“Прадпрыемства працуе адпаведна з агульна ўсясьветным тэндэнцыямі. Мы робім усё, каб не было затаварваньне складоў, з аднаго боку, і каб пазьбегнуць скарачэньне колькасьці пэрсаналу, зь іншага…. У далейшым рашэньне пра колькасьць працоўных дзён будзе прымацца ў залежнасьці ад разьвіцьця сытуацыі”, - кажа выканальнік абавязкаў генэральнага дырэктара МАЗу Мікалай Давыдзенка.
Працоўныя МАЗу гавораць пра скарочаны працоўны тыдзень, пра заробкі і пра магчымыя скарачэньні.