Тэма, якая на працягу многіх гадоў нязьменна гучыць у пошце Свабоды, — заняпад і маруднае выміраньне тысяч беларускіх вёсак. Чаму так адбываецца? Хто ў гэтым вінаваты? І ці такі ўжо незваротны гэты працэс, як часам кажуць намэнклятурныя начальнікі?
«Ніхто сёньня ў беларускім кіраўніцтве не заклапочаны тым, чаму Беларусь у даўгах, а яе будучыня — у тумане. Чаму за мінулую пяцігодку ня выкананы ніводзін з асноўных паказьнікаў самімі ж уладамі зацьверджанай эканамічнай праграмы». Агляд лістоў на Свабоду.
Мала хто сумняецца ў тым, што сьпісы будучых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў даўно складзеныя і зацьверджаныя, а галасаваньне адбудзецца паводле старой завядзёнкі з загадзя вядомым вынікам.
У пошце Свабоды ў гэтыя дні нямала допісаў на тэму рэальнага стану беларускай эканомікі. Падчас шматлікіх урачыстасьцяў з нагоды Ўсебеларускага сходу і сьвята незалежнасьці ўлады часта хваліліся вынікамі сваёй дзейнасьці. Нашы слухачы да гэтых пераможных рэляцый ставяцца пераважна скептычна.
Адна з найбольш хваравітых праяваў эканамічнага крызысу, якую адчулі на ўласным досьведзе амаль усе беларусы — імкненьне дзяржавы любым спосабам выцягнуць з кішэняў грамадзянаў як мага больш грошай…
На працягу ўжо больш як дваццаці гадоў насельніцтва Беларусі марудна, але няўхільна скарачаецца. Па сутнасьці, з мапы Беларусі за гэтыя гады зьнік вялізны горад — большы за Гомель ці Магілёў.
Зьява, якую цяжка не заўважыць у сёньняшняй Беларусі, — масавая працоўная міграцыя за межы краіны. Прычым зьяжджаюць, як правіла, найбольш працавітыя, здольныя, маладыя.
Вялікі розгалас выклікала паведамленьне пра тое, што ў разгар эканамічнага крызісу ўлада будуе пад Менскам новы мэдычны цэнтар для высокапастаўленых чыноўнікаў.
У Беларусі чакаюць чарговай грашовай рэформы: ужо ў ліпені, беларускі рубель набудзе новы выгляд. Наміналы купюраў больш ня будуць вымярацца тысячамі і мільёнамі, а ў кішэнях беларусаў упершыню за апошнія дваццаць пяць гадоў зьявяцца манэты.
Празь месяц улады Беларусі мяркуюць правесьці так званы «Ўсебеларускі народны сход» — вялікую нараду прыхільнікаў рэжыму, сцэнар якой уяўляе сабой амаль дакладную копію колішніх зьездаў КПСС. У чым сэнс гэтай імпрэзы, ход і вынікі якой усім загадзя вядомыя?
Галоўнай тэмай у пошце Свабоды на працягу апошніх месяцаў застаюцца эканамічныя выклікі, зь якімі давялося сутыкнуцца беларускай дзяржаве ў выніку сваёй аднабаковай арыентацыі на расейскі рынак і расейскую палітыку.
На пачатку траўня ў Беларусі традыцыйна шмат згадваюць пра Другую сусьветную вайну. У афіцыйнай ідэалёгіі кожная гадавіна перамогі над фашызмам — гэта падстава для маштабнай прапагандысцкай кампаніі.
Беларуская рэчаіснасьць імкліва мяняецца, і зьмены гэтыя найчасьцей — ня ў лепшы бок. Менавіта такія назіраньні і высновы ўтрымліваюцца ў многіх лістах, якія мы атрымліваем у гэтыя красавіцкія дні.
Яшчэ год таму, перад чарговымі прэзыдэнцкімі выбарамі, Аляксандар Лукашэнка абяцаў, што падвышэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі ня будзе… Пэнсійная тэма — адна з найбольш папулярных у гэтыя дні ў пошце Свабоды.
У пошце Свабоды часта сустракаюцца расповеды пра канкрэтныя побытавыя сытуацыі, зь якімі людзі сутыкаюцца ў жыцьці. Многія зь іх, на першы погляд, выглядаюць прыватнымі, але праз прызму іх часта бачныя агульныя адметнасьці і заганы сёньняшняй беларускай рэчаіснасьці.
Мяркуючы па пошце Свабоды, эканамічныя праблемы, якія перажывае Беларусь, турбуюць усё большую колькасьць людзей. Масава скарачаюцца заробкі, расьце беспрацоўе, улада заявіла, што ў хуткім часе падніме ўзрост выхаду на пэнсію.
Значная частка пошты Свабоды — гэта расповеды пра паўсядзённыя клопаты, пра тое, якія зьмены адбываюцца сёньня ў жыцьці шараговага беларускага грамадзяніна. Калі меркаваць па большасьці лістоў на гэту тэму, зьмены апошняга часу цяжка назваць станоўчымі.
Людзі, якія ўважліва чытаюць і глядзяць афіцыйныя мэдыі, ведаюць: у Беларусі вельмі мала беспрацоўных і надзвычай шмат дармаедаў, якія імкнуцца падмануць беларускую падатковую сыстэму. А якая ў рэальнасьці сытуацыя на рынку працы ў Беларусі?
Тэма, якая на працягу многіх гадоў нязьменна гучыць у пошце Свабоды, — беларуска-расейскія дачыненьні, хісткасьць і няўстойлівасьць беларускай незалежнасьці на тле агрэсіўнай вонкавай палітыкі Масквы.
Эканамічныя праблемы, цяжар якіх становіцца ўсё больш адчувальны для беларусаў, пэўным чынам паўплывалі і на палітычныя працэсы ў Беларусі, на стаўленьне ўлады да апазыцыі, да арганізатараў масавых пратэстаў. Гэта адзначаюць у сваіх допісах нашы слухачы.
Нягледзячы на тое, што ўлады не перашкаджалі арганізатарам несанкцыянаваных акцыяў пратэсту ў Менску, мітынгі цяжка было назваць шматлюднымі. Пры гэтым значную частку тых, хто сабраўся на плошчы, складалі зусім не прадпрымальнікі, дзеля якіх ладзіліся гэтыя пратэсты. Чаму так адбылося? Разважаем з чытачамі Свабоды.
Тэма, якая часта гучыць у пошце Свабоды, — шырокі распаўсюд у Беларусі п’янства і алькагалізму.
Імклівы заняпад беларускай эканомікі трывожыць усё большую колькасьць людзей. Гэта адбіваецца і на тэматыцы пошты Свабоды.
Большасьць грамадзтва моўчкі пагадзілася на фармаваньне аўтарытарнай сыстэмы ўлады з усімі ейнымі атрыбутамі. І цяпер пачынае плаціць за тыя свае маўчаньне, абыякавасьць і згоду самую высокую цану.
Галоўнай тэмай у пошце Свабоды застаецца сумная эканамічная рэчаіснасьць сёньняшняй Беларусі.
Тэма вострага эканамічнага крызісу, які зацягвае ў свой вір усё большую колькасьць жыхароў Беларусі, надалей застаецца галоўнай у пошце Свабоды.
Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111».
Назіраючы за тым, зь якімі эканамічнымі і вонкавапалітычнымі праблемамі сутыкаецца Расея, усё больш беларусаў задумваюцца над будучыняй уласнай краіны. Усе гады прэзыдэнцтва Лукашэнкі залежнасьць Беларусі ад Расеі толькі ўзмацнялася, і вынік гэтага беларусы адчуваюць на ўласных кішэнях.
Новы 2016-ты год пачаўся для многіх беларусаў зь невясёлых навінаў.
У адным са сваіх сьнежаньскіх выступаў Аляксандр Лукашэнка мімаходзь заўважыў, што 2016 год для беларусаў стане самым складаным за ўсю гісторыю краіны. Мяркуючы на некаторых лістах, многія людзі ў гэтым не сумняваліся і без прэзыдэнцкага прагнозу.
