Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чырвоны касьцёл будуць рамантаваць да 31 студзеня 2027 году


Чырвоны касьцёл у Менску
Чырвоны касьцёл у Менску

Раней сярод навінаў, якія прыходзілі пра адзін з найвядомейшых касьцёлаў Беларусі, ужо сустракалася такая дата. Цяпер яна пацьверджаная пашпартам рэканструкцыі, які вісіць на будынку.

У пашпарце аб’екту ўказаная дата заканчэньня будаўніцтва — 31 студзеня 2027 году.

На тэрыторыі касьцёлу вядуцца земляныя работы — праўдападобна, гэта падрыхтоўка да замены камунікацый, што таксама заплянавана праектам, піша katolik.life.

Генпадрадчыкам рэканструкцыі выступае «Менскпрамбуд». Апошні з тэндараў, абвешчаных заказчыкам, дзяржаўным прадпрыемствам «Менская спадчына», па аб’екце — выкананьне інжынэрна-геадэзычных работаў.

Рамонт пачалі толькі сёлета ў чэрвені.

Гісторыя Чырвонага касьцёла:

  • 21 лістапада 1910 году — асьвячэньне касьцёла.
  • 1932 год — савецкія ўлады закрылі касьцёл, перад гэтым разрабавалі.
  • 1941 год — нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі там маліцца.
  • 1945 год — у храме разьмясьцілі кінастудыю «Савецкая Беларусь», зрабілі некалькі прыбудоваў.
  • 1960-я гады — касьцёл маглі ўзарваць, аднак спыніліся на перабудове пад патрэбы Дома кіно.
  • 1986 год — вернікі пачалі захады для вяртаньня касьцёла.
  • 16 траўня 1990 году — будынак вярнулі каталікам.
  • 26 жніўня 2020 году — амапаўцы ўзялі Чырвоны касьцёл у аблогу, зачынілі ўнутры дзясяткі вернікаў на 40 хвілін. Падстава — там нібыта хаваліся пратэстоўцы.
  • Ноч на 26 верасьня 2022 году — пажар у Чырвоным касьцёле. Улады заявілі аб прыпыненьні працы храма і нікога ўсярэдзіну не пусьцілі.
  • 6 кастрычніка 2022 году — стала вядома, што ўлады забіраюць у вернікаў Чырвоны касьцёл.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG