Пра праявы эканамічнага крызісу ў розных рэгіёнах Беларусі ўсё часьцей сьведчаць лічбы статыстыкі. Зьніжаюцца заробкі, згортваецца экспарт, зьмяншаецца попыт на вырабленую прадукцыю ўнутры Беларусі. Як выжываюць беларусы ва ўмовах крызісу і як улады выкарыстоўваюць афіцыйную прапаганду, каб супакоіць насельніцтва?
На мяжы банкруцтва Бабруйская абутковая фабрыка, якая спэцыялізуецца на вырабе абутку спэцыяльнага прызначэньня. Яе работнікі атрымліваюць мізэрныя заробкі, а найбольш кваліфікаваныя звальняюцца. Наяўнасьць праблемаў прызнае прадстаўнік адміністрацыі:
“За мінулы год у нас звольніўся 51 чалавек. 18 швачак высокага, пятага разраду сышлі. У нас цяпер працуе 360 чалавек. І 360 тысяч рублёў — памер сярэдняга заробку”.
Паводле суразмоўцы, фабрыка фактычна банкрут. Каб хоць неяк яе падтрымаць, гарвыканкам узяў у сваю ўласнасьць інтэрнат і цеплавыя камунікацыі:
“Палова маёмасьці арыштаваная гаспадарчым судом. Электрычнасьць ужо некалькі разоў у студзені й лютым адключалі на 2—3 дні. Людзей даводзілася адпускаць дадому, а потым даганяць. Ацяпленьне мы на фабрыку змаглі ўключыць толькі 29 студзеня. Вады на фабрыцы не было паўгода”.
Ранейшы інвэстар, расейскае таварыства “Восток-Сервис”, адмовіўся ад супрацоўніцтва, спаслаўшыся на праблемы, выкліканыя сусьветным крызісам. Новы расейскі інвэстар, кампанія “Модерам”, абяцае ўкласьці 20 тысяч эўра ў новае абсталяваньне. Пакуль жа ў выніку прастояў фабрыка страціла як замежныя рынкі збыту прадукцыі, так і ўнутраны.
Магілёўскае акцыянэрнае таварыства “Магатэкс” у студзені ня здолела выканаць нават паловы заплянаваных аб’ёмаў вытворчасьці. Тэкстыльшчыкі спадзяюцца на замовы вайскоўцаў, аднак і тыя не сьпяшаюцца на дапамогу.
Калектыў прадпрыемства, у тым ліку й пэрсанал заводзкага ўпраўленьня, працуе няпоўны тыдзень. Цяжкасьці, як прызнае генэральны дырэктар Віктар Маціевіч, зьвязаныя зь неспрыяльнай сытуацыяй на рынках тэкстылю:
“Мы ўсё ж вялікае прадпрыемства й разьлічваем на выпуск вялікага аб’ёму кожнага асартымэнту, аднак цяпер нам даводзіцца брацца за невялікія нават замовы, якія прапануюць, каб папаўняць рынак”.
Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі “Магатэксу” выдаткавана 40 мільярдаў рублёў на мадэрнізацыю абсталяваньня. Але ў студзені прадпрыемства выканала толькі 43% плянаваных аб’ёмаў вытворчасьці. Пад пытаньнем і выкананьне пляну ў лютым.
“Магатэкс” спадзяецца на заказы беларускіх і расейскіх вайскоўцаў. Для іх магілёўскія тэкстыльшчыкі гатовыя вырабляць тканіну для парашутаў і бронекамізэлек. Вайскоўцы, аднак, з замовамі не сьпяшаюцца. Беларускія й расейскія міністэрствы абароны адклалі адпаведныя тэндэры на няпэўны час.
На Берасьцейшчыне ў цяжкое становішча трапілі прадпрыемствы лёгкай прамысловасьці. Каля 30 тысяч берасьцейцаў мелі працу на прыватных швейных прадпрыемствах — у горадзе было 450 дробных пашывачных цэхаў, амаль усе працавалі на заказы з Расеі. Цяпер сытуацыя зьмянілася ў адваротны бок. Вось што кажа прадпрымальніца Галіна Сарока:
“Я зьбіралася адкрываць пашывачны цэх. У мяне былі дамовы з шасьцю заказчыкамі. Зь іх сёньня пяць адмовіліся ад супрацоўніцтва, бо ў нас становіцца дорага. А адкрываць цэх пад аднаго, які разьмесьціць толькі 30% заказу ад заплянаванага, таксама нявыгадна”.
Расейскія заказчыкі не атрымліваюць цяпер банкаўскіх крэдытаў, каб авансаваць швейную вытворчасьць у Беларусі. Акрамя таго, улады Берасьця рэзка падвысілі кошт арэнды на вытворчыя памяшканьні. Больш грошай трэба выдаткоўваць цяпер на мясцовыя падаткі. Расьце кошт сыравіны.
Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус тлумачыць таксама, чаму заняпалі цэхі трыкатажных вырабаў, якіх на Берасьцейшчыне было амаль 300:
“Пазачыняліся фабрыкі па вырабе нітак. Ня стала матэрыялу. А хто вырабляў? Слонім. Таксама ў Баранавічах фабрыка зачынена. Магілёўская нітачка добра ішла. І яе ня стала! Няма сыравіны!”
Змагацца з эканамічнымі праблемамі на Магілёўшчыне цяпер будуць ня толькі прамыславікі, але й ідэолягі. Іх роля — падрыхтаваць насельніцтва да непапулярных захадаў. Гаворыць кіраўнік ідэалягічнага ўпраўленьня Магілёўскага аблвыканкаму Валеры Ільянкоў:
“Давядзецца падвоіць, патроіць працу ідэалягічных кадраў па тлумачэньні ўнутранай і зьнешняй палітыкі дзяржавы. Адным словам, пераканаць людзей у шчырасьці ўлады, у прыняцьці неабходных, хаця й непапулярных рашэньняў”.
Пры гэтым чыноўнік прызнае: уплыў афіцыйных мэдыяў на насельніцтва нязначны, як і якасьць іхніх публікацыяў.
Юрыст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандар Каралёў лічыць, што ўлада спрабуе хоць як засьцерагчыся ад уласнай бездапаможнасьці ў вырашэньні эканамічных праблемаў. Калі яна наважваецца заяўляць пра непапулярныя захады, то трэба спачатку, каб яна наважылася вярнуць людзям права на публічны пратэст:
“Можа здарыцца такое, што людзі самі пачнуць выпускаць пару, і гэта прывядзе да непрадказальных дзеяньняў з боку людзей. Яны пачнуць, да прыкладу, перакрываць рух на вуліцах. І ўлады потым пра гэта пашкадуюць”.
На заводзе “Палесьсеэлектрамаш” у Лунінцы на Берасьцейшчыне пытаньне пра скарачэньне колькасьці працоўных разглядаецца яшчэ з восені. Сытуацыю тлумачыць дырэктар прадпрыемства Сяргей Карпаў:
“Я са сваім калектывам знайшоў агульную мову. Пайшоў па цэхах, расказаў людзям пра сапраўдныя праблемы. Цяпер яны мяне ў горадзе сустракаюць, пытаюцца, ці будзем далей працаваць. Запэўніваю, што будзем. Хаця б чатыры дні, плюс 2/3 заробку за пяты. Пераконваю, што не дамо адзін аднаму памерці”.
На заводзе ў Лунінцы працуюць 1300 чалавек. Прыбыткі заводу меншыя, чым да крызісу. Расея і Ўкраіна скарацілі закупыэлектрарухавікоў, у тым ліку да побытавай тэхнікі. Таму цяпер на ўнутраным рынку беларускія заводы пакідаюць адзін аднаго бяз працы. Працягвае Сяргей Карпаў:
“Я не магу сказаць, што ў мяне ўсё добра. Хранова тут усё! Беларусь ня можа купіць столькі рухавікоў з Лунінца, бо ў нас яшчэ ёсьць Магілёўскі завод электрарухавікоў і завод “Эласт”. Нам даводзіцца перавесьці на чатырохзьменку тры цэхі. Раней Расея і Ўкраіна былі даўжнікі. Цяпер — прадпрыемствы Беларусі”.
У некаторых рэгіёнах на няпоўны працоўны дзень пераходзяць прадпрыемствы, якія выпускаюць тавары для хатняга ўжытку. У Наваградку на Гарадзеншчыне завод мэталічных вырабаў, які пастаўляе на рынак мэталічную сетку, цьвікі, сэйфы, працуе па скарочаным графіку — чатыры дні на тыдзень. Намесьніца дырэктара Леакадзія Шайпук кажа, што прадукцыя на замежным рынку ня мае попыту з-за высокага кошту. Цяжка прадаць тавары і ў Беларусі:
“Цяпер ужо ня тыя вялікія заказы, што былі раней. Прадпрыемствы гандлю не разьлічваюцца. Бюджэт таксама пусты — заказалі прадукцыі, а ня плацяць. Самае балючае сёньня пытаньне — гэта збыт. Калі ён ёсьць, то ўсё астатняе прыкладаецца”.
На працягу апошніх гадоў на прадпрыемстве стараліся купляць новае абсталяваньне, але каб цалкам мадэрнізаваць завод — нестае грошай. Няясна і з пэрспэктывамі. Паводле спадарыні Шайпук, галоўнае, каб ня стала горш далей:
“Пра якія пэрспэктывы сёньня можна казаць, калі плянуем адно, а атрымліваецца зусім іншае? Мы ж і ў выставах бяром удзел, і рэкляму даём сваёй прадукцыі, але калі ў народу няма грошай, акрамя як на хлеб, то што ён можа браць?.. Народ сёньня не працуе, ён бярэ толькі хлеб і малако.Дай Бог, каб мы яшчэ ўтрымаліся хоць так, як ёсьць, каб горш ня стала”.
На 14 лютага Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курс беларускага рубля да даляра ў памеры 2805 рублёў — пры тым, што на пачатку году ў выніку дэвальвацыі абменны курс быў усталяваны на ўзроўні 2650 рублёў.
А вось Цэнтрабанк суседняй Расеі ўмацоўвае расейскі рубель, які вырас адносна даляра на 2 рублі. Старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Фэлікс Чарняўскі кажа, што нават такія нязначныя адхіленьні істотна ўплываюць на эканамічныя працэсы. Да таго ж фінансавыя перапады адбываюцца на тле шэрагу зьнешніх фактараў:
“Асабліва гэта ўплывае на эканоміку Расеі. Досыць складана разьвіваецца сытуацыя на рынку нафты. Натуральна, што падзеньне цаны нафты на міжнародных рынках (а прагназуецца і далейшае падзеньне) падымае цэны для нас. Падымае, канечне, адносна. То бок калі ў нас цэны на нафту застаюцца стабільнымі, то падзеньне сусьветных цэнаў прыводзіць да таго, што ў нас фактычна даражэе імпарт на энэргарэсурсы. Цана фармальна назьменная, але адносна сусьветных цэнаў у нас выраўноўваюцца цэны з сусьветнымі. Таму мы страчваем усялякія выгады і ў гэтым кірунку”.
На мяжы банкруцтва Бабруйская абутковая фабрыка, якая спэцыялізуецца на вырабе абутку спэцыяльнага прызначэньня. Яе работнікі атрымліваюць мізэрныя заробкі, а найбольш кваліфікаваныя звальняюцца. Наяўнасьць праблемаў прызнае прадстаўнік адміністрацыі:
“За мінулы год у нас звольніўся 51 чалавек. 18 швачак высокага, пятага разраду сышлі. У нас цяпер працуе 360 чалавек. І 360 тысяч рублёў — памер сярэдняга заробку”.
Паводле суразмоўцы, фабрыка фактычна банкрут. Каб хоць неяк яе падтрымаць, гарвыканкам узяў у сваю ўласнасьць інтэрнат і цеплавыя камунікацыі:
Электрычнасьць ужо некалькі разоў у студзені й лютым адключалі на 2—3 дні.
Ранейшы інвэстар, расейскае таварыства “Восток-Сервис”, адмовіўся ад супрацоўніцтва, спаслаўшыся на праблемы, выкліканыя сусьветным крызісам. Новы расейскі інвэстар, кампанія “Модерам”, абяцае ўкласьці 20 тысяч эўра ў новае абсталяваньне. Пакуль жа ў выніку прастояў фабрыка страціла як замежныя рынкі збыту прадукцыі, так і ўнутраны.
Магілёўскае акцыянэрнае таварыства “Магатэкс” у студзені ня здолела выканаць нават паловы заплянаваных аб’ёмаў вытворчасьці. Тэкстыльшчыкі спадзяюцца на замовы вайскоўцаў, аднак і тыя не сьпяшаюцца на дапамогу.
Калектыў прадпрыемства, у тым ліку й пэрсанал заводзкага ўпраўленьня, працуе няпоўны тыдзень. Цяжкасьці, як прызнае генэральны дырэктар Віктар Маціевіч, зьвязаныя зь неспрыяльнай сытуацыяй на рынках тэкстылю:
“Мы ўсё ж вялікае прадпрыемства й разьлічваем на выпуск вялікага аб’ёму кожнага асартымэнту, аднак цяпер нам даводзіцца брацца за невялікія нават замовы, якія прапануюць, каб папаўняць рынак”.
Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі “Магатэксу” выдаткавана 40 мільярдаў рублёў на мадэрнізацыю абсталяваньня. Але ў студзені прадпрыемства выканала толькі 43% плянаваных аб’ёмаў вытворчасьці. Пад пытаньнем і выкананьне пляну ў лютым.
“Магатэкс” спадзяецца на заказы беларускіх і расейскіх вайскоўцаў. Для іх магілёўскія тэкстыльшчыкі гатовыя вырабляць тканіну для парашутаў і бронекамізэлек. Вайскоўцы, аднак, з замовамі не сьпяшаюцца. Беларускія й расейскія міністэрствы абароны адклалі адпаведныя тэндэры на няпэўны час.
На Берасьцейшчыне ў цяжкое становішча трапілі прадпрыемствы лёгкай прамысловасьці. Каля 30 тысяч берасьцейцаў мелі працу на прыватных швейных прадпрыемствах — у горадзе было 450 дробных пашывачных цэхаў, амаль усе працавалі на заказы з Расеі. Цяпер сытуацыя зьмянілася ў адваротны бок. Вось што кажа прадпрымальніца Галіна Сарока:
“Я зьбіралася адкрываць пашывачны цэх. У мяне былі дамовы з шасьцю заказчыкамі. Зь іх сёньня пяць адмовіліся ад супрацоўніцтва, бо ў нас становіцца дорага. А адкрываць цэх пад аднаго, які разьмесьціць толькі 30% заказу ад заплянаванага, таксама нявыгадна”.
Расейскія заказчыкі не атрымліваюць цяпер банкаўскіх крэдытаў, каб авансаваць швейную вытворчасьць у Беларусі. Акрамя таго, улады Берасьця рэзка падвысілі кошт арэнды на вытворчыя памяшканьні. Больш грошай трэба выдаткоўваць цяпер на мясцовыя падаткі. Расьце кошт сыравіны.
Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус тлумачыць таксама, чаму заняпалі цэхі трыкатажных вырабаў, якіх на Берасьцейшчыне было амаль 300:
Давядзецца падвоіць, патроіць працу ідэалягічных кадраў па тлумачэньні ўнутранай і зьнешняй палітыкі дзяржавы.
Змагацца з эканамічнымі праблемамі на Магілёўшчыне цяпер будуць ня толькі прамыславікі, але й ідэолягі. Іх роля — падрыхтаваць насельніцтва да непапулярных захадаў. Гаворыць кіраўнік ідэалягічнага ўпраўленьня Магілёўскага аблвыканкаму Валеры Ільянкоў:
“Давядзецца падвоіць, патроіць працу ідэалягічных кадраў па тлумачэньні ўнутранай і зьнешняй палітыкі дзяржавы. Адным словам, пераканаць людзей у шчырасьці ўлады, у прыняцьці неабходных, хаця й непапулярных рашэньняў”.
Пры гэтым чыноўнік прызнае: уплыў афіцыйных мэдыяў на насельніцтва нязначны, як і якасьць іхніх публікацыяў.
Юрыст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандар Каралёў лічыць, што ўлада спрабуе хоць як засьцерагчыся ад уласнай бездапаможнасьці ў вырашэньні эканамічных праблемаў. Калі яна наважваецца заяўляць пра непапулярныя захады, то трэба спачатку, каб яна наважылася вярнуць людзям права на публічны пратэст:
“Можа здарыцца такое, што людзі самі пачнуць выпускаць пару, і гэта прывядзе да непрадказальных дзеяньняў з боку людзей. Яны пачнуць, да прыкладу, перакрываць рух на вуліцах. І ўлады потым пра гэта пашкадуюць”.
На заводзе “Палесьсеэлектрамаш” у Лунінцы на Берасьцейшчыне пытаньне пра скарачэньне колькасьці працоўных разглядаецца яшчэ з восені. Сытуацыю тлумачыць дырэктар прадпрыемства Сяргей Карпаў:
“Я са сваім калектывам знайшоў агульную мову. Пайшоў па цэхах, расказаў людзям пра сапраўдныя праблемы. Цяпер яны мяне ў горадзе сустракаюць, пытаюцца, ці будзем далей працаваць. Запэўніваю, што будзем. Хаця б чатыры дні, плюс 2/3 заробку за пяты. Пераконваю, што не дамо адзін аднаму памерці”.
На заводзе ў Лунінцы працуюць 1300 чалавек. Прыбыткі заводу меншыя, чым да крызісу. Расея і Ўкраіна скарацілі закупы
Раней Расея і Ўкраіна былі даўжнікі. Цяпер — прадпрыемствы Беларусі
“Я не магу сказаць, што ў мяне ўсё добра. Хранова тут усё! Беларусь ня можа купіць столькі рухавікоў з Лунінца, бо ў нас яшчэ ёсьць Магілёўскі завод электрарухавікоў і завод “Эласт”. Нам даводзіцца перавесьці на чатырохзьменку тры цэхі. Раней Расея і Ўкраіна былі даўжнікі. Цяпер — прадпрыемствы Беларусі”.
У некаторых рэгіёнах на няпоўны працоўны дзень пераходзяць прадпрыемствы, якія выпускаюць тавары для хатняга ўжытку. У Наваградку на Гарадзеншчыне завод мэталічных вырабаў, які пастаўляе на рынак мэталічную сетку, цьвікі, сэйфы, працуе па скарочаным графіку — чатыры дні на тыдзень. Намесьніца дырэктара Леакадзія Шайпук кажа, што прадукцыя на замежным рынку ня мае попыту з-за высокага кошту. Цяжка прадаць тавары і ў Беларусі:
“Цяпер ужо ня тыя вялікія заказы, што былі раней. Прадпрыемствы гандлю не разьлічваюцца. Бюджэт таксама пусты — заказалі прадукцыі, а ня плацяць. Самае балючае сёньня пытаньне — гэта збыт. Калі ён ёсьць, то ўсё астатняе прыкладаецца”.
На працягу апошніх гадоў на прадпрыемстве стараліся купляць новае абсталяваньне, але каб цалкам мадэрнізаваць завод — нестае грошай. Няясна і з пэрспэктывамі. Паводле спадарыні Шайпук, галоўнае, каб ня стала горш далей:
“Пра якія пэрспэктывы сёньня можна казаць, калі плянуем адно, а атрымліваецца зусім іншае? Мы ж і ў выставах бяром удзел, і рэкляму даём сваёй прадукцыі, але калі ў народу няма грошай, акрамя як на хлеб, то што ён можа браць?.. Народ сёньня не працуе, ён бярэ толькі хлеб і малако.
Дай Бог, каб мы яшчэ ўтрымаліся хоць так, як ёсьць, каб горш ня стала.