Чарга на выезд у Польшчу праз пункт пропуску «Берасьце» сёньня ноччу паставіла новы рэкорд.
Урад Беларусі абавязаў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю разьмеркаваць паміж удзельнікамі замежнага гандлю аб’ёмы тарыфных квотаў на ўвоз у краіну прадуктаў харчаваньня з Ірану.
Расейскія войскі падчас перамоваў у ЗША аб завяршэньні вайны працягваюць наносіць разбуральныя ўдары па энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны ракетамі і баявымі дронамі.
Кватэру, дзе была зарэгістраваная Аляксандра Герасіменя, у Беларусі завочна асуджаная, прадаюць з аўкцыёну.
Першы сьмяротны прысуд Шарыфэ Мухамадзі скасавалі ў кастрычніку 2024 году, калі Вярхоўны суд заявіў, што абвінавачаньне мае «недахопы і неадназначнасьці».
Падзеі 19 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Устаноўчы сход заснавальнікаў асацыяцыі адбыўся 17 жніўня. На ім былі абмеркаваныя і прынятыя «ў першым чытаньні» статут, абраныя кіроўныя і кантрольныя органы, падрыхтаваныя праекты дакумэнтаў для рэгістрацыі.
Украіна сумесна з Эўрапейскім Зьвязам правядзе да канца году афіцыйны аналіз адпаведнасьці ўкраінскага заканадаўства праву ЭЗ і будзе гатовая да адкрыцьця перамоваў па ўступленьні па ўсіх шасьці клястэрах.
У перамовах таксама ўдзельнічаюць кіраўнікі краінаў і арганізацый Эўрапейскага Зьвязу, а таксама прэмʼер Вялікай Брытаніі і генэральны сакратар NATO. Галоўная тэма сустрэчы — спыненьне вайны Расеі супраць Украіны.
Дональд Трамп патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку і двойчы пасьля гэтага згадаў пра вызваленьне больш як тысячы беларускіх палітвязьняў. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе тры магчымыя сцэнары далейшага разьвіцьця падзей.
Па дарозе на сустрэчу з Пуціным на Алясцы амэрыканскі прэзыдэнт патэлефанаваў Лукашэнку. Паводле Трампа, мэтай званка Лукашэнку было жаданьне выказаць яму падзяку за вызваленьне зьняволеных.
27-гадовы грамадзянін Беларусі Віталь С. абвінавачваецца ў працы на замежную выведку, падрыхтоўцы дывэрсіі і сабатажы (арт. 130 § 8 Крымінальнага кодэксe Польшчы). Пра гэта са спасылкай на польскую пракуратуру інфармуе rеform. news.
Уэфіры праграмы «ПіК Свабоды» разам з Паўлам Латушкам і Сьвятланай Мацкевіч абмяркуем, што стаіць за званком прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку, ягонымі пастамі ў сацсетках пра вызваленьне 1300 беларускіх палітвязьняў.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася ад імя Кабінэту да эўрапейскіх лідэраў зь лістом, у якім заклікала іх улічваць неабходнасьць разьвязаньня крызісу ў Беларусі падчас перамоваў аб міры ва Ўкраіне.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы не забараняла мясцовым органам улады прымаць у беларусаў у рамках працэдур легалізацыі дакумэнты савецкага ўзору без апастылю.
Разам з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім разьбіраемся, чаму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад перамовамі з Пуціным на Алясцы, а таксама ці магчымае вызваленьне ўсіх палітвязьняў бліжэйшым часам.
У эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і прадстаўніком аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімерам Жыгарам.
Дональд Трамп заявіў, што яны з Аляксандрам Лукашэнкам абмеркавалі вызваленьне 1300 палітвязьняў з турмаў Беларусі. Распыталі праваабаронцаў, што гэта значыць і як дапамагчы такой колькасьці людзей адразу.
Праваабаронцам ужо вядомыя імёны 40 затрыманых па справе маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн». Пра гэта інфармуе праваабарончы цэнтар «Вясна».
У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» а 15 30 менскага часу разам з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўлам Латушкам і сябрай асацыяцыі сваякоў палітвязьняў і Каардынацыйнай Рады Сьвятланай Мацкевіч абмяркуем, што стаіць за званком прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку.
Праваабаронцы фіксуюць ўціск і парушэньні правоў жанчын-палітвязьняў.
Фонд вядзе праекты падтрыманьня колішніх вязьняў канцлягераў і гета, жыхароў акупаваных тэрыторыяў, адпраўленых у Трэці Райх на прымусовыя працы. Арганізацыя таксама займаецца гістарычнымі праектамі і абаронай правоў чалавека.
У Беларусі неўзабаве ўхваляць праграму фінансавага аздараўленьня прадпрыемства «Амкадор».
Афіцыйна больш за ўсё грамадзян Беларусі жылі ў Літве на пачатку 2024 году. Пасьля іх толькі менела. Паводле сьвежай статыстыкі, за паўтара года зь Літвы зьехалі каля 10 тысяч беларусаў і гэты працэс працягваецца.
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі сьцьвярджаюць, што ў чарзе стаяць 5 890 грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Найбольш — на польскім кірунку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 28 жніўня сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і эўрапейскімі лідэрамі, каб абмеркаваць спыненьне вайны Расеі ва Ўкраіне.
Жыхары Кабулу сказалі Радыё Свабода, што яны просяць рысу і «гатовыя прыняць сьмерць», тымчасам як Усясьветная харчовая праграма ААН (УХП) заявіла, што «сотні тысяч людзей адрэзаныя» ад цэнтраў выдачы харчаваньня.
Раней у ByPol паведамлялі, што ў чат-боце пляну «Перамога» засталіся «дзясяткі і дзясяткі тысяч неабыякавых беларусаў».
Расейскія войскі ў ноч на 18 жніўня атакавалі ўкраінскія гарады балістычнымі ракетамі і дронамі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі можа спыніць вайну з Расеяй «амаль імгненна».
Падзеі 18 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Беларусі на 10 хлопчыкаў прыпадае 11,7 дзяўчынак. Найбольш жаночы горад — Менск, тут суадносіны 10/12. Такія зьвесткі апублікаваныя ў зборніку Белстату.
Беларускія спэцслужбы стварылі бот у тэлеграме, у апісаньні якога паведамілі, што бот дапамагае ў эвакуацыі людзей, якія дасылалі інфармацыю ініцыятыве «Беларускі Гаюн».
Прэзыдэнт ЗША спадзяецца на хуткае масавае вызваленьне зьняволеных у Беларусі.
Эўрапейскія лідэры маюць намер падтрымаць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў час сустрэчы ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая мае адбыцца ў панядзелак, 18 жніўня.
15 жніўня ў Анкарыджы кіраўнікі ЗША і Расеі спрабавалі знайсьці шляхі заканчэньня расейска-ўкраінскай вайны.
Рашэньне аб новых санкцыях супраць расейскага вайскова-прамысловага комплексу і яго партнэраў прыняла 16 жніўня Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Паміж Беларусьсю і Літвой скасоўваюць усё больш аўтобусных рэйсаў.
У наш час усё яшчэ пашыранае меркаваньне аб тым, што малако, дзякуючы кальцыю, спрыяе здароўю і сіле костак. Газэта The New York Times пагутарыла з экспэртамі пра карысьць спажываньня малака.
Улетку самы час вандраваць — роварам, аўтамабілем, пехатою. Ці ведаеце патрэбныя беларускія словы, каб выжыць у паходзе і дайсьці да мэты? ТЭСТ нескладаны, але трохі падступны ;-)
Падзеі 17 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Традыцыйна лідэрам сярод беларусаў застаецца Турэччына, але ўсё часьцей цікавяцца і новымі кірункамі — ад Грузіі да Кітая. Сайт myfin.by апытаў турапэратараў адносна трэндаў для адпачынку ў сёлетнім сэзоне па-за межамі Беларусі, на марскім узьбярэжжы.
ЗША прапанавалі Украіне гарантыі бясьпекі ў выпадку заключэньня міру з Масквой, аналягічныя пятаму артыкулу NATO аб калектыўнай абароне. Гэта азначае, што ў выпадку пачатку новай вайны краіны-гаранты павінны будуць даць узброены адказ агрэсару.
Майкл Крайдлер быў прызначаны часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі ў ліпені 2025 году. У адсутнасьць пасла ён прадстаўляе Злучаныя Штаты ў Рэспубліцы Беларусь, ажыцьцяўляе зьнешнюю палітыку ЗША і кіруе пэрсаналам амбасады, гаворыцца насайце амэрыканскага пасольства ў Беларусі.
Жонка прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Мэлянія ўзьняла пытаньне аб становішчы дзяцей ва Ўкраіне і Расеі ў асабістым лісьце Ўладзіміру Пуціну, піша Reuters са спасылкай на двух прадстаўнікоў Белага дому. Трамп асабіста ўручыў гэты ліст Пуціну падчас іх перамоваў на Алясцы.
Перад выходнымі ў чарзе на ўезд у Літву і Польшчу стаяць некалькі тысяч легкавікоў і аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» разам з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім разьбіраемся, чаму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад перамовамі з Пуціным на Алясцы.
Найбольш імаверны вынік амэрыкана-расейскага саміту ў Анкарыджы — ён можа стаць яшчэ адным этапам доўгага працэсу мірных перамоваў. І Аляксандар Лукашэнка можа адыграць у ім пэўную ролю.
Ці была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка беларускай дзяржавай? Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды? І ці розныя гэта паняцьці — Беларусь і БССР?
У Анкарыджы ў пятніцу адбыліся перамовы паміж прэзыдэнтамі ЗША і Расеі — Дональдам Трампам і Ўладзімірам Пуціным. Саміт, прысьвечаны ўрэгуляваньню вайны ва Ўкраіне, ня скончыўся падпісаньнем якіх-небудзь пагадненьняў, прэзыдэнты ня сталі раскрываць дэталі перамоваў.
Загрузіць яшчэ