Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку вайны ва Ўкраіне Літва анулявала больш за 3 тысячы ДНЖ расейцам і беларусам


Беларускі і літоўскі сьцягі, вывешаныя падчас саміту NATO ў Вільні, Літва, 12 ліпеня 2023
Беларускі і літоўскі сьцягі, вывешаныя падчас саміту NATO ў Вільні, Літва, 12 ліпеня 2023

З пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны 24 лютага 2022 году па 14 ліпеня 2023 году было анулявана 2905 дазволаў на часовае пражываньне грамадзян Беларусі і Расеі, паведаміла тэлерадыёкампанія LRT з спасылкай на агенцтва BNS. Асобнай лічбы па беларускіх грамадзянах не паведамілі.

Таксама паведамляецца, што за вышэйзгаданы пэрыяд гэтая балтыйская дзяржава анулявала 160 дазволаў на сталае пражываньне для беларусаў і расейцаў.

Па зьвестках Дэпартамэнту міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Літвы, дазвол на часовае пражываньне іншаземца, «як правіла, анулюецца ў сувязі са скасаваньнем працоўнай дамовы ці адсутнасьцю працоўнай дамовы», калі дазвол на часовае пражываньне выдаецца на падставе працы, а таксама калі «знаходжаньне іншаземца ў Літве нясе пагрозу дзяржаўнай бясьпецы або грамадзкаму парадку».

Усяго па часовы дазвол на жыхарства ў Літве з 24 лютага 2022 году па 14 ліпеня гэтага году зьвярнуліся 55 938 грамадзян Беларусі і Расеі. 38 чалавек зьвярнуліся па атрыманьне пастаяннага дазволу на жыхарства.

6 ліпеня кіраўніца Дэпартамэнту міграцыі Эвэліна Гудзінскайце паведаміла, што з 24 лютага 2022 году беларускія грамадзяне атрымалі каля 60 тысяч дазволаў на жыхарства і візаў. Грамадзянам Расеі выдалі да 8 тысяч дазволаў на жыхарства і візаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG