Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ на адным пераходзе на мяжы Беларусі зь Літвой прыпынялі пропуск


Адзін з памежных пераходаў на мяжы Літвы і Беларусі. Архіўнае фота
Адзін з памежных пераходаў на мяжы Літвы і Беларусі. Архіўнае фота

Афармленьне грузавога і легкавога транспарту, які рухаецца ў Беларусь празь літоўскі пункт пропуску ў Салечніках (Шальчынінкай, зь беларускага боку – пункт Беняконі), на 11 гадзін было прыпынена.

Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі спасылаецца на інфармацыю літоўскіх калег, паводле якой у згаданым пункце з 2:45 11 ліпеня «адзначаюцца праблемы з працай праграмнага забесьпячэньня». На ўезд у Літву афармленьне «зьдзяйсьняецца ў штатным рэжыме».

Памежны камітэт Беларусі рэкамэндуе «ўлічваць дадзеную інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты».

У 13:26 Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў пра аднаўленьне працы пункту пропуску ў Салечніках, прычынай быў названы збой праграмнага забесьпячэння.

8 ліпеня ў 13:00 Літва перакрыла пункт пропуску ў Медніках праз грамадзяніна Пакістану, які прыбыў на мяжу ўвечары 7 ліпеня і прад'явіў літоўскім памежнікам падробленыя дакумэнты. Пасьля разбору яны папрасілі іншаземца вярнуцца ў Беларусь, патрабавалі ад беларускіх калегаў упусьціць яго назад, але тыя, як сьцьвярджае Вільня, адмовіліся гэта зрабіць.

З заяваў Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі вынікала, што іншаземец перасек мяжу па сапраўдных дакумэнтах і сам не выказваў жаданьня вярнуцца на беларускую тэрыторыю. Літоўскіх калег беларускае ведамства абвінаваціла ў шантажы.

А 21:00 9 ліпеня пункт пропуску Медніках разблякавалі, пакінстанец прайшоў на беларускую тэрыторыю.

Грамадзянін Пакістану «вымушаны быў папрасіць статус уцекача і міжнародную абарону ў Рэспубліцы Беларусь», паведаміў на прэс-канферэнцыі 10 ліпеня начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG