Украінскі публіцыст Віталь Портнікаў напісаў бліскучы тэкст пра тое, што ён ня будзе зьневажаць беларусаў, як гэта робяць некаторыя яго суайчыньнікі, за тое, што расейская армія выкарыстоўвае Беларусь як прахадны двор, зь якога забівае ўкраінцаў, а беларусы ня ў стане гэта спыніць. Але ёсьць нюанс.