Першым галасавога памочніка ўласнай вытворчасьці ў 2024 годзе пачалі выкарыстоўваць у «Віцебскаблгазе». Сёлета робат-асыстэнт Алена пачала працаваць у прадпрыемстве «Мазыргаз».
У Службе вонкавай выведкі Ўкраіны мяркуюць, што найбліжэйшым часам у складзе Міністэрства замежных справаў Беларусі і, адпаведна, у кіраўніцтве дыпляматычных прадстаўніцтваў краіны адбудуцца ратацыі.
У Расеі зафіксавалі вывяржэньня вулькану Крашаніньнікава на Камчатцы.
Беларусь супрацоўнічае з шэрагам канфліктуючых і аўтарытарных краін у супольнай падрыхтоўцы вайскоўцаў Сіл спэцыяльных апэрацый.
Рак печані штогод забірае ў сьвеце жыцьці больш 700 000 чалавек. Аднак, паводле комплекснага аналізу, апублікаванага 28 ліпеня у часопісе Lancet, тры зь пяці выпадкаў можна прадухіліць. Пераказ публікацыі падрыхтавала журналістка The New York Times Ніна Агравал.
Увесну 2025 году Беларусь апынулася ў цэнтры кліматычнай анамаліі. Пасьля найцяплейшага за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў студзеня прыйшлі рэзкія пахаладаньні, замаразкі, марудная вясна і зрыў сельскагаспадарчага сэзону.
Бюро крымінальнай паліцыі Літвы расьсьледуе як ваеннае злачынства інцыдэнт зь бесьпілётнікам, які 28 ліпеня заляцеў на літоўскую тэрыторыю зь Беларусі і які знайшлі 1 жніўня на вайсковым палігоне ў Гайжунах.
Расейскія войскі ў ноч на 3 жніўня атакавалі Ўкраіну 76 ударнымі дронамі, адной балістычнай і адной крылатай ракетамі, а таксама 5 кіраванымі ракетамі С-300.
Крыштап Монвід Дарагастайскі — ня толькі дзяржаўны дзяяч, ваяр, навуковец, але і выбітны знаўца коней. Ушануйма 410-ю гадавіну сьмерці К. М. Дарагастайскага моўным тэстам на тэму ягонага захапленьня.
Падзеі 3 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Аляксандар Лукашэнка паехаў да Ўладзімірам Пуціным. Паводле БЕЛТА, Лукашэнка знаходзіўся ў Расеі з «працоўным візытам». Прэс-сакратар Пуціна Пяскоў назваў візыт «нефармальным». Гаварылі пра вайну ва Ўкраіне, ультыматум Трампа, дрон, які ўпаў у Менску.
Памежная служба Польшчы атрымае яшчэ больш новага абсталяваньня. Паводле інфармацыі міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Марціна Кярвіньскага, дзяржава мае намер працягваць укладаньні ў паляпшэньне бясьпекі ўсходняй мяжы.
Індыя пачала замяняць расейскую нафту сыравінай з ЗША, Блізкага Усходу і Афрыкі. Танкеры з расейскай нафтай разварочваюцца і замест таго, каб зайсьці ў індыйскія парты, ідуць у Кітай і Эгіпет.
Складваецца ўражаньне, што Пуцін выклікаў Лукашэнку ў Валаам для псыхатэрапіі. Яму патрэбная псыхалягічная падтрымка перад тым, як уступіць у новы зацяжны канфлікт з ЗША. Усе дыктатары — адзінокія людзі. Прычым, у адносінах Лукашэнкі і Пуціна адбываецца ўзаемная псыхатэрапія.
Аляксандр Лукашэнка на гэты момант ня згодны даць Расеі калідор для паўторнага наступу на Украіну з поўначы, такое меркаваньне выказаў начальнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі ўкраінскага Міністэрства абароны Кірыл Буданаў.
73-гадовы палітык стаў першым у гісторыі краіны былым кіраўніком дзяржавы, асуджаным за злачынства: ціск на сьведкаў і махлярства. Яму таксама забаронена займаць дзяржаўныя пасады, і прызначаны штраф у памеры 578 000 даляраў ЗША.
Швэдзкія навукоўцы даказалі, што нават да старасьці ў гіпакампе чалавека ўтвараюцца новыя нэйроны. Іх крыніца — спэцыяльныя ствалавыя клеткі.
У Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю паступілі звароты грамадзян, якія датычацца павелічэньня тарыфаў на паслугі па зарадцы электрааўтамабіляў у сетцы «Маланка». Яна аб’ядноўвае каля 750 зарадных станцый па краіне.
У ISW нагадалі, што Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам аб’явіў, што ў Расеі выпрацавалі першы сэрыйны комплекс «Арэшніка» і ўжо паставілі яго ў войскі, а таксама плянуюць перадаць такія сыстэмы Беларусі.
У ноч на суботу Украіна атакавала дронамі некалькі заводаў і НПЗ на тэрыторыі Расеі.
У Менску зарабляюць у 1,5 раза больш, чым у Віцебскай вобласьці. Чаму заробкі ў Беларусі так адрозьніваюцца і што зрабіць, каб гэта выправіць.
Падзеі 2 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся разгарнуць дзьве атамныя падводныя лодкі ў «адпаведных раёнах» у адказ на выказваньні былога расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева аб магчымасьці вайны Расеі і ЗША.
Міністэрства замежных спраў Літвы 1 жніўня выклікала прадстаўніка беларускай амбасады і ўручыла яму ноту, у якой выказала рашучы пратэст у сувязі з уварваньнем бесьпілётнага лятальнага апарата зь Беларусі ў паветраную прастору Літвы 28 ліпеня.
У Беларусі адбыўся чарговы аўкцыён на ліцэнзію на паляваньне. Неназваны паляўнічы зь Віцебскай вобласьці заплаціў болей за 117 тысяч рублёў за права паляваньня на мядзьведзя.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» пракамэнтаваў публікацыю зьвязанага зь сілавікамі каналу аб тым, што «палякі працягваюць зьдзекавацца зь людзей», ствараючы на мяжы вялікія аўтамабільныя чэргі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на Валааме заявіў, што «ў цэлым станоўча» ацэньвае перамовы з Украінай у Стамбуле.
Лукашэнка заявіў, што бесьпілётнік, які ўпаў у сталічным спальным раёне нёс 59 кіляграмаў выбухоўкі. Паводле экспэртаў, бесьпілётнік з такім начыньнем стаў бы прычынай вялікага выбуху ў любым выпадку.
Навошта Лукашэнка зноў паехаў да Пуціна? Ці сапраўды Лукашэнка быў гатовы вызваліць некалькі тысячаў палітвязьняў? Ці рэалістычная ідэя круглага стала паміж уладай і апазыцыяй? Абмяркоўваем падзеі тыдня з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.
Урад Францыі ў сераду абмеркаваў законапраект, які спросьціць працэс вяртаньня твораў мастацтва і культурных артэфактаў, вывезеных з былых францускіх калёній за больш за стагодзьдзе імпэрскага кіраваньня. Пра гэта піша France 24.
Камандуючы сіламі спэцыяльных апэрацый Узброеных Сіл Беларусі Вадзім Дзенісенка ў эфіры «Першага інфармацыйнага» тэлеканалу расказаў, што ў Беларусі ствараецца новая дэсантна-штурмавая брыгада сіл спэцыяльных аперацый (ССА). Пра гэта інфармуе БЕЛТА.
Раней сярод навінаў, якія прыходзілі пра адзін з найвядомейшых касьцёлаў Беларусі, ужо сустракалася такая дата. Цяпер яна пацьверджаная пашпартам рэканструкцыі, які вісіць на будынку.
Навошта Лукашэнка зноў паехаў да Пуціна ў Расею? Ці сапраўды Лукашэнка быў гатовы вызваліць некалькі тысячаў палітвязьняў? Што вядома пра прадстаўніка Лукашэнкі на перамовах паміж уладамі Беларусі і ЗША? Ці рэалістычная ідэя круглага стала паміж уладай і апазыцыяй пра пасярэдніцтве ЗША?
У Вільні праз некалькі гадоў дзейнасьці закрываецца CreateCulture Space — некамэрцыйная ініцыятыва па падтрымцы і разьвіцьці культурнага і крэатыўнага сэктару Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка прыляцеў самалётам у Санкт-Пецярбург, а потым верталётам на Валаам, каб правесьці сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам».
У Хэльсынкі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з Элінай Валтанэн, міністаркай замежных спраў Фінляндыі, якая цяпер старшынюе ў АБСЭ.
Акруговая пракуратура ў Зялёнай Гуры пачала падрыхтоўчы працэс па факце парушэньняў, зьвязаных з рэалізацыяй праграмы Poland Business Harbour (РВН).
Канал «Delfi Литва» мае 101 тысячу падпісчыкаў, сярод якіх — значная частка расейскамоўных жыхароў Літвы. Для якіх няма ні моўнага, ні візавага бар’еру, каб паехаць у Беларусь, не падазраючы, што яны сталі ў вачах беларускіх уладаў злачынцамі-экстрэмістамі.
У ліпені адбылося прынамсі 96 выпадкаў парушэньня паветранай прасторы Беларусі расейскімі бесьпілётнікамі, якія заляталі з боку Ўкраіны праз Гомельскую і Берасьцейскую вобласьці.
Пра дзейнасьць «Вясны» і перасьлед яе актывістаў расказалі на канфэрэнцыі Helsinki+50, прысьвечанай 50-м угодкам дамовы, якая паклала пачатак АБСЭ.
Чаму баявыя дроны сталі падаць на Беларусь зь ліпеня 2024 году? Як далёка можа праляцець дрон, якому сродкамі радыёэлектроннай барацьбы пашкодзілі сыстэму кіраваньня? Чаму беларуская супрацьпаветраная абарона ня зьнішчыла дрон, які ўпаў на Менск, далёка на падлёце да сталіцы?
Беларус Андрэй Саром і расеец Аляксей Бачынскі разам 15 гадоў. Яны расказваюць, што цяпер перажываюць адзін з самых складаных пэрыядаў, бо ў эміграцыі аднаму зь іх адмовілі ў легалізацыі, а другому ўхвалілі заяўку на яе.
Бесьпілётнік, які 28 ліпеня заляцеў на тэрыторыю Літвы зь Беларусі, знайшлі на вайсковым палігоне ў Гайжунах, Ёнаўскі раён.
Сьпікер ураду Польшчы Адам Шлапка паведаміў аб спыненьні дзейнасьці камісіі па расьсьледаваньні ўплыву Расеі і Беларусі на палітычнае жыцьцё Польшчы ў 2004-2024 гадах.
Кітай будзе будаваць ня толькі другую, але і трэцюю атамную электрычную станцыю ў Казахстане.
Беларускі імпарт расце, а экспарт падае, дэфіцыт гандлю таварамі за першае паўгодзьдзе склаў 3,18 млрд. даляраў, месяц таму ён быў 2,6 млрд.
У той жа час у Дзяржаўнай міграцыйнай службе Ўкраіны не паведамілі, ці выправоджвалі беларусаў менавіта ў Беларусь.
Раней ад Насты Лойкі даходзілі зьвесткі аб праблемах са здароўем.
Злучаныя Штаты і Эўразьвяз дасягнулі найбуйнейшай дамовы ў гандлі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў дзеяньні Расеі «агіднымі» і паабяцаў новыя санкцыі пасьля чарговага расейскага ўдару па Кіеве, у выніку якога загінулі больш за 30 чалавек.
Загрузіць яшчэ