Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін перавозьнік скасаваў рэйсы на Вільню. Ён займаўся рэйсамі з Магілёва


Аўтобус Toks
Аўтобус Toks

Паміж Беларусьсю і Літвой скасоўваюць усё больш аўтобусных рэйсаў.

Магілёўскі перавозьнік «Автосевлад» скасаваў рэйсы з Магілёва ў Вільню (на 9.30 з Магілёву і 12.15 зь Менску).

Скасавалі таксама рэйс на 15.40 зь Вільні ў Магілёў (аўтобус ідзе празь Менск).

Білетны апэратар «Інфабус» паабяцаў вяртаньне поўнага кошту білетаў скасаваных рэйсаў.

Літоўская кампанія Toks, якая ўваходзіць у міжнародную сетку Eurolines, афіцыйна паведаміла, што скасаваньне большасьці рэйсаў паміж Вільняй і Менскам не часовае. Раней гэтая кампанія стала першай, якая апавясьціла кліентаў пра скасаваньне шэрагу рэйсаў.

Разам з гэтым кампанія паставіла на маршруты ў Менск двухпавярховыя аўтобусы, адзначае Infotrans.

Абмежаваньне на 29 рэйсаў зь Беларусьсю Літва ўвяла пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў лютым 2022 году, калі пачалася вайна Расеі з Украінай. Да гэтага рэйсаў было ўдвая больш.

Але некаторыя рэйсы працягвалі выконвацца без дазволаў. Перавозчыкаў папярэдзілі, што рабіць гэтага нельга, і з 12 жніўня яны адмянілі няўзгодненыя рэйсы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG