Службы занятасьці насельніцтва ў рэгіёнах рэгіструюць цяпер большую колькасьць зваротаў беспрацоўных зь ліку нядаўніх гастарбайтэраў.
Наступствы сусьветнага фінансавага крызісу ўсё больш адчувальныя для буйных прадпрыемстваў Менску.
Працоўныя МАЗу пацьвярджаюць, што працуюць 3-4 дні. /img/icon-video.gif
Як выжываюць беларусы ва ўмовах крызісу і як улады выкарыстоўваюць афіцыйную прапаганду, каб супакоіць насельніцтва?
У некаторых рэгіёнах на няпоўны працоўны дзень пераходзяць прадпрыемствы, якія выпускаюць тавары для хатняга ўжытку. Расьце напружанасьць на рынку працы. Новыя адрасы крызісу называюць карэспандэнты “Свабоды”.
Як вы ацэньваеце дзеяньні ўлады ва ўмовах крызісу? Ці спраўляецца яна? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
Беларускія прадпрыемствы цярпяць і ад крызісу ў Расеі, і ад зьніжэньня попыту у сваёй краіне.
Выдавецкая галіна адчувае на сабе наступствы эканамічнага крызісу. Падвышаюцца кошты на паперу для кнігавыданьня і рэклямнай прадукцыі, парушаецца графік паставак высакаякасных кампанэнтаў зь Фінляндыі, дзе крызіс прымусіў камбінаты прыпыніць працу.
Усё даўжэйшыя прастоі прадпрыемстваў, згортваньне экспартных праграмаў, недахоп абаротных сродкаў імкліва зьядаюць прыбыткі.
Паводле магілёўскага аблвыканкаму, у 2008 годзе іх сярэдні памер не перавышаў восемсот тысяч рублёў. На 22 прадпрыемствах рэгіёну людзі атрымлівалі толькі па 400 тысяч.
У пераважнай большасьці за свае замовы з рэклямнымі фірмамі не разьлічваюцца дзяржаўныя прадпрыемствы. Наагул, колькасьць замоваў на вонкавую рэкляму ў новым годзе зьнізілася больш як на 30% .
Менскі аўтамабільны завод перайшоў на скарочаны працоўны тыдзень. Менскі мотавелазавод пасьля амаль двухмесячнага прастою пакуль не аднавіў працу.
У рэгіёнах Беларусі пачынаецца скарачэньне працаўнікоў на прадпрыемствах, якія цярпяць ад эканамічнага крызісу.
Спыненьне вытворчасьці, беспрацоўе, вымушаныя адпачынкі, ліквідацыя кацельні ва ўмовах дваццаціградусных маразоў — праявы крызысу, пра якія паведамляюць з рэгіёнаў нашы карэспандэнты.
Як вы ставіцеся да новага закону пра рэгістрацыю бізнэсу? Ці дапаможа ён вам? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
Наступствы сусьветнага крызісу ўсё больш адчуваюцца ў беларускім сэктары эканомікі: днямі ці не ўпершыню афіцыйна абвешчана пра неабходнасьць скарачэньня людзкога “балясту”.
“Цяпер у судох на кантролі знаходзіцца 60 спраў аб банкруцтве, цягам году іх можа зьявіцца болей”, — сказаў старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Віктар Камянкоў.
У Беларусі з-за крызісу пачынаюцца звальненьні нават на тых прадпрыемствах, якія раней лічыліся ўзорнымі. Яшчэ больш церпяць філіялы на пэрыфэрыі.
Фінансавы крызіс змушае беларускія прадпрыемствы зьніжаць кошты на заляжалую прадукцыю. І нават пэнсіянэры ў крызіс становяцца вынаходнікамі.
"Па-сапраўднаму аддаваць давядзецца толькі адзін крэдыт — МВФ. Астатнія, у тым ліку расейскі, вэнэсуэльскі — палітычныя", - лічыць фінансавы аналітык Сяргей Чалы.
У Горадні скарацілася колькасьць кліентаў таксі. Можна меркаваць, што ў розных фірмах кіроўцы цярпяць неаднолькавыя страты.
Радыё Свабода атрымлівае з рэгіёнаў Беларусі новыя зьвесткі пра пашырэньне фінансавага крызісу. Дакладныя адрасы і падрабязнасьці — ад нашых карэспандэнтаў.
Прыватныя перавозчыкі на Гарадзеншчыне кажуць, што крызіс практычна прыпыніў іхную дзейнасьць. Дзяржаўныя перавозчыкі свае цяжкасьці з сусьветным крызісам ня зьвязваюць.
Фінансавы крызіс працягвае свой нэгатыўны ўплыў на беларускую эканоміку.
Прамысловым прадпрыемствам нестае абаротных сродкаў, а працаўнікі чакаюць істотнага зьмяншэньня заробкаў.
Бальшыня прадпрыемстваў Беларусі так і не аднавілі працу ў поўным аб’ёме пасьля працяглых калядна-навагодніх сьвятаў.
Першыя дні году азмрочыліся 20-працэнтнай дэвальвацыяй беларускага рубля, што прымусіла банкі на неакрэсьлены час спыніць выдачу новых крэдытаў.
Сусьветны фінансавы крызіс пазбаўляе беларускую прамысловасьць абаротных сродкаў. Большая частка вырабленай прадукцыі з канвэера ідзе наўпрост на склад. У выніку прадпрыемствы ня маюць дастаткова сродкаў на набыцьцё сыравіны, а для кіраўнікоў заводаў дзень выплаты зарплаты ператвараецца ў галаўны боль — пад заробкі даводзіцца браць банкаўскія крэдыты. Агляд эканамічных падзеяў мінулага тыдня.
Практычна штодня павялічваецца колькасьць беларускіх прадпрыемстваў, якія вымушаныя падпарадкоўваць вытворчы працэс хадзе сусьветнага фінансавага крызісу.
Фінансавы крызіс ахоплівае ўсё большую колькасьць прамысловых аб’ектаў, перадусім дзяржаўнай формы ўласнасьці. Найбольш яго наступствы адчуваюцца ў рэгіёнах.