Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь перад вучэньнямі «Захад-2025» атрымала з Расеі новыя зьнішчальнікі Су-30СМ2 для сваіх паветраных сіл


Зьнішчальнікі Су-30СМ2, вырабленыя ў Расеі і перададзеныя Беларусі ў жніўні 2025 году
Зьнішчальнікі Су-30СМ2, вырабленыя ў Расеі і перададзеныя Беларусі ў жніўні 2025 году

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб атрыманьні новых самалётаў Су-30СМ2, якія могуць несьці шырокі спэктар ракет клясы «паветра-паветра» і «паветра-зямля».

«Мы атрымалі чарговую партыю новай авіяцыйнай тэхнікі — самалёты Су-30СМ2 у рамках вайскова-тэхнічнай супрацы паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Фэдэрацыяй», — паведаміў начальнік штаба, першы намесьнік начальніка авіяцыі Дэпартамэнту авіяцыі ВПС і войскаў СПА Андрэй Рачкоў.

Паводле яго, гэта мадэрнізаваны самалёт, у якога ў тры разы павялічылі адлегласьць знаходжаньня цэлі. Апроч таго, зьнішчальнік атрымаў новую авіёніку, сродкі навігацыі, якія могуць працаваць і ў аўтаномным рэжыме, а таксама расшыраны спэктар выкарыстаньня авіяцыйных сродкаў паражэньня: кіраваныя і некіраваныя ракеты і бомбы. Першую партыю зьнішчальнікаў Беларусь атрымала ў траўні 2025 году.

Андрэй Рачкоў не ўдакладніў колькасьць атрыманых самалётаў. На фота, распаўсюджаных прэсавай службай Міністэрства абароны Беларусі можна пабачыць сама меней два зьнішчальнікі.

Пасьля ўвядзеньня санкцый супраць Расеі для вытворчасьці самалётаў Су-30СМ2 пачалі выкарыстоўваць толькі ўласныя матэрыялы і дэталі. У Беларусь перадаюцца менавіта такія самалёты, якія вырабленыя з імпартазамяшчальных дэталяў на Іркуцкім авіяцыйным заводзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG