Суд над Алесем Юркойцем ня быў ні справядлівым, ні аб’ектыўным. Ніводзін факт, які сьведчыў пра невінаватасьць падсуднага, ня быў прыняты пад увагу. Здавалася б, падавай скаргу ў суд чарговае інстанцыі і май спадзеў, што праўда і закон перамогуць.
Сустрэў сёньня ў стужцы чарговы раз паўторанае «ненавіджу нацыяналізм».
Ці трэба траўмаваць памяць страшнымі фактамі мінулага? Можа быць, для памяці гэта зусім і ня траўмы, а наадварот, засечкі, навыкі, досьвед? Забыў і жывеш сабе спакойна. А яно ўзяло і паўтарылася. А ты ні сном ні духам.
Аднойчы мы зь сябрамі спыталіся ў Юркойця: Чаму кадэбіст цябе ня звольніць з працы на мытні? Было гэта пасьля чарговай «прафіляктычнай гутаркі» ў раённым КДБ, пра якую нам распавёў Алесь.
Калега напісаў мне, што я ў сваіх артыкулах апраўдваю Юркойця, бо ён сьвядомы беларус, але ж і сьвядомы беларус можа браць хабар. Таму, маўляў, тое, што Алесь не прызнаў віны, зусім ня значыць, што ён невінаваты.
Віталь Цыганкоў знайшоў розьніцу паміж беларусамі і ўкраінцамі ў схільнасьці першых да парадку, а другіх да бардаку. Але ці насамрэч гэта парадак і бардак?
Чвэрць стагодзьдзя бяз выбару – гэта цяжка для атмасфэры, у якой жывеш. Асабліва калі выбралі каўбасу.
Сёньняшні прысуд ашмянскім мытнікам у менскім Партызанскім судзе не зьмяніў у абвінаваўчым заключэньні роўна нічога. Ніводзін доказ невінаватасьці нават ня браўся судом пад увагу. За гэтым пільна сачылі «назіральнікі» з КДБ.
Алесь Бяляцкі кажа, што калі ты ўжо папаў «туды», уратавацца практычна немагчыма. Беларускае правасудзьдзе моцна аддае Салтыковым-Шчадрыным.
Калісьці даўно, калі толькі пачынаўся гэты працэс, я ўзяўся пісаць пра яго ня толькі таму, што Алесь Юркойць — вядомы ў Беларусі асьветнік, чалавек адраджэньня і мой сябра, зь якім разам мы зрабілі не адну важную справу, хадзілі ў вандроўкі, марылі пра нармальную беларускую Беларусь.
Трэба было паслухаць апошняе слова ашмянскіх мытнікаў у менскім Партызанскім судзе, каб пераканацца, што Бог сапраўды ня роўна дзеле. Альбо, як сказаў бы Альгерд Бахарэвіч, «Бог ня роўна delete».
Працэс ашмянскіх мытнікаў у менскім Партызанскім судзе набліжаецца да завяршэньня. За 9 месяцаў прысуд вынасіўся і гатовы сваім зьяўленьнем на сьвет нікога не зьдзівіць.
На працэсе ашмянскіх мытнікаў у менскім Партызанскім судзе скончылася судовае сьледзтва. Аб’ектыўных фактаў віны выяўлена так і не было. Але віну прызналі «поўнасьцю» — паводле сукупнасьці і альгарытму.
На працэсе ашмянскіх мытнікаў у менскім Партызанскім судзе заслухалі апошняга сьведку.
У менскім Партызанскім судзе дапыталі ашмянскіх мытнікаў паводле зноў выстаўленага абвінавачаньня.
Раніцай тэлефануе Алесь Пушкін, знакаміты мастак з Бабра: Сяргей, прачытаў, што далі прысуды ашмянскім мытнікам, а пра Алеся Юркойця ні слова…
Пакуль у працэсе над ашмянскімі мытнікамі ў Партызанскім судзе Менску цягнецца перапынак да 15 жніўня, мы з калегамі працягваем аналізаваць гэтую справу і гэты суд, куды патрапіў наш сябра Алесь Юркойць.
Тое, што справа ашмянскіх мытнікаў насамрэч – п’еса, прыдуманая і пастаўленая сьледчымі КДБ, пацьвярджаецца ня толькі адсутнасьцю аб’ектыўных фактаў – доказаў віны, але і тым, што спэктакль у гэтыя дні адначасова ідзе на менскай і гомельскай сцэнах.
Не люблю курорты, пляжнае ляжаньне, закрыты ад сьвету парадыз прыморскіх гатэляў all included.
На працэсе ашмянскіх мытнікаў адбываецца тое, чаго я й асьцерагаўся. Усё зьвялі на торг сумамі і тэрмінамі, забыўшыся на поўную адсутнасьць аб’ектыўных фактаў, якія б даказвалі злачынства.
На працэсе ашмянскіх мытнікаў зачыталі «новую» вэрсію абвінаваўчага заключэньня (АЗ). Прысутныя ў залі пераглянуліся — а што там новага?
Некалі, ужо за маёй памяцьцю, у савецкія часы ва ўнутраных войсках (ВВ, ахова зон) была практыка рабіць «навядзеньне парадку» ў бараках зьняволеных. Не ператрус нават, а банальнае пабоішча.
Памятаеце, калі прэзыдэнт анансаваў працэс ашмянскіх мытнікаў, ён сказаў: «у злачынную дзейнасьць быў уцягнуты ледзь ня ўвесь асабовы склад мытнага паста Каменны Лог». Вось гэтае «ледзь» мы і пабачылі сёньня ў судзе.
«Сайты памруць!» – кажуць адэпты сацсеткавай «новай журналістыкі». Для мне гэта прароцтва з шэрагу іншых, што больш падобныя на праклён.
Калега Віктар Федаровіч, які сочыць за працэсам ашмянскіх мытнікаў у Менскім абласным судзе, апублікаваў справаздачу, зь якой вынікае, што абвінавачаньне, заснаванае толькі на прызнальных паказаньнях, стала зусім нікчэмным.
Праімпэрскае расейскае агенцтва «Рэгнум» зьвярнулася да Сьвятланы Алексіевіч па інтэрвію. Пісьменьніца адказала на пытаньні, але ўрэшце забараніла друкаваць матэрыял. «Рэгнум» спаслаўся на яе папярэднюю згоду і інтэрвію надрукаваў.
Колькі б яшчэ ні цягнуўся працэс ашмянскіх мытнікаў, фабула абвінавачаньня прагучала ды «абрасла» многімі пытаньнямі.
Мне тут пытаньне задалі, маўляў, пішу, што і ў расейцаў можна чамусьці павучыцца. Дык чаму? Ня скажаш жа, што зь ветлівасьці напісаў. Вось хаджу тыдзень, думаю.
У інтэрвію Радыё Свабода Павал Якубовіч, афіцыйны чалавек, прадстаўнік улады, сказаў: «Цяпер трэба гаварыць пра тое, што нельга дапусьціць сталінізму…». Думаю, 99 адсоткаў беларусаў на гэта са зьдзіўленьнем ускінуць бровы: а што, ёсьць небясьпека?
Гэты сюжэт трэба было б пісаць прозай. Ён блізкі да ваенных сюжэтаў Быкава, яшчэ бліжэй да гулагаўскіх дзіцячых гісторый Алексіевіч і зусім блізка да партызанскіх і чэкісцкіх «подзьвігаў» з новай кнігі Бартосіка. Адно што ўсё адбываецца ў Беларусі сёньня.
Раней неяк не зьвяртаў увагі, наколькі каструбавата гучыць гэтая сэнтэнцыя. «Прызнаньне — каралева доказаў». Зараз прыгледзеўся — гэткая ж каструбаватая за ёй праўда.
На судзе ашмянскіх мытнікаў Карповіч — адзіны мытны начальнік, які заявіў, што перадаваў грошы падначаленаму інспэктару Юркойцю.
На працэсе ашмянскіх мытнікаў у менскім Партызанскім судзе дапыталі фігурантаў з абласнога суду. Пасьля гэтага пазл склаўся.
