Майкл Крайдлер быў прызначаны часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі ў ліпені 2025 году. У адсутнасьць пасла ён прадстаўляе Злучаныя Штаты ў Рэспубліцы Беларусь, ажыцьцяўляе зьнешнюю палітыку ЗША і кіруе пэрсаналам амбасады, гаворыцца насайце амэрыканскага пасольства ў Беларусі.
Жонка прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Мэлянія ўзьняла пытаньне аб становішчы дзяцей ва Ўкраіне і Расеі ў асабістым лісьце Ўладзіміру Пуціну, піша Reuters са спасылкай на двух прадстаўнікоў Белага дому. Трамп асабіста ўручыў гэты ліст Пуціну падчас іх перамоваў на Алясцы.
Перад выходнымі ў чарзе на ўезд у Літву і Польшчу стаяць некалькі тысяч легкавікоў і аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» разам з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім разьбіраемся, чаму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад перамовамі з Пуціным на Алясцы.
Найбольш імаверны вынік амэрыкана-расейскага саміту ў Анкарыджы — ён можа стаць яшчэ адным этапам доўгага працэсу мірных перамоваў. І Аляксандар Лукашэнка можа адыграць у ім пэўную ролю.
Ці была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка беларускай дзяржавай? Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды? І ці розныя гэта паняцьці — Беларусь і БССР?
У Анкарыджы ў пятніцу адбыліся перамовы паміж прэзыдэнтамі ЗША і Расеі — Дональдам Трампам і Ўладзімірам Пуціным. Саміт, прысьвечаны ўрэгуляваньню вайны ва Ўкраіне, ня скончыўся падпісаньнем якіх-небудзь пагадненьняў, прэзыдэнты ня сталі раскрываць дэталі перамоваў.
Эўрапейскія лідэры падкрэсьліваюць неабходнасьць надзейных гарантый бясьпекі для Украіны і пацьвярджаюць недапушчальнасьць гвалтоўнай зьмены міжнародных межаў.
Людзі выходзяць на вуліцы ўжо больш за дзевяць месяцаў, патрабуючы датэрміновых выбараў і адказнасьці ўладаў за трагедыю на Навасадзкім вакзале, дзе 1 лістапада 2024 году загінулі 16 чалавек.
Як стала вядома «Позірку», асуджаны прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта на выбарах-2020 Віктар Бабарыка знаходзіцца ў сваім атрадзе і зноў працуе ў пякарні.
У Эстоніі прайшоў другі зьезд беларускіх навукоўцаў «Вялікі Воз», які аб’ядноўвае адмыслоўцаў у галіне дакладных, тэхнічных і прыродазнаўчых навук і раскіданыя па ўсім сьвеце.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў гадзінную тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пасьля гэтага да званка далучыліся эўрапейскія лідэры і абмяркоўвалі вынікі сустрэчы на Алясцы яшчэ каля трыццаці хвілін.
У інтэрвію Fox News пасьля перамоваў з Уладзімірам Пуціным на Алясцы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што паводле ягоных адчуваньняў, Пуцін хоча міру, але таксама хоча справядлівага рашэньня.
Існуюць два варыянты тлумачэньня гэтага загадкавага тэлефанаваньня. Ці то Трамп такім чынам праз Лукашэнку хацеў даслаць Пуціну нейкі важны і тэрміновы мэсэдж напярэдадні перамоваў.
Падзеі 16 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
З паведамленьня сайту Лукашэнкі можна зрабіць выснову, што тэму палітвязьняў не абмяркоўвалі. Але юрыст Джон Коўл быў на перамовах з Лукашэнкам 21 чэрвеня ў Менску, пасьля якіх вызвалілі 14 беларускіх палітвязьняў.
Саміт Трампа і Пуціна на вайсковай базе Эльмэндорф-Рычардсан каля Анкарыджу — першая сустрэча паміж расейскім лідэрам і дзейным прэзыдэнтам ЗША з 2021 году. Мэта перамоваў — спыненьне вайны ва Ўкраіне.
У 2025/2026 навучальным годзе ў Беларусі адкрыецца сем новых устаноў адукацыі, паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі 15 жніўня ў Менску намесьніца начальніка галоўнага ўпраўленьня агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
За 31 год кіраваньня Беларусьсю магчымая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з 47-м прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам можа аказацца чацьвёртай асабістай сустрэчай Лукашэнкі зь лідэрамі ЗША.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што пакуль рэпрэсіі ў Беларусі ня спыняцца цалкам, і ўсе палітвязьні ня выйдуць на волю, «не павінна быць ніякіх зьменаў у палітыцы ў дачыненьні да рэжыму» ў Менску.
Група экспэртаў ААН заклікала ўлады Беларусі неадкладна правесьці эфэктыўныя расьсьледаваньні паведамленьняў аб жорсткім абыходжаньні са зьняволенымі, асуджанымі па абвінавачваньнях у тэрарызьме і экстрэмізьме.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што ў яго адбылася «цудоўная размова» з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, зь якім Трамп абмеркаваў вызваленьне 1300 беларускіх вязьняў.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што імя Ніны Багінскай зьявілася ў абноўленым сьпісе экстрэмістаў, які вядзе Міністэрства ўнутраных спраў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вылецеў на Аляску з авіябазы Эндрус пад Вашынгтонам на перамовы з Уладзімірам Пуціным.
Чаго беларусам чакаць ад сустрэчы Трампа і Пуціна? Як былы намесьнік начальніка Бабруйскай калёніі, які зьдзекаваўся з палітвязьняў, атрымаў нямецкае грамадзянства? Што стаіць за адменай аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй і чаму беларусам становіцца ўсё цяжэй выехаць у краіны Эўразьвязу?
На антыўрадавых пратэстах 14 жніўня, якія былі скліканыя студэнтамі, што ўжо некалькі месяцаў блякуюць вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Сэрбіі. За вечар і ноч адбыліся некалькі здарэньняў.
Для мірнага пагадненьня Пуцін, як раней паведамлялі заходнія СМІ, запатрабаваў вывад войскаў УСУ з Данбаса, Кіеў з гэтым ня згодны. На пачатку тыдня стала вядома, што расейская армія зьдзейсьніла амаль рэкордны прарыў, прасунуўшыся на 10 км углыб Данецкай вобласьці.
Вядомы беларускі актор і тэлевядоўца перажыў ноч у асобным пакоі ў Грузіі, адкуль яго выслалі тамтэйшыя ўлады. Ждановіч прыляцеў на сустрэчу зь беларусамі Батумі, аднак яго не пусьцілі ў краіну грузінскія памежнікі.
Прэзыдэнты ЗША і Расеі Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца тварам у твар упершыню за шэсьць гадоў. Саміт пройдзе ў горадзе Анкарыдж на Алясцы ў пятніцу, 15 жніўня.
Іх у сваім фэйсбуку выклаў навукоўца-хімік Сяргей Бесараб, каб людзі, якія на здымках, і яшчэ засталіся ў Беларусі, маглі як найхутчэй паклапаціцца пра сваю бясьпеку.
Згодна з заявай партыі, Управа «Нацыянальнага адзінства» выключыла Вітаўтаса Сініцу з партыі за «сыстэматычныя і грубыя парушэньні статуту партыі і Кодэксу этыкі».
Каля тысячы чалавек прынялі ўдзел у мітынгу ў падтрымку Ўкраіны ў Анкарыджы, найбуйнейшым горадзе Аляскі. Пра гэта праекту Радыё Свабода «Ти як?» паведаміла грамадзкая арганізацыя Stand UP Alaska, адзін з ініцыятараў акцыі.
Пастанова Мінсельгасхарчу № 69 ад 13 жніўня карэктуе расцэнкі на некаторыя віды харчаваньня беларускай вытворчасьці, што рэалізуецца па зьнешнегандлёвых дамовах.
Выстава зьявілася ў тагачасным музэі імя Пушкіна ў віленскім раёне Маркуці 7 гадоў таму. Яна ўключала кнігі і артэфакты, зьвязаныя з творчасьцю беларускага паэта.
Міністэрства абароны Расеі заявіла аб 53 зьбітых бесьпілётніках над дзевяцьцю рэгіёнамі і акваторыяй Азоўскага мора ў ноч на 15 жніўня. Хаця ў той жа час стала вядома, што ў шэрагу расейскіх аэрапортаў скасоўваюць абмежаваньні.
Адпаведны ўказ падпісаў 14 жніўня Аляксандар Лукашэнка.
Падзеі 15 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзярждэпартамэнт і Мінфін ЗША аб'явілі ў чацьвер аб санкцыях супраць расейскай крыптавалютнай біржы Garantex і яе кіраўнікоў.
Дзеля чаго на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць «выкарыстаньне ядзернай зброі і «Арэшніка»? Які можа быць беларускі кантэкст перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы? Падсумоўваем вынікі пяці гадоў пасьля падзеяў 2020 году з доктарам-псыхіятарам Дзьмітрыем Шчыгельскім.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, зь якім ён у пятніцу, 15 жніўня, плянуе сустрэцца на Алясцы, у выніку пойдзе на пагадненьне аб Украіне.
Канцэрт Макса Каржа выклікаў у Польшчы скандал. Ад нядзелі гэта тэма нумар адзін у польскіх мэдыях і сацыяльных сетках. Што адбылося насамрэч, тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
У Паветраных сілах Украіны паведамілі, што расейскія войскі ў ноч на 14 жніўня атакавалі Ўкраіну двума зэнітнымі ракетамі С-300/400 і 45 ударнымі дронамі.
У аэрапорце Кутаісі па прылёце ў Грузію затрыманы беларускі актор Аляксандар Ждановіч, вядомы як «Маляваныч».
Суд у Маскве прызнаў яго вінаватым у «фэйках» пра расейскае войска «паводле матыву нянавісьці» і «невыкананьні абавязкаў замежнага агента».
Праваабаронцам стала вядома пра тое, што беларускія палітычныя эмігранты, якія маюць пратэрмінаваны пашпарт, але ня могуць прыехаць у Беларусь і замяніць яго, пачалі атрымліваць лісты на месцы рэгістрацыі ў Беларусі.
Дзеля чаго на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць «выкарыстаньне ядзернай зброі і «Арэшніка»? Які можа быць беларускі кантэкст перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы? Якой цаной можна выйсьці з палітычнага крызісу, у якім апынулася Беларусь пасьля 2020 году?
Бакі пацьвердзілі абмен 84 вайскоўцамі.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб атрыманьні новых самалётаў Су-30СМ2, якія могуць несьці шырокі спэктар ракет клясы «паветра-паветра» і «паветра-зямля».
Загрузіць яшчэ