Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер Польшчы ня выключыў, што закрыюць іншыя пераходы на мяжы зь Беларусьсю. Іх засталося два


Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі

Агулам на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску, але на 10 лютага толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў.

Прычына закрыцьця памежнага пераходу ў Баброўніках — рост напружанасьці ў адносінах зь Беларусьсю, заявіў прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі на прэс-канфэрэнцыі ў Бруселі.

«Мы ня выключаем закрыцьця іншых пераходаў зь Беларусьсю. Ёсьць яшчэ адзін вельмі вялікі пераход „Тэрэспаль“, калі я правільна памятаю. На гэты раз мы закрылі пераход „Баброўнікі“.

Прычына гэтага — узмацненьне трэньняў з Беларусьсю. Расея, Крэмль ставяцца да Беларусі як да свайго інструмэнту. Яна грае крамлёўскую музыку. Гэта для нас, для Ўкраіны і Эўропы — больш і больш небясьпечныя паводзіны і больш і больш небясьпечны фэномэн. Мы паслалі вельмі моцны сыгнал па гэтым канале Менску», — сказаў Маравецкі.

На легкавіку ў Польшчу можна будзе ехаць толькі праз Берасьце

Агулам на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску. Сёньня зь іх толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў.

  • Берасьце (Тэрэспаль) — дзейнічае,
  • Бераставіца (Баброўнікі), — закрыты з 10 лютага 2023,
  • Казловічы (Кукурыкі) — легкавым аўтамабілям праезд забаронены, толькі грузавым,
  • Брузгі (Кузьніца Беластоцкая з польскага боку)— закрыты ў 2021 годзе,
  • Пясчатка (Полаўцы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку,
  • Дамачава (Славатыча) — не функцыянуе па ініцыятыве польскага боку.

Такім чынам, ад 10 лютага для легкавых машын дзейніче толькі адзін пункт на мяжы з Польшчай— «Варшаўскі мост — Тэрэспаль».

У 2021 годзе Польшча закрыла пераход Брузгі (Кузьніца Беластоцкая), прычына — міграцыйны крызіс, які арганізавалі беларускія ўлады.

Каля Горадні таксама ёсьць памежны пункт зь Літвой «Прывалка — Райгардас». Ён працягвае працу і знаходзіцца блізка да мяжы і з Польшчай.

Польскі бок з 10 лютага ад 12.00 гадзіны (14.00 па менскім часе) афіцыйна прыпыніў афармленьне транспартных сродкаў і асобаў, якія едуць празь мяжу на польскі пункт пропуску «Баброўнікі» на нявызначаны час «у інтарэсах дзяржаўнай бясьпекі».

Такое рашэньне было агучана пасьля вынясеньня прысуду журналісту, дзеячу польскай меншасьці ў Беларусі Анджэю Пачобуту.

Закрыцьцё пераходаў на мяжы Польшчы і Беларусі. Што варта ведаць

  • У ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу. Польшча стала адной з краін, куды кінуліся патокі мігрантаў. Рэагуючы на крызіс, Польшча, як і Літва, пачала будаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, а 9 лістапада 2021 году закрыла пераход Кузьніца Беластоцкая — Брузгі.
  • У Варшаве абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіны Эўразьвязу з тым, каб шантажаваць краіны ЭЗ і патрабаваць зьняцьця санкцый. Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў упэўненасьць, што сцэнар «гібрыднай агрэсіі» супраць Эўразьвязу быў распрацаваны Менскам не самастойна, а ў шчыльнай супрацы з Масквой.
  • 9 лютага 2023 году міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў аб рашэньні закрыць памежны пераход Баброўнікі — Бераставіца, пачынаючы з 10 лютага. Гэта стала адказам Польшчы на палітычны прысуд журналісту Анджэю Пачобуту, актывісту польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі. Яму прысудзілі 8 гадоў калёніі.
  • Усяго на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску. З 10 лютага 2023 году зь іх толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў, у Берасьці.
Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы. Інфаграфіка
Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы. Інфаграфіка
  1. Берасьце (Тэрэспаль з польскага боку) — дзейнічае толькі для легкавікоў;
  2. Казловічы (Кукурыкі) — праезд дазволены толькі грузавым аўтамабілям;
  3. Брузгі (Кузьніца Беластоцкая)— закрыты ў 2021 годзе;
  4. Бераставіца (Баброўнікі), — закрыты з 10 лютага 2023;
  5. Пясчатка (Полаўцы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку;
  6. Дамачава (Славатычы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку.
  • Каля Горадні працягвае працу памежны пункт зь Літвой «Прывалка — Райгардас». Ён знаходзіцца блізка да мяжы з Польшчай.
  • На прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі 10 лютага прэм’ер-міністар Польшчы адзначыў, што ў Варшаве разглядаюць варыянт закрыцьця астатніх двух пераходаў на мяжы зь Беларусьсю. Ён заявіў, што да Беларусі «інструмэнтальна ставяцца» расейцы і Крэмль, і гэта складае вялікую пагрозу Польшчы і Ўкраіне.
  • Перад закрыцьцём памежнага пераходу ў Баброўніках там затрымалі сама меней 12 мытнікаў. Гаворка, магчыма, ідзе пра хабарніцтва. Пра гэта паведаміла Gazeta Wyborcza. Інфармацыю аб затрыманьні мытнікаў выданьне атрымала ў ноч на 11 лютага, ужо пасьля закрыцьця памежнага пераходу.
  • 13 лютага Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што колькасьць аўтамабіляў за першыя выходныя пасьля закрыцьця Баброўнікаў на іншых пераходах павялічылася на 16%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG