Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Камчатцы пачаў вывяржэньне вулькан, які «спаў» больш за пяць стагодзьдзяў


Вывяржэньне вулькану на Камчатцы 3 жніўня 2024 году
Вывяржэньне вулькану на Камчатцы 3 жніўня 2024 году

У Расеі зафіксавалі вывяржэньня вулькану Крашаніньнікава на Камчатцы.

Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода з спасылкай на Камчацкую групу рэагаваньня на вульканічныя вывяржэньні (KVERT) Інстытуту вульканалёгіі і сэйсмалёгіі Расейскай акадэміі навук, вывяржэньне пачалося 2 жніўня 16:50 (гэта адпавядае менскаму часу — 3 жніўня, 04:50).

Попел выкідвала на вышыню да чатырох кілямэтраў. Раней вывяржэньне гэтага вулькану фіксавалі ў 1463 годзе.

Шлейф попелу дасягае 5-6 кілямэтраў, але населеныя пункты не пацярпелі.

Згодна з інфармацыяй Міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі, шлейф праходзіць на адлегласьці ад жылых раёнаў.

Вывяржэньне адбылося неўзабаве пасьля мацнейшага для рэгіёну землятрусу з магнітудай 8,8, эпіцэнтар якога знаходзіўся за 200 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Петрапаўлаўска-Камчацкага. 30 чэрвеня менавіта гэты землятрус стаў найбольш магутным на Камчатцы з 1952 году.

Вулькан Крашаніньнікава, які ўваходзіць ва Ўсходні вульканічны пояс, знаходзіцца за 13 кілямэтраў ад Краноцкага возера і за 200 кілямэтраў ад Петрапаўлаўска-Камчацкага. Абсалютная вышыня вулькану — 1856 мэтраў. Яго назвалі ў гонар аднаго зь першых дасьледчыкаў Камчаткі Сьцяпана Крашаніньнікава.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG