1 лютага ў Беларусі пачаў дзейнічаць заяўны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі ўсіх суб'ектаў гаспадараньня, за выключэньнем банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый.
Рэгістрацыя прадпрыемстваў павінна адбывацца за адзін дзень. Неабходныя дакумэнты для рэгістрацыі юрыдычнай асобы:
- заява,
- статут,
- дакумэнт, які пацьвярджае выплаты дзяржпошліны.
Рэгістрацыя індывідуальнага прадпрымальніка:
- заява,
- фатаздымак,
- дакумэнт, які пацьвярджае выплаты дзяржпошліны.
У разе падачы неабходнага пакету дакумэнтаў адмова ў дзяржрэгістрацыі не дапускаецца.