Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна заявак на перавозку грузаў, якія адхіліла Літоўская чыгунка,— беларускія


Цягнік кампаніі LTG Cargo
Цягнік кампаніі LTG Cargo

Кампанія LTG Cargo (уваходзіць у групу дзяржаўнай кампаніі «Літоўскія чыгункі») на мінулым тыдні адхіліла 47 заявак на транспартаваньне грузаў, 17 зь іх (36,2%) тычыліся экспарту або імпарту прадукцыі ў Беларусь або зь яе.

Як піша партал Delfi.lt з спасылкай на перавозчыка, адхіленыя заяўкі прадугледжвалі перавозку агулам 306 вагонаў, у тым ліку з хімічнымі і мінэральнымі ўгнаеньнямі — 136, нафтай і нафтапрадуктамі — 54.

13 студзеня 2023 году ўлады Літвы распачалі расьсьледаваньне паставак у краіну кантрабанды ўгнаеньняў, вырабленых прадпрыемствам «Гродна Азот», якое трапіла пад санкцыі Эўразьвязу. Прычынай паслужыла затрыманьне звыш 3 тысяч тон карбаміду, які везьлі па чыгунцы, на суму больш як 2 млн эўра.

У сакавіку LTG Cargo ўзмацніла кантроль за грузамі з прычыны рызыкі абыходу санкцый, накладзеных на Беларусь і РФ.

Прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце, камэнтуючы ўзмацненьне жорсткасьці кантролю за грузамі, заявіла, што пазьбегнуць спроб абыходу санкцый дапамагла б поўная адмова ад перавозкі ўгнаеньняў зь Беларусі. Міністар транспарту Марус Скуодзіс, у сваю чаргу, заявіў, што для поўнай адмовы ад перавозкі беларускіх і расейскіх грузаў па чыгунцы патрабуецца ўхваленьне шырэйшага кола дзяржаў і Эўразьвязу ў цэлым.

  • 17 сакавіка LTG Cargo паведаміла, што прыпыняе дзеяньне кантрактаў з грузавой кампаніяй Клайпедзкага порта Birių krovinių Terminalas (BKT), каб пазьбегнуць абыходу санкцый.
  • Летась 1 лютага ЛЧ спыніла транспартаваньне беларускіх калійных угнаеньняў у порт Клайпеды.
  • Каардынацыйная камісія Літвы па абароне стратэгічных абʼектаў на паседжаньні 21 сьнежня 2021 году пастанавіла, што дамова зь «Беларуськаліем» не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бясьпекі.
  • 12 студзеня 2022-га ўрад краіны зацьвердзіў заключэньне камісіі, што і стала падставай для скасаваньня дамовы.
  • На той момант набылі моц санкцыі ЗША супраць «Беларуськалію», аднак транзыт угнаеньняў празь Літву працягнуўся, паколькі беларуская кампанія загадзя правяла авансавы плацеж на рахункі ЛЧ.
  • 18 сакавіка 2022-га LTG Cargo на знак пратэсту супраць вайны ва Ўкраіне спыніла рух вагонаў, якія ёй належалі, у Беларусь і Расею, а таксама іх транзыт праз гэтыя краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG