Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці трэба саджаць за нелюбоў да Беларусі. 5 тэзаў Карбалевіча і Цыганкова

абноўлена

У Менскім гарадзкім судзе працягваецца працэс у справе трох беларускіх аўтараў расейскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum. Аналітыкі Свабоды выказваюць меркаваньні «за» і «супраць».

Што вядома пра фігурантаў справы Regnum

Тэзы Валера Карбалевіча

1. У розных дэмакратычных краінах існуюць розныя законы і забароны -- у залежнасьці ад наяўнай небясьпекі для дэмакратыі. У Нямеччыне забаронена станоўча адгукацца пра нацысцкі рэжым. У суседніх посткамуністычных краінах забароненыя савецкія сымбалі.

2. У Беларусі незалежнасьць і сувэрэнітэт не ўстаяліся, існуе шмат небясьпек з боку Расеі. Існуе Саюзная дзяржава, якае можа даць праўную падставу для ўмяшаньня РФ у справы Беларусі.

3. Пасьля ўкраінскіх падзеяў Масква ўзяла курс на сілавое ўмяшаньне ў рэгіёны, дзе дамінуе «русский мир». Беларусь уразьлівая да інфармацыйнай вайны з боку Расеі.

4. Нацыянальная ідэнтычнасьць беларускага насельніцтва ня вельмі моцная. І гэта патрабуе дадатковай абароны з боку дзяржавы.

5. «Рэгнумаўцаў» вінавацяць ня толькі ў распальваньні міжнацыянальнай варажнечы, але і ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, нясплаце падаткаў.

Тэзы Віталя Цыганкова

Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў

1. «Рэгнумаўцаў» судзяць не за тое, што яны выказаліся супраць Беларусі ці беларускай мовы – а за тое. што яны выступілі супраць Лукашэнкі, паставілі пад сумнеў ягоную прарасейскую адданасьць. Бо калі судзіць чыста за выказваньні супраць беларускай мовы, то на той лаве падсудных можа апынуцца і Аляксандар Лукашэнка, які некалі казаў, што на беларускай мове нельга выказаць нічога вялікага.

2. Калі б улада актыўна разьвівала беларускую мову, уводзіла б сусьветную літаратуру замест расейскай у школах, калі б адключыла расейскае тэлебачаньне (хай, хто жадае, глядзіць у кабэльных сетках), калі б у парлямэнце прымалі законы на беларускай мове, калі б не было «лініі Сталіна», а прэзыдэнт прыехаў бы ў Курапаты — тады можна было б разважаць, як улада абараняе сувэрэнітэт і беларушчыну. А так – пакуль яна абараняе толькі свае ўласныя інтарэсы.

3. Значная частка беларусаў успрымае свабоду слова як свабоду прамаўляць і пашыраць свае правільныя ідэі й думкі, але пры гэтым яны жадаюць заткнуць альбо нават забараніць думкі чужыя, «няправільныя», «шкодныя» і «небясьпечныя».

4. Значная частка апазыцыйных уладзе беларусаў папраўдзе ня хочуць, каб дзяржава як структура стала больш гуманнай, спакойнай, чалавечай, лібэральнай. Яны хочуць, каб дзяржава была ня менш злобнай, паўсюднай, магутнай, ваяўнічай, чым цяпер — проста каб ваявала ня з «намі», а зь «імі». То бок тая ж дыктатура, толькі «наша», «правільная», якая будзе абараняць «нацыянальныя інтарэсы».

5. Калі пачытаць справаздачу з залі суду, то абвінавачаньні пракуратуры на сёньня выглядаюць дастаткова недарэчна. Навошта было чарговы раз дэманстраваць недэмакратычнасьць і няпраўны характар беларускай судовай сыстэмы?

«Рэгнумаўцы» ў судзе: «Дыктатура перасьледуе нас па палітычных меркаваньнях»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG