Кіраўніцтва Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПН), якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, прадставіла праграмны дакумэнт аб развароце ў зьнешнепалітычнай стратэгіі і адносінах з Расеяй.
Нямецкі парлямэнт на пленарным пасяджэньні 25 студзеня абмяркуе праект заявы апазыцыйнай фракцыі хрысьціянскіх дэмакратаў (ХДС/ХСС) «Вярнуць Беларусь у сямʼю эўрапейскіх народаў — падтрымаць імкненьне людзей да свабоды».
Міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпоўскі ў панядзелак перад пасяджэньнем кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ у Брусэлі заявіў, што ў выпадку, калі на Польшчу будзе ўчынены напад, суседняя Чэхія прыйдзе ёй на дапамогу.
Пра гэта паведамляе дзяржаўнае выданьне «СБ. Беларусь сегодня» з спасылкай на кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі Анатоля Лапо.
Нямеччына ня будзе перашкаджаць, калі Польшча адправіць свае танкі нямецкай вытворчасьці Leopard 2 ва Ўкраіну, заявіла міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак у нядзелю ў інтэрвію францускай тэлекампаніі LCI.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падчас рабочага візыту ў Варшаву 23–25 студзеня сустрэнецца з прадстаўнікамі польскага ўраду.
У Славаччыне ў суботу безвынікова завяршыўся агульнанацыянальны рэфэрэндум аб унясеньні паправак у Канстытуцыю краіны, якія павінны былі аблегчыць правядзеньне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.
Як беларусу памяняць пашпарт за мяжой і якія ёсьць альтэрнатывы. Тлумачым.
У праграме шмат падзей, сярод які аўтарскія сустрэчы зь пісьменьніцай Ганнай Янкутай і гісторыкам Уладзімерам Арловым, выступ «Вольнага хору» і іншыя.
Азэрбайджанскія дэпутаты назвалі рэзалюцыю Эўрапарлямэнту «неаб'ектыўнай і несправядлівай», а яе аўтараў – «няздольнымі адысьці ад палітыкі двайных стандартаў».
Борыс Пісторыюс заявіў, што яму нічога не вядома аб умове адначасовай адпраўкі ва Ўкраіну нямецкіх і амэрыканскіх танкаў.
У Швэцыі былога супрацоўніка спэцслужбаў Пэймана Кіа і яго брата Паяма Кіа прызналі вінаватымі ў шпіянажы на карысьць Расеі.
За 60 км ад беларуска-польскай мяжы ў беларусаў зьявілася месца, дзе можна спыніцца, калі няма куды пайсьці.
Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
«Я не зусім разумею, як можна паабяцаць эўрапейскім лідэрам адно, а на наступны дзень пачаць поўнамаштабнае ўварваньне ў дзяржаву», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
Наступныя дні стануць ключавымі для ўхваленьня заходнімі партнэрамі Ўкраіны рашэньня аб пастаўках танкаў ва Ўкраіну.
Аб гэтым паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
У МЗС Польшчы зноў падкрэсьлілі, што лічаць абвінавачаньні, выстаўленыя Пачобуту, палітычна матываванымі і не адпаведнымі рэчаіснасьці.
У дыпляматычным пляне Польшча робіць усё магчымае ў справе палітзьняволенага журналіста Анджэя Пачобута, заявіў генэральны сакратар кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасьць» (PiS) Кшыштаф Сабалеўскі.
Беларуская чыгунка зьвярнулася ў Pesa Bydgoszcz з просьбай адрамантаваць цягнік 730М, выраблены ў Быдгашчы. Вытворца паведаміў беларусам, што з улікам сытуацыі, зьвязанай з вайной ва Ўкраіне і санкцыямі, уведзенымі ЭЗ у дачыненьні да РФ і Беларусі, ня можа ўзяцца за такую замову.
Польскі дысыдэнт, грамадзкі дзеяч, заснавальнік і галоўны рэдактар буйнога польскага выданьня Gazeta Wyborcza Адам Міхнік падзякаваў палітзьняволенаму Пачобуту за выдатную барацьбу за права на свабоду.
Украіна можа чакаць перадачы большай колькасьці ўзбраеньня, лічыць генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Аб гэтым ён заявіў у камэнтары нямецкаму выданьню Handelsblatt. Публікацыю цытуе AFP.
Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускіх дзяржаўных прапагандыстаў, якія падтрымалі расейскую агрэсію.
https://www.gov.uk/government/news/pm-accelerates-ukraine-support-ahead-of-anniversary-of-putins-war
У Чэхіі 13 і 14 студзеня адбываюцца выбары прэзыдэнта. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць восем кандыдатаў.
Літоўскі нацыянальны тэатар опэры і балета паведаміў аб зьменах у рэпэртуры у сувязі з адменай твораў расейскіх клясыкаў, паведамляе Delfi.
Эстонскі МЗС заявіў, што на фоне вайны ва Ўкраіне супрацоўнікі пасольства не займаюцца разьвіцьцём двухбаковых адносін.
У Эўрапейскай камісіі заявілі, што санкцыйныя сьпісы ў сувязі з расейскай вайной ва Ўкраіне рыхтуюцца на канфідэнцыйнай аснове. Выказалася па тэме і Сьвятлана Ціханоўская.
Разам з тым у Эўразьвязе заявілі пра намер увесьці новыя санкцыі ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі за падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне
У цэнтры трохбаковых перамоваў была тэма далейшай дапамогі Ўкраіне ва ўмовах расейскай агрэсіі, а таксама падтрымка празаходніх інтэграцыйных памкненьняў Украіны.
Ва Ўкраіне на замову цэнтру «Нова Європа» правялі апытаньне наконт эўрапейскай, эўраатлянтычнай інтэграцыі, склалі сьвежы рэйтынг даверу і недаверу палітыкам і актуалізавалі дадзеныя па меркаваньнях жыхароў Украіны адносна міжнародных арганізацый і аб’яднаньняў.
Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу спадзяецца, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ня зможа заняць месца непастаяннага чальца Рады Бясьпекі ААН, на якое ён прэтэндуе па квоце ўсходнеэўрапейскіх краін.
«Нягледзячы на тое, што Расея трымае ў Беларусі вялікую колькасьць сілаў, яны ў асноўным задзейнічаныя на вучэньнях. Наўрад ці яны складуць надзейную наступальную сілу».
Эўразьвяз увядзе новыя санкцыі супраць Беларусі, паколькі працягвае ціск на Расею з мэтай спыненьня яе вайны ва Ўкраіне і распаўсюджвае меры на тыя краіны, якія падтрымліваюць РФ, заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен 10 студзеня.
Расейскі алігарх Раман Абрамовіч за тры тыдні да пачатку поўнамаштабнага ўварваньня арміі РФ ва Ўкраіну перапісаў на сваіх семярых дзяцей актывы зьвязаных зь ім траставых кампаній — на суму ня менш як $4 млрд, піша The Guardian.
Нядаўна памежная служба Польшчы чарговы раз абвінаваціла беларускіх памежнікаў у дапамозе нерэгулярным мігрантам у пераходзе мяжы. Беларускі бок адрэагаваў.
Інстытут вывучэньня вайны мяркуе, што ініцыятыва Пуціна аб прыпыненьні агню на паўтара дня накіраваная на дыскрэдытацыю Ўкраіны і яе войска.
Служба дзяржаўнай бясьпекі Латвіі затрымала шэф-рэдактара літоўскай службы расейскага дзяржаўнага агенцтва Sputnik Марата Касема. Яго арыштавалі ў Рызе і падазраюць у парушэнні санкцыйнага рэжыму.
Пасьля ўварвання Расеі ва Ўкраіну Эўразьвяз замарозіў актывы Расеі на суму 17 мільярдаў эўра, санкцыі таксама замарозілі валютныя рэзэрвы Цэнтральнага банка Расеі на суму 300 мільярдаў эўра, піша Postimees.
30 гадоў таму, 5 студзеня 1993-га, былі ўсталяваныя дыпляматычныя адносіны паміж Чэскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.
Францыя перадасьць Украіне бронемашыны AMX-10 RC, якія могуць быць клясыфікаваныя як цяжкі бронетранспартэр або лёгкі колавы танк. Пра гэта паведамляюць агенцтва Reuters і ўкраінскія СМІ са спасылкай на не названага па імені францускага службоўца.
Падчас навагодняга эфіру 31 сьнежня тэлеканал «Дождь» сабраў 120 тысяч эўра на закупку генэратараў для Ўкраіны і накіраваў іх галяндзкаму дабрачыннаму фонду Breath.
У зьнешнепалітычным ведамстве Польшчы заявілі, што ў Менску яшчэ ёсьць час зьмяніць сваю палітыку і спыніць падтрымку расейскай агрэсіі.
У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША мяркуюць, што пляны Крамля падарваць трансатлянтычнае адзінства выклікалі іншы вынік.
З 1 студзеня 2023 году грамадзяне Беларусі, якія афармляюць нацыянальную польскую візу, павінны заплаціць консульскі збор у памеры 35 эўра.
Лукіскую турму ў цэнтры Вільні закрылі амаль два гады таму і перадалі ў арэнду прыватнай кампаніі. Цяпер там «зона мастацтва і музэю», каток і месца для адпачынку.
Цікавасьць расейскіх спэцслужбаў да Нямеччыны ўзрастае па меры працягу вайны Расеі з Украінай. Пра гэта агенцтву DPA паведаміў кіраўнік Фэдэральнага ведамства абароны Канстытуцыі Нямеччыны Томас Гальдэнванг.
Напрыканцы 2022 году супрацоўнікі Памежнай службы ў Тарэспалі канфіскавалі ў беларусаў легкавыя аўтамабілі прэміюм-клясы.
Пры гэтым застаецца забарона ўваходу на памежную дарогу, пракладзеную ўздоўж мяжы (15 мэтраў ад мяжы), паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.
Загрузіць яшчэ