2015 год адлічвае апошнія дні. У гэты пераднавагодні калядны час людзі традыцыйна азіраюцца назад, спрабуючы падсумаваць і асэнсаваць перажытае, абдумваюць пляны на бліжэйшую будучыню.
Даволі нечакана для многіх прагучалі заявы чарговы раз пераабранага на новы тэрмін прэзыдэнта пра тое, што ні ў якіх кардынальных рэформах ён патрэбы ня бачыць.
Найбольш адметная падзея апошніх тыдняў — прысуджэньне і ўручэньне Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч. Прэстыжная ўзнагарода ўпершыню ў гісторыі дасталася грамадзянцы Беларусі, але беларускую ўладу гэты факт ня надта парадаваў.
Тэмы, якія найчасьцей гучаць у пошце Свабоды ў гэтыя сьнежаньскія дні, так ці інакш зьвязаныя з падзеямі ў Расеі і вакол яе.
На працягу апошніх тыдняў адна з асноўных тэмаў у пошце Свабоды — стаўленьне да падзеяў у Расеі і вакол яе. Адбудова так званага «рускага сьвету», за якую актыўна ўзяўся прэзыдэнт Пуцін, так ці інакш закранае і Беларусь
На інаўгурацыі Аляксандар Лукашэнка сьцьвярджаў, што пры ім у краіне створана «наймагутнейшая ў сьвеце сыстэма аховы здароўя». На гэтае сьцьвярджэньне зьвярнулі ўвагу многія слухачы Свабоды.
Пасьлявыбарчыя рэаліі Беларусі, і найперш істотнае і відавочнае для ўсіх пагаршэньне эканамічнага становішча, — асноўная тэма, якая гучыць у пошце Свабоды ў гэтыя лістападаўскія дні.
Выбары мінулі (для многіх нават незаўважна, бо ніякай інтрыгі ў іхным выніку не было) — а сацыяльныя праблемы ня толькі засталіся, але і працягваюць абвастрацца на тле жорсткага эканамічнага крызісу.
Нягледзячы на тое, што масавых пасьлявыбарчых пратэстаў у Менску не плянавалася і да маштабных акцыяў ніхто з апазыцыйных палітыкаў не заклікаў, нямала людзей увечары 11 кастрычніка на Кастрычніцкую плошчу ўсё ж выйшлі. Якія мэты яны перад сабой ставілі і чаму адважыліся на такі крок?
Разважаючы пра цяперашнюю выбарчую кампанію, многія слухачы Свабоды азіраюцца назад, на апошнія больш як дваццаць гадоў, на працягу якіх цяперашняя ўлада ня раз праводзіла выбары і рэфэрэндумы.
Амаль усе допісы, якія мы атрымліваем у гэтыя кастрычніцкія дні — на тэму прэзыдэнцкіх выбараў.
Тэма, якая ў гэтыя дні часта гучыць у перадвыбарчых выступах кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, — беспакаранасьць і бескантрольнасьць чыноўнікаў, якія ва ўмовах аўтарытарнай улады надзеленыя вялізнымі паўнамоцтвамі.
Як зьмянілася беларуская вёска за тыя больш як два дзесяцігодзьдзі, на працягу якіх краінай кіруе першы і пакуль што адзіны прэзыдэнт?
Сёлетняя выбарчая кампанія выклікае ў беларускім грамадзтве супярэчлівыя ўражаньні і ацэнкі. З аднаго боку, фактычна ні ў кога няма сумневу, хто будзе абвешчаны пераможцам; з другога — пытаньне пра ўдзел у кампаніі апазыцыйнага кандыдата стала прадметам апантаных спрэчак і нават сварак.
Ледзь не адзінае, у чым старыя апазыцыйныя лідэры знайшлі паразуменьне і згоду — гэта спрэчкі і сваркі ва ўласным асяродзьдзі.
У праграме «Паштовая скрынка 111» — агляд лістоў нашых слухачоў.
Галоўнай тэмай пошты Свабоды на працягу апошніх тыдняў застаецца прэзыдэнцкая выбарчая кампанія.
Чым бліжэй восень, тым больш у нашай пошце допісаў на тэму прэзыдэнцкіх выбараў.
Загрузіць яшчэ