Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы стварылі бот ад імя праваабарончай ініцыятывы, каб выкрыць інфарматараў «Беларускага Гаюна»


Тэлеграм
Тэлеграм

Беларускія спэцслужбы стварылі бот у тэлеграме, у апісаньні якога паведамілі, што бот дапамагае ў эвакуацыі людзей, якія дасылалі інфармацыю ініцыятыве «Беларускі Гаюн».

Пры гэтым бот стварылі на расейскай мове, хаця Dissidentby пасьлядоўна карыстаецца толькі беларускай.

«Ні ў якім разе не дасылайце туды інфармацыю! У Dissidentby няма боту для сувязі! Вы можаце зьвязацца з намі праз наш сайт dissidentby.com (stayrebel.fun — даступны без VPN) або праз кантакты ў апісаньні каналу. Акрамя гэтага, мы вядзем сацыяльныя сеткі на беларускай мове. Калі ласка, правярайце любыя акаўнты і кантакты для сувязі. Вы заўседы можаце перапытацца ў нас па афіцыйных кантактах для камунікацыі», — піша праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.

Ініцыятыва «Беларускі Гаюн» закрылася пасьля ўзлому старонкі ў тэлеграм, пасьля чаго сілавікам удалося выкрыць шэраг людзей, якія дасылалі інфармацыю пра перасоўваньне расейскай тэхнікі па Беларусі. Пасьля гэтага ў краіне прайшоў шэраг ператрусаў і арыштаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG