Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскаму блогеру, які падтрымліваў беларускія пратэсты, завочна прысудзілі 8 гадоў калёніі


Ільля Варламаў на мітынгу ў падтрымку Аляксея Навальнага ў Маскве, студзень 2021 году
Ільля Варламаў на мітынгу ў падтрымку Аляксея Навальнага ў Маскве, студзень 2021 году

Суд у Маскве прызнаў яго вінаватым у «фэйках» пра расейскае войска «паводле матыву нянавісьці» і «невыкананьні абавязкаў замежнага агента».

Акрамя таго, Варламаў аштрафаваны на 99,5 мільёна расейскіх рублёў (1,25 мільёна даляраў у пераліку).

Фэйкам расейскія ўлады палічылі відэа на YouTube, у якім ён расказваў пра абстрэлы жылых дамоў і гібель мірных жыхароў у Крывым Розе і Адэсе.

Паводле расейскіх законаў, Варламаў, якога ўключылі ў сьпіс замежных агентаў у сакавіку 2023 году, павінен быў дадаваць да сваіх публікацыяў вялікі надпіс пра гэты статус. Але ян ня стаў гэтага рабіць, што ў Расеі лічыцца крымінальным злачынствам.

Сума штрафу складае ягоны даход за 2023 год, адзначыла «Медиазона».

Ільля Варламаў цяпер жыве за мяжой. У Расеі ён абвешчаны ў вышук, а ягоныя рахункі арыштаваныя.

Беларускі сьлед у дзейнасьці блогера

Ільля Варламаў ў 2020-м актыўна падтрымаў пратэсты ў Беларусі і называў беларусаў «галоўнымі героямі году».

«Наперадзе яшчэ доўгі шлях, і я жадаю вам прайсьці яго годна. Ня дайце сябе падмануць, нічога не забывайце і не даруйце», — зьвяртаўся ён да беларусаў.

У 2024-м Варламаў заявіў, што пачаў вывучаць беларускую мову. Паводле ягоных словаў, гэта часткова зьвязана зь ягонымі сямейнымі каранямі. Таксама ён хацеў такім чынам паказаць расейцам, што Беларусь — гэта асобная краіна і народ. Падштурхнула яго да вывучэньня крытыка ягонага вымаўленьня нацыянальнага лёзунгу «Жыве Беларусь!» Блогер назваў сваё вывучэньне мовы «інтэлігентным пратэстам».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG