Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некаторым супрацоўнікам Wargaming у Літве анулявалі дазвол на жыхарства. Журналісты даведаліся, за што


Архіўнае фота. У менскім офісе кампаніі Wargaming, 2016 год
Архіўнае фота. У менскім офісе кампаніі Wargaming, 2016 год

У аўторак, 18 ліпеня, супрацоўнікам віленскага офісу кампаніі Wargaming прыйшоў ліст ад кіраўніцтва. У ім адміністрацыя папярэдзіла, што Літва можа ануляваць віды на жыхарства тым, хто служыў у беларускім войску па кантракце, піша Зеркало.іо.

Паводле журналістаў, у лісьце ішла размова як мінімум аб двух супрацоўніках, якіх ужо пазбавілі віду на жыхарства.

«У лісьце гаварылася, што Літва анулюе віды на жыхарства, якія атрымалі беларусы, што раней служылі па кантракце ва Ўзброеных сілах РБ. Гаворка пра прапаршчыкаў і афіцэраў. Прычым анулююць без усялякага папярэджаньня — проста ставяць перад фактам, — расказала «Зеркалу» крыніца, знаёмая з сытуацыяй.

Гэтую інфармацыю пацьвердзіў і дзейны супрацоўнік кампаніі.

У Дэпартамэнце па міграцыі пры МУС Літвы, куды з просьбай па камэнтар зьвярнуліся журналісты, адзначылі, што не камэнтуюць пэрсанальныя выпадкі ануляваньня ДНЖ і не валодаюць інфармацыяй аб колькасьці супрацоўнікаў кампаніі, якіх пазбавілі гэтага дакумэнта. Але дадалі, што, як правіла, такія рашэньні міграцыйныя службы прымаюць зыходзячы з рэкамэндацый Дэпартамэнта дзяржаўнай бясьпекі.

У гэтай установе журналістам «Зеркала» заявілі:

«Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі ацэньвае пагрозу дзяржаўнай бясьпецы з боку іншаземцаў у кожным канкрэтным выпадку з улікам канкрэтных абставінаў. Ацэнка пагрозы, якая паходзіць ад асобы, можа быць зьмененая пры высьвятленьні новых абставін у дачыненьні да асобы, а таксама зьмененай геапалітычнай сытуацыі... Зьвяртаем вашу ўвагу, што суды неаднаразова адзначалі, што права прыяжджаць у Літоўскую Рэспубліку і жыць тут не зьяўляецца натуральным, яно не прадстаўляецца аўтаматычна грамадзянам трэціх краін і набываецца толькі ў тым выпадку, калі гэтыя асобы адпавядаюць патрабаваньням закону «Аб прававым становішчы замежных асоб».

  • Сёньня стала вядома, што з пачатку вайны ва Ўкраіне Літва анулявала больш за 3 тысячы ДНЖ расейцам і беларусам
  • Усяго па часовы дазвол на жыхарства ў Літве з 24 лютага 2022 году па 14 ліпеня гэтага году зьвярнуліся 55 938 грамадзян Беларусі і Расеі. 38 чалавек зьвярнуліся па атрыманьне сталага дазволу на жыхарства.
  • 6 ліпеня кіраўніца Дэпартамэнту міграцыі Эвэліна Гудзінскайце паведаміла, што з 24 лютага 2022 году беларускія грамадзяне атрымалі каля 60 тысяч дазволаў на жыхарства і візаў. Грамадзянам Расеі выдалі да 8 тысяч дазволаў на жыхарства і візаў.
  • Нядаўна ў Дэпартамэнце міграцыі Літвы паведамілі, колькі беларусаў з пачатку году атрымалі адмову ў выдачы ДНЖ. На канец траўня іх было 309 — нашмат больш, чым за ўвесь 2022 год. Ім было адмоўлена з прычыны пагрозы бясьпецы — напрыклад, людзі маглі ўказаць у анкеце, што падтрымліваюць Расею ў вайне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG