У рэгіёнах Беларусі пачынаецца скарачэньне працаўнікоў на прадпрыемствах, якія цярпяць ад эканамічнага крызісу.
Спыненьне вытворчасьці, беспрацоўе, вымушаныя адпачынкі, ліквідацыя кацельні ва ўмовах дваццаціградусных маразоў — праявы крызысу, пра якія паведамляюць з рэгіёнаў нашы карэспандэнты.
Як вы ставіцеся да новага закону пра рэгістрацыю бізнэсу? Ці дапаможа ён вам? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
Наступствы сусьветнага крызісу ўсё больш адчуваюцца ў беларускім сэктары эканомікі: днямі ці не ўпершыню афіцыйна абвешчана пра неабходнасьць скарачэньня людзкога “балясту”.
“Цяпер у судох на кантролі знаходзіцца 60 спраў аб банкруцтве, цягам году іх можа зьявіцца болей”, — сказаў старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Віктар Камянкоў.
У Беларусі з-за крызісу пачынаюцца звальненьні нават на тых прадпрыемствах, якія раней лічыліся ўзорнымі. Яшчэ больш церпяць філіялы на пэрыфэрыі.
Фінансавы крызіс змушае беларускія прадпрыемствы зьніжаць кошты на заляжалую прадукцыю. І нават пэнсіянэры ў крызіс становяцца вынаходнікамі.
"Па-сапраўднаму аддаваць давядзецца толькі адзін крэдыт — МВФ. Астатнія, у тым ліку расейскі, вэнэсуэльскі — палітычныя", - лічыць фінансавы аналітык Сяргей Чалы.
У Горадні скарацілася колькасьць кліентаў таксі. Можна меркаваць, што ў розных фірмах кіроўцы цярпяць неаднолькавыя страты.
Радыё Свабода атрымлівае з рэгіёнаў Беларусі новыя зьвесткі пра пашырэньне фінансавага крызісу. Дакладныя адрасы і падрабязнасьці — ад нашых карэспандэнтаў.
Прыватныя перавозчыкі на Гарадзеншчыне кажуць, што крызіс практычна прыпыніў іхную дзейнасьць. Дзяржаўныя перавозчыкі свае цяжкасьці з сусьветным крызісам ня зьвязваюць.
Фінансавы крызіс працягвае свой нэгатыўны ўплыў на беларускую эканоміку.
Прамысловым прадпрыемствам нестае абаротных сродкаў, а працаўнікі чакаюць істотнага зьмяншэньня заробкаў.
Бальшыня прадпрыемстваў Беларусі так і не аднавілі працу ў поўным аб’ёме пасьля працяглых калядна-навагодніх сьвятаў.
Першыя дні году азмрочыліся 20-працэнтнай дэвальвацыяй беларускага рубля, што прымусіла банкі на неакрэсьлены час спыніць выдачу новых крэдытаў.
Сусьветны фінансавы крызіс пазбаўляе беларускую прамысловасьць абаротных сродкаў. Большая частка вырабленай прадукцыі з канвэера ідзе наўпрост на склад. У выніку прадпрыемствы ня маюць дастаткова сродкаў на набыцьцё сыравіны, а для кіраўнікоў заводаў дзень выплаты зарплаты ператвараецца ў галаўны боль — пад заробкі даводзіцца браць банкаўскія крэдыты. Агляд эканамічных падзеяў мінулага тыдня.
Практычна штодня павялічваецца колькасьць беларускіх прадпрыемстваў, якія вымушаныя падпарадкоўваць вытворчы працэс хадзе сусьветнага фінансавага крызісу.
Фінансавы крызіс ахоплівае ўсё большую колькасьць прамысловых аб’ектаў, перадусім дзяржаўнай формы ўласнасьці. Найбольш яго наступствы адчуваюцца ў рэгіёнах.