На судзе ашмянскіх мытнікаў у Партызанскім судзе слухаюць начальнікаў і ключавых фігурантаў «кветкавай справы». Іх судзяць у абласным судзе, а сюды прыводзяць па адным у кайданках пад аховай міліцыянтаў. Як чыкацілаў.
Гэтым разам суд ашмянскіх мытнікаў працаваў на поўную катушку. Дапытвалі начальнікаў і ключавых пэрсанажаў. Заводзілі па адным, у кайданках. Ніхто не адмовіўся даваць паказаньні.
На працэсе ашмянскіх мытнікаў у менскім Партызанскім судзе нарэшце паказалі начальнікаў аддзелаў – тых, якія, нібыта, давалі інспэктарам грошы. Зьявілася на сцэне і адзіная ва ўсёй гэтай гісторыі жанчына.
Судзьдзя на працэсе ашмянскіх мытнікаў чацьверты дзень «аглядае» таварна-транспартыя накладныя. Паперы, у якіх, на першы погляд, ня можа быць нічога неардынарнага, суд ператварае для мытнікаў, што іх афармлялі, у наклАдныя.
На працэсе ашмянскіх мытнікаў у менскім партызанскім судзе пэўную інтрыгу хавалі ў сабе два месяцы перапынку, якія суд узяў быў для збору «дастатковых доказаў».
Прапанова «адмовіцца ад нацыяналізму» нагадала мне пра адну гарадзкую маму, якая саромелася вымавіць слова «туалет» і вучыла малое дзіця хадзіць «у аптэчку».
У сераду ў судзе над ашмянскімі мытнікамі нам паказалі другую, заключную частку інтэрмэдыі пад назвай «Аддзел барацьбы з кантрабандай» або «З творчай лябараторыі КДБ».
На адноўленым у аўторак працэсе ашмянскіх мытнікаў тое, што суд ігнаруе законы, ужо ня ўражвае. Уражвае вера ў гэтыя самыя законы, зь якой падсудныя, якія не прызналі віны, адстойваюць сваю годнасьць.
Працэс ашмянскіх мытнікаў уступіў у фазу агульнае млявасьці, ніхто нікога ня струніць, нават міліцыянты-ахоўнікі ўжо не затуляюць задамі клетку з абвінавачанымі ад прысутных у залі. Расслабіліся.
Працэс ашмянскіх мытнікаў, які двойчы адкладаўся на месяц і зноў на месяц з-за недастатковасьці доказаў, зноў спынілі на паўмесяца.
У маіх допісах пра гэты суд па-за ўвагай апынуўся адзін фігурант, якога я, нібыта, і ня мусіў быў зачапіць – настолькі яго адасобілі ад астатніх. Але якраз гэты пэрсанаж – ключ калі не да справы Юркойця, дык да ўсёй сыстэмы, у якой гэтая справа аказалася магчымай.
Ёсьць, па-мойму, вялікая няпраўда называць Алеся Яўдаху палітвязьнем. Вядомы беларускі кнігар арыштаваны не за палітычнае дзеяньне і не з палітычных матываў, а толькі таму, што беларус. Не намінальны, а паўнавартасны.
Артыкул у «Советской Белоруссии» «Імя ім легіён» чытаўся з адным пытаньнем: чаго яшчэ чакаць беларусу ад гэтае ўлады за сваю адданасьць Радзіме (не прэзыдэнту)?
Прачытаў на Свабодзе гутарку пра прыкметы будучай грамадзянскай вайны. У мяне іншае адчуваньне — беларусы за апошнія 200 гадоў ніколі не былі настолькі далёкія ад грамадзянскай вайны, як сёньня.
На прыкладзе справы ашмянскіх мытнікаў мы ўжо разгледзелі схему, паводле якой у Беларусі фабрыкуюцца групавыя справы – ці гэта «хабарніцтва на мытні» ці «падрыхтоўка масавых беспарадкаў» ці які-небудзь бунт кактусаводаў, ня важна. Была б каманда зьверху.
Прыпынены месяц назад «за недастатковасьцю доказаў» працэс ашмянскіх мытнікаў у Партызанскім судзе Менску сёньня ўзнавіўся і быў ізноў прыпынены на месяц – «для збору дастатковых доказаў».
Загрузіць яшчэ