Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Палуты Бадуновай, Браніслава Тарашкевіча і Адама Станкевіча


Палута Балдунова
Палута Балдунова

Падзеі 29 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1812 — скончылася бітва на Бярэзіне падчас расейска-францускай вайны, слова Bérézina ўвайшло ў францускую мову як сынонім катастрофы.

Помнік загіблым салдатам арміі Напалеона на беразе Беразіны
Помнік загіблым салдатам арміі Напалеона на беразе Беразіны

1830 ― пачалося нацыянальна-вызвольнае Лістападаўскае паўстаньне ў Польшчы.

1877Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў грамафон.

1914 — у Менску на Пярэсьпе, паміж Старавіленскім і Даўгінаўскім трактамі заснаваныя Брацкія вайсковыя могілкі.

1920 ― пачала працу горадзенская Беларуская гімназія.

1945 ― абвясьцілі стварэньне Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі.

1961 ― улады ўзарвалі Гарадзенскі фарны касьцёл. Касьцёл прачыстай Маці Божай, які яшчэ мае назву Фара Вітаўта, быў вядомы з 1389 году. Якраз Вялікі князь Вітаўт яго і заснаваў. Гэта быў першы каталіцкі храм у Горадні і самы вялікі каталіцкі касьцёл у Беларусі.

Руіны разбуранай Фары Вітаўта, 1961 год
Руіны разбуранай Фары Вітаўта, 1961 год

2020 — у Менску прайшла акцыя пратэсту «Марш суседзяў» супраць сфальсыфікаваных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і жорсткага сілавога падаўленьня пратэстаў.

Акцыя пратэсту «Марш суседзяў». Менск, 29 лістапада 2020 году
Акцыя пратэсту «Марш суседзяў». Менск, 29 лістапада 2020 году

У гэты дзень нарадзіліся

1859 — Мікола Янчук, навуковец-славіст, пісьменьнік, беларускі дзяяч у Маскве.

1951 Валеры Дайнэка, сьпявак зь «Песьняроў».

«Песьняры»: (злева направа) Валеры Дайнэка, Уладзімер Мулявін, Анатолі Кашапараў, Лявон Барткевіч, Вячаслаў Міхновіч
«Песьняры»: (злева направа) Валеры Дайнэка, Уладзімер Мулявін, Анатолі Кашапараў, Лявон Барткевіч, Вячаслаў Міхновіч

У памяці

1587Філон Кміта-Чарнабыльскі, аршанскі староста, смаленскі ваявода, аўтар «Лістоў» — помніка старабеларускай літаратуры.

1662Вінцэнт Корвін-Гасеўскі, падскарбі і палявы гетман ВКЛ (злачынна забіты).

1938 ― у Менску расстраляная Палута Бадунова, беларускі палітык, міністарка ўраду БНР.

Палута Бадунова
Палута Бадунова

1938Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітык (расстраляны).

Браніслаў Тарашкевіч
Браніслаў Тарашкевіч

1949Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратар (памёр у ссылцы).

Адам Станкевіч
Адам Станкевіч

2019Анатоль Дзялендзік, беларускі драматург.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG