю Літвы Лайміс Жлабіс.
Дзьве важныя заявы пра Беларусь зрабіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа 14 сакавіка ў Страсбуры на пленарным паседжаньні Эўрапарлямэнту.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн раней заяўляў, што пастаўка амэрыканскіх зьнішчальнікаў «цяпер не зьяўляецца прыярытэтам».
У руках журналістаў апынуўся дакумэнт пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Малдове». Гэты дакумэнт аналягічны таму, які быў раней апублікаваны адносна Беларусі.
Упаў з вышыні і трапіў у шпіталь, ня выплацілі заробку, пагражалі, звольнілі падчас бальнічнага. Беларусы расказваюць, як сябе абараніць, а таксама даюць парады, у якія кампаніі і на якіх умовах лепш уладкоўвацца.
З 10 жніўня 2020-га па 31 сьнежня 2022 году Польшча выдала беларусам 509 701 візу, паведаміў 13 сакавіка тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы» са спасылкай на дадзеныя польскага МЗС.
Італьянскі ўрад заявіў, што гэта зьяўляецца часткай стратэгіі гібрыднай вайны Масквы супраць краін, якія падтрымліваюць Украіну.
Расея спрабуе абыходзіць санкцыі, закупляючы эўрапейскія тавары праз трэція краіны. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвію «Радыё Свабода» заявіў амбасадар Украіны ў ЭЗ Усевалад Чэнцаў.
Будуць высунутыя абвінавачаньні ў разбурэньні інфраструктуры і гвалтоўным вывазе дзяцей.
У Літве з турмы выйшаў былы савецкі вайсковец Юры Мель. Яго прызналі вінаватым у ваенных злачынствах у сувязі з падзеямі ў Вільні 1991 года. Пра яго вызваленьне паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Польскі парлямэнт прыняў падрыхтаваную кіроўнай кансэрватыўнай партыяй «Права і справядлівасьць» пастанову аб абароне добрага імя Яна Паўла ІІ. За пастанову прагаласаваў 271 дэпутат, супраць — 43 дэпутаты, устрымаліся 4 дэпутаты, 142 — ня ўдзельнічалі ў галасаваньні.
Забарона на гандаль лесаматэрыяламі павінна была быць асабліва жорсткай для рэжыму Лукашэнкі, піша выданьне Rzeczpospolita, але рэжым працягвае абыходзіць санкцыі.
Паводле прадстаўнікоў Эўразьвязу, Расея ня выканала ніводнага з патрабаваньняў гарантаваньня ядзернай бясьпекі ва ўмовах узброенага канфлікту.
Літоўскі перавозчык Lietuvos geležinkeliai (LTG, «Літоўскія чыгункі») скасаваў кантракты зь дзьвюма клайпедзкімі кампаніямі за іх неаднаразовыя спробы абыйсьці санкцыі, уведзеныя супраць афіцыйнага Менску.
«Гэта важна і сымбалічна, што Беларусь прадстаўляе не лукашэнкаўская амбасада ці чынавенства, а сапраўдныя прадстаўнікі беларускага грамадзтва».
Прынятае летась папярэдняе аналягічнае рашэньне дзейнічае да 16 сакавіка.
У раённым судзе Беластоку пачаўся закрыты суд над беларусам і расейцам, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысьць расейскай вайсковай выведкі ў 2017–2022 гадах, паведамляе TVP.
Поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну заняло цэнтральнае месца сярод шырэйшага спэктру актыўных і замарожаных канфліктаў на эўразійскім кантынэнце. Гэтая вайна, адзначаюць аўтары справаздачы Freedom House, мела сур’ёзныя наступствы і для сувэрэнітэту Беларусі.
Імя магчымага спонсара не раскрываюць, каб не справакаваць канфлікт паміж Украінай і Нямеччынай на тле перамоў аб пастаўках узбраеньня ўкраінскаму войску.
Робэрт Пшчэль, старшы навуковы супрацоўнік Фонду Пуласкага, былы кіраўнік бюро NATO ў Маскве, пракамэнтаваў заявы Лукашэнкі пра дывэрсію ў Мачулішчах, а таксама пагрозы Польшчы закрыць мяжу зь Беларусьсю.
Латушка заклікаў Захад увесьці максымальна жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і гарманізаваць санкцыі ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі і Расеі.
Намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік ня выключыў закрыцьця неўзабаве ўсіх памежных пераходаў зь Беларусьсю.
Карыстальнікі сайта могуць зьвярнуцца наўпрост у камісію з выкарыстаньнем электроннай пошты альбо Telegram-бота, адзначылі ў Генпракуратуры.
Пасьля падліку 100% галасоў, аддадзеных на выбарах у Рыйгікогу (парлямэнт Эстоніі), 31,2% атрымала «Партыя рэформаў», якую ўзначальвае прэмʼер-міністаркі рэспублікі Кая Калас.
Польшча накіравала амбасадарам краін-чальцоў ЭЗ, дарадцам прэзыдэнтаў і кіраўнікам урадаў краін ЭЗ, Эўракамісіі і Эўрапейскай радзе просьбу аб неадкладным прыняцьці санкцый супраць уладаў Беларусі ў сувязі з прысудамі Алесю Бяляцкаму ды іншым кіраўнікам ПЦ «Вясна».
Жыхары Польшчы выкарыстоўваюць гэты сайт для падачы падатковых дэклярацый.
Журналісту Пачобуту раней прысудзілі 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Беларусь і Славенія спаборнічаюць за месца ў Радзе Бясьпекі ААН, выбары пройдуць у чэрвені 2023 году.
Фашызм хвалюе гэтых людзей не праз сваю сутнасьць. Ён хвалюе іх толькі тады, калі яны аказваюцца зь няўдалага боку «харчовага ланцужка».
Загрузіць яшчэ