Чаму подпісы прызнаюць несапраўднымі.
Ці слушна робіць кіраўніцтва Беларусі, адмаўляючыся ўводзіць у краіне карантын у сувязі з пашырэньнем каранавірусу? Дыскутуюць кіраўнік кампаніі «Кінаконг» Андрэй Кім і актывіст Саюзу палякаў Беларусі журналіст Анджэй Пачобут.
Што азначае прапанова аб абнуленьні прэзыдэнцкіх тэрмінаў Ўладзіміра Пуціна і яго рэакцыя на гэтую прапанову? У сьвятле сёньняшніх падзеяў у Дзярждуме Расеі які сэнс папярэдніх прапановаў Пуціна аб зьмене Канстытуцыі?
Чаму кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі выбачылася перад удзельніцамі гурту Pussy Riot — тэма гутаркі Юрыя Дракахруста і Валера Карбалевіча.
Усе грамадзяне Беларусі роўныя незалежна ад іх этнічнасьці і паходжаньня. Роўнасьць палягае і ў праве займаць высокія пасады. Але некаторыя асаблівасьці кадравай палітыкі ў Міністэрстве ўнутраных справаў спараджаюць пэўныя пытаньні.
У гістарычных дыскусіях з нагоды 9 траўня бадай самыя гарачыя дыскусіі ідуць вакол калябарантаў. Гэтае слова прыраўноўваецца да здрады. Хто быў калябарантам у гісторыі Беларусі? Ці магла быць калябарацыя ў народу, які ня меў уласнай дзяржавы?
Беларускія палітолягі, экспэрты ў міжнародных адносінах і алімпійскі чэмпіён — пра ўрокі і наступствы прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне для Беларусі.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Што азначае адстаўка Нурсултана Назарбаева і ці можа яна стаць прыкладам для Аляксандра Лукашэнкі?
Нагодай для дыскусіі стаў блог Дзьмітрыя Гурневіча «Калі б я быў Лукашэнкам, то рабіў бы тое самае».
Як беларуская грамадзкая думка ставіцца да Расеі, да пэрспэктываў інтэграцыі зь ёй?
Пазыцыя беларускай улады ў «справе Рыбкі» вельмі натуральная ў межах беларуска-расейскага інтэграцыйнага канфлікту.
Увесну 2018-га сотні тысяч армян выйшлі на вуліцы, і Армэнія разьвіталася з 10-гадовым прэзыдэнцтвам Сэржа Саргсьяна. Цяпер краіна рыхтуецца да датэрміновых парлямэнцкіх выбараў 9 сьнежня. Чаго армяне чакаюць ад сваёй «аксамітнай рэвалюцыі», патлумачыў палітычны аналітык Мікаэль Зальян.
Ці ўдасца кіраўнікам Беларусі і Расеі дасягнуць пэўнага кампрамісу на сустрэчы 21 верасьня? Што азначае хваля публікацыяў у расейскай прэсе з крытыкай афіцыйнага Менску? Як Крэмль будзе ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі ў пэрыяд прэзыдэнцкіх выбараў? Гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» абмяркоўваюць аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Разьвітаньне з амэрыканскім сэнатарам Джонам Маккейнам і дыскусіі вакол яго асобы ўздымаюць тэму шматварыянтнасьці падзеяў і альтэрнатыўнасьці ў гісторыі.
У чым палягаюць урокі маскоўскага путчу 91-га году? Чаму ў постсавецкіх краінах пасьля пачатку 90-х адбылося вяртаньне да аўтарытарызму? Як трэба праводзіць рэформы — хутка і рэзка альбо асьцярожна, улічваючы грамадзкія настроі?
Ці маюць рацыю крытыкі прэзыдэнта ЗША, якія лічаць, што саміт у Хэльсынкі — адназначная перамога Пуціна? Чаму амэрыканскі прэзыдэнт ні ў чым не пярэчыў расейскаму? Што атрымаў Трамп ад саміту ў фінскай сталіцы? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць у «Экспэртызе Свабоды» Юры Дракахруст і аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.
Якія вынікі сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі? У чым палепшыліся амэрыкана-расейскія адносіны? У чым Трамп пярэчыў Пуціну? Гэтыя тэмы ў «Экспэртызе Свабоды» абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Валер Карбалевіч.
Як фармуюцца ўзаемаадносіны ўлады і новых мэдыяў? Ці рэальная перамога ўлады ў «сфэры абароны свайго інфармацыйнага поля», чаго днямі патрабаваў Аляксандар Лукашэнка? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Аляксандар Лукашэнка выступіў з прамовай на пасяджэньні з нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасьці. Чым яна адрозьніваецца ад ранейшых?
Чаму масавыя пратэсты ў адных краінах прыводзяць да зьмены палітычных рэжымаў, а ў іншых застаюцца безвыніковымі? Чаму працяг пратэстаў можа прывесьці да росту рэпрэсіяў, зацяжной палітычнай рэакцыі і ідэалягічнай стагнацыі (Беларусь, Расея)?
Ці рэальныя патрабаваньні абаронцаў Курапатаў да ўладальнікаў рэстарацыі? Наколькі ўвогуле магчымыя перамовы паміж бакамі? Як уплывае на сытуацыю грамадзкая думка?
Што азначаюць словы Лукашэнкі пра «ісьці ў склад іншай дзяржавы» і пра «разьвяжуць вайну».
Ці павінны беларусы не лічыць тую вайну сваёй з тае прычыны, што ў часе яе Беларусь не была сувэрэннай краінай? Як успрымае тую вайну народ, і ці можа гэтае ўспрыманьне быць крытэрам ісьціны? Ці мяняецца стаўленьне ў грамадзтве да той вайны? Пра гэта – у дыскусіі, якую вядуць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
«Наша ніва» ад сёньня спыняе рэгулярны выхад папяровай газэты. Выданьне з падзагалоўкам «Першая беларуская газэта» будзе існаваць толькі ў электроннай форме як партал NN.BY.
Напрыканцы тыдня вясновы спакой беларускай інтэлігенцыі, і ня толькі яе, парушыў заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер. Падчас новай менскай сустрэчы цікавых і ўплывовых людзей Belarus Future Unconference Зісер закрануў балючае, згадаўшы пра беларускую мову і нацыянальную ідэю.
Хто ў каго вучыцца, Лукашэнка ў Пуціна ці Пуцін у Лукашэнкі, імкнучыся да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва.
Прэмʼер-міністар Арамэніі Сэрж Саргсьян падаў у адстаўку. Менавіта адстаўка Саргсьяна была галоўным патрабаваньнем пратэстаў, якія працягваюцца ў Армэніі 11-ы дзень. Падзею камэнтуюць беларускія экспэрты.
Што цяпер адбываецца ў Армэніі? Ці праходзіць падзел паміж пратэстоўцамі і ўладай у Армэніі па лініі Захад — Расея? Сёньняшні пратэст у Армэніі — пратэст крэатыўнай клясы ці народу? На гэтыя пытаньні адказвае аглядальнік радыё «Рэха Каўказу» Вадзім Дубноў. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст
Ацэньваем вынікі адзначэньня 100-годдзя БНР у студыі Радыё Свабоды разам з адным зь лідэраў руху «За свабоду» Юрасём Губарэвічам, адным з арганізатараў канцэрту на Дзень Волі Паўлам Белавусам і прадстаўніцай руху салідарнасьці «Разам» Аленай Таўстой.
Сэйм Польшчы прыняў папраўкі, якія дазволяць прысуджаць штраф або на тры гады турмы за фармулёўку «польскія лягеры сьмерці». Закон таксама дазваляе пачынаць крымінальныя справы за адмаўленьне злачынстваў ўкраінскіх нацыяналістаў.
У Менскім гарадзкім судзе другі дзень ідзе працэс у справе трох беларускіх аўтараў расейскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum. Аналітыкі Свабоды выказваюць меркаваньні за і супраць.
Апошнім часам ў Армэніі павялічваецца расчараваньне саюзам з Масквой, пра што сьведчыць і падпісанае ў часе саміту «Ўсходняга партнэрства» пагадненьне з Брусэлем.
Ці можа эмігрант, беларус з замежжа, нават пасьпяховы па заходніх мерках, перамагчы ў прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі? Спрачаюцца Дзьмітрый Гурневіч, Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Артыкул, апублікаваны і «Нашай ніве», «Дзе жывуць і працуюць дзеці апазыцыянэраў», выклікаў бурлівую рэакцыю ў сацыяльных сетках. Яна істотна выйшла за рамкі абмеркаваньня, як уплывае на імідж грамадзкіх дзеячаў эміграцыя іх дзяцей.
Чаму Аляксандар Лукашэнка не паехаў на саміт «Усходняга партнэрства» ў Брусэль? Спалохаўся рэакцыі Расеі ці не пабачыў у гэтым візыце ніякіх для сябе дывідэндаў? Абмяркоўваюць Віталь Цыганкоў і Валер Карбалевіч.
Які сыход дыктатараў часьцей прыводзіць да дэмакратыі? І як будуць разьвівацца падзеі ў Беларусі? Пра гэта з палітолягам, заснавальнікам Цэнтру новых ідэяў Рыгорам Астапеням гутарыў Юры Дракахруст.
Аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст спрачаецца з Вадзімам Дубновым — супрацоўнікам радыё «Эхо Кавказа», расейскім журналістам, які працаваў у часопісе «Новое время», выданьні «Газета» і ў іншых расейскіх мэдыях.
Чаму справа Аляксандра Коржыча атрымала шырокі грамадзкі розгалас? Хто адказны за ягоную гібель? Каму будзе карысьць ад адстаўкі міністра абароны Раўкова?
Гібель 21-гадовага салдата — самагубства ці забойства? Ці можна пазбавіцца «дзедаўшчыны» у войску? Якія першыя крокі павінен зрабіць міністар абароны, каб маці не баяліся, што замест абаронцы Айчыны атрымаюць труну? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Права на самавызначэньне супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці. Як знайсьці балянс паміж гэтымі прынцыпамі? Удзельнічаюць: гісторык, доктар філязофіі Лізавета Касмач, Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Мікалай Статкевіч лічыць манэўры «Захад-2017» вельмі небясьпечнымі для Беларусі. Аляксандар Алесін лічыць, што манэўры ня больш небясьпечныя для Беларусі, чым усе папярэднія, але адзначае, што Беларусь панесла пэўныя іміджавыя страты.
У Польшчы прыняты закон аб зносе помнікаў савецкага таталітарызму. Раней дэкамунізацыю правяла Ўкраіна і краіны Балтыі.
У суботу міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей узяў удзел у 7-м зьезьдзе беларусаў сьвету, выступіў перад дэлегатамі па-беларуску і заклікаў да нацыянальнай еднасьці. Ён гаварыў гэта на фоне бел-чырвона-белага сьцягу, хаця дзяржаўныя тэлеканалы не паказалі гэтага ў выніковых рэпартажах.
Алена Купчына прайграла змаганьне за пасаду старшыні АБСЭ. Былая віцэ-міністарка замежных справаў Беларусі ня здолела заняць ніводную з чатырох высокіх пасадаў у арганізацыі.
У расейскай сталіцы адбылося паседжаньне Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы. Якія галоўныя праблемы ў адносінах Беларусі і Расеі? Як бакі разумеюць эканамічную інтэграцыю? Якія існуюць супярэчнасьці ў вайсковым супрацоўніцтве паміж саюзьнікамі?
Фэйкі, постпраўда, прапаганда, гібрыдныя і канапныя войны. Гэтымі зьявамі сёньня поўніцца інфармацыйная прастора сьвету і, вядома ж, Беларусі. Церпяць ад гэтага грамадзкая дыскусія, дэмакратыя і наша разуменьне таго, што адбываецца побач. Праўда становіцца пытаньнем інфармацыйнай бясьпекі дзяржавы.
Фігурантаў справы «Белага легіёну» пачалі масава вызваляць з-за кратаў. Ці азначае гэта, што справу «спускаюць на тармазах»? Якія палітычныя прычыны ўплываюць на такі ход падзей? Ці дойдзе справа да суду?
Ці карэктна дэманстраваць у публічным дыскурсе мапы зь межамі, адрознымі ад існых? Ці ёсьць аргумэнтам прыклад суседзяў? Хто ў Беларусі за вяртаньне Беластоку, Вільні і Смаленску?
У інтэрнэце, у сацыяльных сетках разгарнулася вострая палеміка наконт мэтазгоднасьці правядзеньня парадаў. Ці патрэбныя народу відовішчы? Парад — гэта культ мілітарызму ці дэманстрацыя сілы дзяржавы? Ці варта зважаць на кошт падобных мерапрыемстваў?
Аляксандар Лукашэнка падчас нарады з сваёй адміністрацыяй чарговым разам паставіў задачу — правесьці нарады аб актуальных праблемах жыцьця краіны. Што перашкаджала кіраўніку дзяржавы рабіць гэта раней? Ці адчувае Аляксандар Лукашэнка крызіс кіраваньня? Ці аднолькавыя прыярытэты ва ўладаў і грамадзтва?
Загрузіць яшчэ