Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп вылецеў на Аляску на сустрэчу з Пуціным

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на борце самалёта Air Force One, які ляціць на Аляску на сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным для перамоваў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне. 15 жніўня 2025 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вылецеў на Аляску з авіябазы Эндрус пад Вашынгтонам на перамовы з Уладзімірам Пуціным.

У склад дэлегацыі ўваходзяць тры міністры, яны знаходзяцца на борце прэзыдэнцкага самалёта.

У перамовах з Расеяй возьмуць удзел дзяржаўны сакратар Марка Рубіё, міністар фінансаў Скот Бэсэнт, міністар гандлю Говард Лутнік.

Перамоўшчыкаў на борце суправаджаюць дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф, спэцпасланьнік прэзыдэнта Стыў Уіткаф і іншыя члены яго каманды.

Перад вылетам Трамп напісаў у сацыяльнай сетцы Truth паведамленьне: «СТАЎКІ ВЫСОКІЯ». Інфармацыйныя агенцтвы перадаюць ягоныя заявы, зробленыя на борце прэзыдэнцкага самалёта.

Ён заявіў, што сустрэча з Пуціным можа мець «сур’ёзныя наступствы». Паводле ягоных слоў, ён абмяркуе з ім тэрытарыяльныя пытаньні, зьвязаныя з вайной, але канчатковае рашэньне па іх будзе прымаць Украіна.

Трамп прыбудзе на Аляску прыблізна за гадзіну да пачатку саміту, вынікае з раскладу мерапрыемства. Ён плянуе асабіста сустрэць Пуціна, паведаміў губэрнатар Аляскі Майк Данліві.

З расейскага боку, акрамя Пуціна, на Аляску прыбудуць міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў, памочнік прэзыдэнта Юрый Ушакоў, міністар абароны Андрэй Белавусаў, міністар фінансаў Антон Сілуанаў і спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта Расеі Кірыл Дзьмітрыеў.

Аналітыкі Амэрыканскага інстытута вывучэньня вайны (ISW) лічаць, што ўключэньне Масквой Сілуанава і Дзьмітрыева ў склад дэлегацыі сьведчыць аб тым, што Расея, верагодна, паспрабуе пераключыць увагу саміту з вайны ва Ўкраіне на патэнцыйныя двухбаковыя эканамічныя пагадненьні.

Саміт Трампа і Пуціна ў найбуйнейшым горадзе Аляскі Анкарыджы стане першай сустрэчай паміж расейскім лідэрам і дзеючым прэзыдэнтам ЗША з 2021 года. Чакаецца, што саміт пачнецца, а 11:00 па мясцовым часе (22:00 па менскім часе) і адбудзецца на ваеннай базе Эльмендорф-Рычардсан.

Ад Клінтана да Трампа: саміт на Алясцы стане 49-й сустрэчай Пуціна з прэзыдэнтам ЗША

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан абмяняліся пагадненьнямі аб стварэньні супольнага цэнтра папярэджаньня для абмену інфармацыяй аб запусках ракет неўзабаве пасьля іх падпісаньня ў Маскве 4 чэрвеня 2000 году.
1/9 Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан абмяняліся пагадненьнямі аб стварэньні супольнага цэнтра папярэджаньня для абмену інфармацыяй аб запусках ракет неўзабаве пасьля іх падпісаньня ў Маскве 4 чэрвеня 2000 году.
За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
Клінтан абменьваецца з Пуціным нейкімі лёгкімі заўвагамі ў часе цырымоніі пасадкі дрэў перад самітам G8 у Нага, штат Акінава, Японія, у ліпені 2000 году.
2/9 Клінтан абменьваецца з Пуціным нейкімі лёгкімі заўвагамі ў часе цырымоніі пасадкі дрэў перад самітам G8 у Нага, штат Акінава, Японія, у ліпені 2000 году.
За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
Прэм'ер-міністар Італіі Сільвіё Берлусконі, лідэр Кітаю Ху Дзінь Тао, прэзыдэнт Расеі Пуцін з жонкай Людмілай, кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы ідуць разам паблізу Крамля ў Маскве пасьля ўдзелу ў цырымоніі памяці ахвяр Другой усясьветнай вайны на Чырвонай плошчы 9 траўня 2005 году.
3/9 Прэм'ер-міністар Італіі Сільвіё Берлусконі, лідэр Кітаю Ху Дзінь Тао, прэзыдэнт Расеі Пуцін з жонкай Людмілай, кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы ідуць разам паблізу Крамля ў Маскве пасьля ўдзелу ў цырымоніі памяці ахвяр Другой усясьветнай вайны на Чырвонай плошчы 9 траўня 2005 году.
За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
Пуцін і Буш у чылійскіх понча прыбылі на афіцыйную фотасэсію лідэраў APEC у палац Ла-Манеда ў Сант'яга, 21 лістапада 2004 году.
4/9 Пуцін і Буш у чылійскіх понча прыбылі на афіцыйную фотасэсію лідэраў APEC у палац Ла-Манеда ў Сант'яга, 21 лістапада 2004 году.
За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і Пуцін у Лос Кабасе ў Мэксыцы, 18 чэрвеня 2012 году.
5/9 Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і Пуцін у Лос Кабасе ў Мэксыцы, 18 чэрвеня 2012 году.
За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
Абама сустракаецца з Пуціным у кулюарах саміту G20 у гатэлі Regnum Carya Resort у Анталіі, Турэччына, 15 лістапада 2015 году.
6/9 Абама сустракаецца з Пуціным у кулюарах саміту G20 у гатэлі Regnum Carya Resort у Анталіі, Турэччына, 15 лістапада 2015 году.
За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся з Пуціным на саміце G20 7 ліпеня 2017 году ў Гамбургу, Нямеччына.
7/9 Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся з Пуціным на саміце G20 7 ліпеня 2017 году ў Гамбургу, Нямеччына.
За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
Трамп і Пуцін перад сустрэчай у Гэльсынкі 16 ліпеня 2018 году.
8/9 Трамп і Пуцін перад сустрэчай у Гэльсынкі 16 ліпеня 2018 году.
За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і Пуцін перад самітам ЗША-Расея ў Жэневе 16 чэрвеня 2021 году.
9/9 Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і Пуцін перад самітам ЗША-Расея ў Жэневе 16 чэрвеня 2021 году.
За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG